Томас Ман - Смерць у Венецыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Смерць у Венецыі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_prose, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Смерць у Венецыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Смерць у Венецыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Стваральнік «інтэлектуальнага рамана», лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1929 года Томас Ман (1875–1955) быў бясспрэчным майстрам ў навелістычным жанры. Найлепшыя яго навелы з’яўляюцца ўзорамі глыбокага псіхалагізму, бездакорнай архітэктонікі, дзівоснай гармоніі нацыянальнага і агульначалавечага, сацыяльнага і ўніверсальнага. Сярод твораў кароткай прозы Мана ёсць сапраўдныя шэдэўры; да іх адносяцца перш за ўсё «Трыстан», «Тоніа Крэгер» і «Смерць у Венецыі», якія публікуюцца ў гэтай кнізе.

Смерць у Венецыі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Смерць у Венецыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы чацвёра, гэта значыць малы, у завітках каштанавага колеру, рухавы Майзэнберг; Ляўбэ, зусім юны, бялявы эканаміст-ідэаліст, які, куды б ні трапляў, распаўсюджваў свае тэзы пра справядлівасць жаночай эмансіпацыі; д-р медыцыны Зэльтэн і я – мы, усе чацвёра, згрупаваліся ў сярэдзіне атэлье, седзячы на розных прыстасаваннях, прыдатных для гэтага, вакол цяжкога стала з чырвонага дрэва, і ўжо даволі доўга аддавалі павагу шыкоўнаму меню, якое стварыў для нас геніяльны гаспадар. А найбольш, мусіць, вінам. Майзэнберг увесь час даваў распараджэнні прынесці штосьці новае.

Доктар сядзеў у вялікім старасвецкім разным царкоўным крэсле, з якога ён увесь час у сваёй здзеклівай манеры пакепліваў. Ён быў тым сярод нас, хто да ўсяго ставіўся з іроніяй. Веданне свету і пагарда да яго выяўлялі сябе ў кожным ягоным фанабэрыстым жэсце. Ён сярод нас чатырох быў найстарэйшы – недзе, пэўна, ужо каля трыццаці. І ён больш за ўсіх «жыў».

«Хвалько! – казаў Майзэнберг. – Але ён забаўны».

Здаецца, слова «хвалько» сапраўды пасавала доктару. Яго вочы мелі пэўны размыты глянец, а чорныя, коратка падстрыжаныя валасы на галаве выяўлялі на віхры маленькую плешынку. Твар, які пераходзіў у завострана падрэзаную бародку, выяўляў, у напрамку ад носа да краёчкаў рота, некалькі насмешлівых рысаў, якія часам маглі нават надаваць яму адценне горычы.

Спажываючы ракфор, мы зноў «заглыбіліся ў размовы». Зэльтэн даў гэтаму такую назву з кплівай пагардай чалавека, які даўно стварыў сабе, як ён казаў, адзіную філасофію – цалкам без ваганняў і ўсялякай сціпласці атрымліваць асалоду ад зямнога жыцця-спектакля, не вельмі абачліва пастаўленага адтуль, зверху, пад адпаведнай рэжысурай, каб ён мог потым паціснуць плячыма і спытаць: «А ці нельга было лепш?»

Але Ляўбэ, кружнымі шляхамі беспамылкова трапіўшы ў сваё рэчышча, зноў страціў кантроль над сабою і з адчаем зажэстыкуляваў са свайго глыбокага фатэля ў паветра вакол сябе.

«Менавіта! Менавіта! Ганебнае сацыяльнае становішча асобы жаночага полу (ён ніколі не гаварыў „жанчына“, а толькі – „асоба жаночага полу“, бо яно гучала больш прыродазнаўча) караніцца ў забабонах, дурных забабонах грамадства!»

«Будзьце здаровы!» – вельмі лагодна і спачувальна прамовіў Зэльтэн і кульнуў у сябе шклянку чырвонага віна.

Гэта забрала ў беднага юнака апошнюю кроплю спакою.

«Ах ты! Ах ты! – падскочыў ён з крэсла. – Ты – стары цынік! З табою немагчыма размаўляць! Але вы, – з выклікам звярнуўся ён да Майзэнберга і мяне, – вы мусілі б падтрымаць мяне! Так ці не?»

Майзэнберг абіраў апельсін.

«Пяцьдзясят на пяцьдзясят, канешне!» – упэўнена сказаў ён.

«Кажы далей!» – падбадзёрыў я прамоўцу. Ён павінен быў яшчэ раз выказацца, раней ён не дасць спакою.

«У дурных забабонах і тупой несправядлівасці грамадства, кажу я вам! Усе гэтыя драбніцы – о Божа, гэта ж смешна. Тое, што яны адчыняюць дзявочыя гімназіі і бяруць на працу асоб жаночага полу тэлеграфісткамі, ці яшчэ кім, якое гэта мае значэнне… Але па вялікім рахунку, па вялікім! Якія светапогляды! Напрыклад, што датычыць эротыкі, сэксу, якая абмежаваная жорсткасць!»

«Ах во яно што, – сказаў доктар з абсалютнай палёгкай і адклаў убок сваю сурвэтку. – Зараз будзе, прынамсі, забаўна».

Ляўбэ не ўзнагародзіў яго нават позіркам.

«Глядзіце, – настойліва працягнуў ён і махнуў вялікай цукеркай, якую пасля гэтага з важнай мінай сунуў у рот, – глядзіце: калі двое кахаюцца і ён плаціць дзяўчыне, то ён застаецца сумленным чалавекам, як і раней, нават гэткім сабе зухам, – вось жа нягоднік! А асоба жаночага полу – страчаная, адкінутая грамадствам, па-за законам, распусная. Так, рас-пус-на-я. А дзе маральнае апірышча такога светапогляду?! Ці ж мужчына не ў такой жа ступені распусны? Ці не больш ганебна ён дзейнічаў, чым асоба жаночага полу?!.. Ну, гаварыце! Скажыце цяпер што-небудзь!»

Майзэнберг задумліва цікаваў за дымам сваёй цыгарэты.

«Шчыра кажучы, ты маеш рацыю», – зычліва сказаў ён.

Твар Ляўбэ ўвесь расплыўся ў радаснай усмешцы.

«Праўда… маю рацыю? Маю рацыю? – бясконца паўтараў ён. – А дзе маральная аснова такой ацэнкі?»

Я зірнуў на доктара Зэльтэна. Ён зусім прымоўк. Лепячы ў руках шарык з хлеба, ён з выразам горычы на твары моўчкі ўзіраўся ў дол перад сабою.

«Давайце перасядзем, – спакойна сказаў ён потым. – Я хачу распавесці вам адну гісторыю».

Мы адсунулі ўбок абедзенны стол і ў далёкім кутку, з дыванамі і невялікімі фатэлямі, утульна ўладкаваліся, каб спакойна паразмаўляць. Звісаючы ад столі, свяцільнік напаўняў памяшканне блакітным паўзмрокам. Пад плафонам ужо ўтварыўся слой цыгарэтнага дыму, які злёгку калыхаўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Смерць у Венецыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Смерць у Венецыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Смерць у Венецыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Смерць у Венецыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x