Томас Ман - Смерць у Венецыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Смерць у Венецыі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_prose, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Смерць у Венецыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Смерць у Венецыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Стваральнік «інтэлектуальнага рамана», лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1929 года Томас Ман (1875–1955) быў бясспрэчным майстрам ў навелістычным жанры. Найлепшыя яго навелы з’яўляюцца ўзорамі глыбокага псіхалагізму, бездакорнай архітэктонікі, дзівоснай гармоніі нацыянальнага і агульначалавечага, сацыяльнага і ўніверсальнага. Сярод твораў кароткай прозы Мана ёсць сапраўдныя шэдэўры; да іх адносяцца перш за ўсё «Трыстан», «Тоніа Крэгер» і «Смерць у Венецыі», якія публікуюцца ў гэтай кнізе.

Смерць у Венецыі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Смерць у Венецыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І хоць ён быў зусім адзін, сказаў вельмі гучна сам сабе:

«Не. Лепш не трэба…»

Ён спусціўся ў свой «кабінет», сеў за пісьмовы стол і ўзяў у рукі газету. Але праз хвіліну ён зноў паклаў яе і зірнуў збоку ў акно. Так ён і праседзеў, аж пакуль не прыйшла дзяўчына і не паведаміла, што ўсё гатова; тады ён накіраваўся наверх у сталовую, дзе ўжо яго чакалі сёстры, і сеў на сваё крэсла, на якім ляжалі тры сшыткі з запісамі нот.

Генрыэта, якая налівала суп, сказала:

«Ведаеш, Ёганэс, хто тут быў?»

«Хто ж?»

«Новы падпалкоўнік з жонкай».

«Праўда? Гэта вельмі прыязна».

«Праўда, – сказала Пфіфі, і ў куточках яе рота з’явілася вадкасць, – я лічу, што яны абое – надзвычай прыемныя людзі».

«Ва ўсякім разе, – сказала Фрыдэрыка, – нам нельга марудзіць з візітам у адказ. Я прапаную пайсці паслязаўтра, у нядзелю».

«У нядзелю», – сказалі Генрыэта і Пфіфі.

«Ты ж пойдзеш з намі, Ёганэс?» – спытала Фрыдэрыка.

«Само сабою!» – сказала Пфіфі і здрыганулася. Пан Фрыдэман не зрэагаваў на пытанне і з маўкліва баязлівым выразам твару даядаў суп. Было такое ўражанне, што ён прыслухоўваецца ў нейкім напрамку; да нейкага нядобрага шуму.

IX

Назаўтра вечарам у гарадскім тэатры ставілі «Лаэнгрына», і там прысутнічалі ўсе адукаваныя людзі. Маленькая зала была запоўнена ад верху да нізу, тут панаваў гул, пах газу ды парфумы. Але ўсе біноклі, як у партэры, так і на ярусах, былі накіраваныя на трынаццатую ложу, адразу справа ад сцэны, бо там сёння ўпершыню паказаліся пан фон Рынлінген з жонкай, і, такім чынам, з’явілася магчымасць грунтоўна разгледзець гэтую пару.

Калі маленькі пан Фрыдэман у бездакорным чорным гарнітуры з бліскуча белым стаячым падкаўнерыкам увайшоў у сваю ложу – ложу № 13, ён яшчэ ў дзвярах памкнуўся назад, прычым рукою ён зрабіў узмах да лба, яго ноздры на нейкі момант сутаргава расшырыліся. Але потым ён апусціўся на сваё крэсла, на месца злева ад фрау Рынлінген.

Пакуль ён садзіўся, яна на кароткі момант ўважліва зірнула на яго, выцягнуўшы ніжнюю губу, і адвярнулася, каб перакінуцца з мужам, які стаяў за ёй, некалькімі словамі. Гэта быў высокі, мажны мужчына з распушанымі вусамі і смуглявым добразычлівым тварам.

Калі пачалася ўверцюра і фрау фон Рынлінген схілілася над парэнчай, пан Фрыдэман кінуў хуткі, паспешлівы бакавы позірк на яе. Яна была ў выхадным уборы і, адзіная з усіх прысутных дам, дазволіла сабе нават невялічкае дэкальтэ. Рукавы ў яе былі вельмі шырокія і са шматлікімі складкамі, а белыя пальчаткі даставалі аж да локцяў. Яе фігура здавалася сёння трохі пышнай, што было незаўважным нядаўна, калі на ёй была шырокая кофта; яе грудзі ўздымаліся і апускаліся напоўніцу і паволі, а вузел рыжаватых валасоў спадаў нізка і цяжка на патыліцу.

Пан Фрыдэман быў бледны, нашмат больш бледны, чым звычайна, і пад гладка зачэсанымі русымі валасамі ў яго на лбе праступілі кроплі поту. Фрау фон Рынлінген сцягнула з левай рукі, якая ляжала на чырвоным аксаміце парэнчы, пальчатку, і гэтая круглая, матавая рука, як і кісць, пранізаная блакітнымі жылкамі, а таксама пальцы без упрыгожанняў, былі ўвесь час у яго навідавоку; тут нельга было нічога змяніць.

Скрыпкі заспявалі, трубы, уступіўшы, загрымелі; заспяваў Тэльрамунд [24] Фрыдрых фон Тэльрамунд, граф Брабанцкі, дзейная асоба оперы "Лаэнгрын". , у аркестры запанавала ўсеагульная радасць, а маленькі пан Фрыдэман сядзеў нерухома, бледны і ціхі, уцягнуўшы галаву глыбока ў плечы, трымаючы адзін указальны палец каля рота і засунуўшы другую руку за абшлаг пінжака.

Пакуль па́дала заслона, фрау фон Рынлінген устала, каб разам са сваім мужам пакінуць ложу. Пан Фрыдэман бачыў гэта; не пазіраючы туды, ён лёгкім рухам правёў насоўкай па лбе, раптам устаў, дайшоў да дзвярэй, якія вялі ў фае, зноў вярнуўся, сеў на сваё месца і застыў там у той самай позе, у якой быў раней.

Калі празвінеў званок і яго суседзі зноў вярнуліся, ён адчуў, што позірк фрау Рынлінген засяродзіўся на ім, і ён міжволі падняў і павярнуў галаву да яе. Калі іх позіркі сустрэліся, яна і не памкнулася адвесці вочы ад яго, а, зусім не збянтэжыўшыся, уважліва разглядала яго, аж пакуль ён сам, зломлены і пакорлівы, не апусціў вочы. Пры гэтым ён яшчэ больш спалатнеў, і дзіўная злосць, змяшаная з салодкім болем, узнялася ў яго душы… Зайграла музыка.

Пад канец акта здарылася так, што фрау фон Рынлінген выпусціла з рук веер і што ён упаў на падлогу побач з панам Фрыдэманам. Яны абое схіліліся адначасова, але яна падняла яго сама і сказала з кплівай усмешкай:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Смерць у Венецыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Смерць у Венецыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Смерць у Венецыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Смерць у Венецыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x