Томас Ман - Смерць у Венецыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Смерць у Венецыі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_prose, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Смерць у Венецыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Смерць у Венецыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Стваральнік «інтэлектуальнага рамана», лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1929 года Томас Ман (1875–1955) быў бясспрэчным майстрам ў навелістычным жанры. Найлепшыя яго навелы з’яўляюцца ўзорамі глыбокага псіхалагізму, бездакорнай архітэктонікі, дзівоснай гармоніі нацыянальнага і агульначалавечага, сацыяльнага і ўніверсальнага. Сярод твораў кароткай прозы Мана ёсць сапраўдныя шэдэўры; да іх адносяцца перш за ўсё «Трыстан», «Тоніа Крэгер» і «Смерць у Венецыі», якія публікуюцца ў гэтай кнізе.

Смерць у Венецыі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Смерць у Венецыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Вы ведаеце, што яшчэ чвэрць гадзіны таму тут былі Вашы паненкі-сёстры? Яны мне сказалі, што Вы захварэлі».

«Гэта праўда, – адказаў пан Фрыдэман, – сёння раніцай я адчуваў сябе нядобра. Мне здавалася, што я не змагу пайсці куды-небудзь. Я прашу прабачэння за сваё спазненне».

«Вы яшчэ і цяпер выглядаеце нездаровым», – сказала яна абсалютна спакойна і пільна глянула на яго. «Вы бледны, а Вашы вочы запаленыя, Вы ўвогуле не зусім здаровы?»

«О…, – запінаючыся, пачаў пан Фрыдэман, – увогуле я задаволены».

«І я часта хварэю, – працягвала яна, не адводзячы позірку, – але ніхто гэтага не заўважае. Я нервовая і ведаю самыя незвычайныя станы».

Яна прымоўкла, нахіліла падбароддзе на грудзі і, чакаючы адказу, пазірала на яго знізу ўверх. Але ён не адказваў. Ён ціха сядзеў і ў задуменні, шырока расплюшчанымі вачыма, глядзеў на яе. Як дзіўна яна гаварыла і як кранаў яго яе звонкі нязмушаны голас! Яго сэрца супакоілася; яму здавалася, што ён сніць… Фрау Рынлінген зноў пачала:

«Ці я не памыляюся: Вы ўчора пакінулі тэатр да канца спектакля?»

«Праўда, вяльможная пані».

«Мне было вельмі шкада. Вы былі ўважлівым суседам, хоць спектакль не быў добры, ці толькі адносна добры. Ці любіце вы музыку? Ці граеце вы на фартэпіяна?»

«Я крышку іграю на скрыпцы, – сказаў пан Фрыдэман. – Шчыра кажучы, амаль зусім не…»

«Вы іграеце на скрыпцы?» – спытала яна; потым зірнула паўз яго ў нікуды і задумалася.

«Але тады мы маглі б час ад часу пайграць разам, – раптам сказала яна. – Я магу крышку акампанаваць. Я была б рада, што знайшла тут некага… Вы прыйдзеце?»

«Я з задавальненнем аддаю сябе ў Ваша распараджэнне, вяльможная пані», – сказаў ён, як у сне. Усталявалася паўза. І тут раптам змяніўся выраз яе твару. Ён убачыў, як амаль незаўважная жорсткая насмешка сказіла яго, як яе вочы зноў цвёрда і пільна скіраваліся на яго з тым жахлівым дрыжаннем, як ужо было два разы да гэтага. Ягоны твар палаў чырванню, і не ведаючы, куды павярнуцца, абсалютна бездапаможны і страціўшы кантроль над сваімі пачуццямі, ён унурыў галаву зусім нізка паміж плячыма і разгублена глядзеў уніз на дыван. Нібы кароткі прыступ жаху пранізаў яго, падобны да той беспрытомнай салодка-пакутнай злосці.

Калі ён адчайным намаганнем зноў узняў позірк, яна больш не глядзела на яго, а пазірала спакойна паўзверх яго галавы на дзверы. Ён з цяжкасцю вымавіў некалькі слоў:

«А Вы, вяльможная пані, пакуль што ўсё-такі задаволеныя сваім жыццём у нашым горадзе?»

«О, – абыякава адказала фраў фон Рынлінген, – вядома. А чаму мне быць незадаволенай? Праўда, я падаюся сабе крыху абмежаванай і ўвесь час пад назіраннем, але… у астатнім, – працягнула яна адразу, – каб не забыцца: мы думаем у бліжэйшыя дні запрасіць да нас пэўных людзей, маленькую, нязмушаную кампанію. Можна было б крыху памузіцыраваць, крышку нязмушана пагаманіць… Акрамя таго, у нас за домам ёсць даволі сімпатычны сад; ён даходзіць аж да ракі. Карацей кажучы: Вы і Вашы дамы, вядома, атрымаеце яшчэ запрашэнне, але я прашу Вас ужо цяпер, каб Вы прынялі ўдзел; Вы зробіце нам такую ласку?»

Пан Фрыдэман не паспеў выказаць падзяку і згоду, як на клямку хтосьці энергічна націснуў. Увайшоў падпалкоўнік. Абое ўсталі, і пакуль фрау Рынлінген узаемна прадстаўляла мужчын, яе муж з аднолькавай ветлівасцю адвешваў паклоны як пану Фрыдэману, так і ёй. Яго смуглявы твар свяціўся цеплынёй.

Сцягваючы з рук пальчаткі, ён гаварыў штосьці моцным і рэзкім голасам, звяртаючыся да пана Фрыдэмана, які шырока расплюшчанымі, бяздумнымі вачыма пазіраў на яго знізу ўверх і ўвесь час чакаў, што той добразычліва паляпае яго па плячы. Тым часам падпалкоўнік павярнуўся на зведзеных разам абцасах і лёгка схіленым наперад корпусам да сваёй жонкі і сказаў прыкметна прыглушаным голасам:

«Ты папрасіла пана Фрыдэмана наконт яго прысутнасці на нашай маленькай сходцы, каханая? Калі табе гэта будзе прыемна, то я думаю, што мы зладзім яе праз восем дзён. Я спадзяюся, што добрае надвор’е пратрымаецца і што мы зможам прабавіць час у садзе».

«Як пажадаеш», – адказала фраў фон Рынлінген і зірнула паўз яго.

Праз дзве хвіліны пан Фрыдэман развітаўся. Яшчэ раз кланяючыся каля дзвярэй, ён сустрэўся з яе вачыма; яны пазірала на яго безвыразна.

XIII

Ён пайшоў не назад у горад, а міжволі выбраў сабе шлях, які адгаліноўваўся ад прысадаў і вёў да былога вала фартэцыі каля ракі. Там меліся добра дагледжаныя прысады, зацененыя сцежкі і лаўкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Смерць у Венецыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Смерць у Венецыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Смерць у Венецыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Смерць у Венецыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x