Раіса Баравікова - Казкі астранаўта - касмічныя падарожжы беларусаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Раіса Баравікова - Казкі астранаўта - касмічныя падарожжы беларусаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцкія казкі Раісы Баравіковай — вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, даўно палюбіліся юным чытачам. I вось — чарговая кніга казак, напісаная ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы і таемны свет далёкіх планет адкрыецца чытачу і, безумоўна ж, захопіць не толькі неверагоднымі прыгодамі герояў кнігі, але і цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. Пісьменніца ўдала спалучае поўны нечаканасцей свет чужых планет з блізкім і родным светам нашай планеты, дзе, зразумела, самыя прыгожыя і добрыя пачуцці звернуты да Беларусі.

Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пра гэтую захопленасць Чыставуста прынцэсай шмат хто ведаў у каралеўстве. Толькі не маглі зразумець, як ён не бачыць, што яна зусім не такая, якой прыкідваецца. Таму аднойчы, калі прынцэса ў каралеўскім садзе накінулася на садоўніка з жахлівым крыкам з-за таго, што ён не паспеў падстрыгчы кусты нейкіх дзівосных кветак пад яе акном, хтосьці з акружэння караля сказаў Чыставусту:

— Ты абагаўляеш прынцэсу, ты лічыш яе чароўнай маўклівіцай, трапятлівай маўчухай, але ты памыляешся. Выйдзі ў сад і ты пабачыш, якая яна на самой справе.

І малады рэферэнт — Чыставуст каралеўскі выйшаў у сад...

Магчыма, ён быў надзвычай уражлівы, а, можа, быў і сапраўды вельмі і вельмі закаханы ў прынцэсу, таму што, як толькі ён пачуў тыя словы, якія зляталі з яе вуснаў, ён... ён у адно імгненне адзеравянеў. Яго прыродная вытанчанасць, відаць, не дазволіла яму стаць магутным дрэвам, і ён стаў адраўнелай папараццю. Пасля гэтых слоў я зрабіў паўзу, і Натка адразу ж запыталася:

— Ну, а што прынцэса?

— А як ты думаеш, Ната? Пасля ўсяго, што здарылася, яна ўзненавідзела выключна ўсё, што расло на той планеце. А яшчэ і звяроў, і птушак, таму што нават птушкі пераставалі спяваць, калі надаралася ім чуць Чыставуста каралеўскага.

Мой адказ не ўразіў дзяўчынку, больш таго, яна скептычна пасміхнулася і сказала:

— Я так і думала, што прынцэса ўсё ўзненавідзіць. Ваш расповед — самая сапраўдная казка, вельмі падобная да зямных. Нічога касмічнага ў ёй няма. У саксонца, відаць, на Месяцы было шмат вольнага часу і ён гэта ўсё прыдумаў.

— Э-э, не скажы, — запярэчыў я. — Ты даслухай да канца. — І я павёў далей свой расповед.

Тая планета была маленькая, але на ёй можна было шмат чаму падзівіцца. Справа ў тым, што паралельна з жыхарамі планеты на ёй жылі эльфы — вельмі жыццярадасныя, добразычлівыя да ўсяго духі прыроды. І ў іх таксама, як і ў жыхароў той планеты, было там сваё каралеўства, свае паветраныя гарады і самыя сапраўдныя зоркалёты.

Эльфы бачылі, як прынцэса стала глуміцца над дрэвамі і над кустамі, — яна ламала, здзірала з іх кару, секла іх і найбольш здзекавалася з Чыставуста каралеўскага. Адраўнелая папараць пачала засыхаць. А яшчэ прынцэса паўсюдна ставіла пасткі на звяроў і на птушак. Іх усё менела і менела. Сэрцы эльфаў проста разрываліся ад жалю. Усё, што было іхнім чароўным светам, гінула на вачах. І яны вырашылі ўратаваць гэты свой свет, вывезці дрэвы і кусты, а таксама звяроў і птушак на нейкую іншую планету. Што яны і зрабілі. Яны загрузілі ўсё, што ім было дорага, у зоркалёт, вядома, і Чыставуста каралеўскага таксама. І адны эльфы паляцелі ў зоркалёце ў напрамку Месяца, каб там зрабіць часовую пасадку, а другія ў больш лёгкай талерачцы пачалі расшукваць у Галактыцы найбольш прыдатную планету для свайго далейшага жыцця. І, напэўна, знайшлі, таму што прыляцелі на Месяц, паднялі свой грувасткі зоркалёт, стыкаваліся з ім і ўсё, што там было, перамясцілі на талерачку. А зоркалёт пакінулі. Ён для іх быў напэўна, залішне вялікім.

— Чаму вы не адказваеце? — пасля гэтых маіх слоў запытаўся Алік. — У вас жа проста разрываецца мабільнік!

Ён сапраўды разрываўся, і гэта быў доктар Савіч. Напэўна, яму карцела хутчэй дазнацца, ці забраў я ў Арцёма дыск? А што я мог адказаць яму? Тое, што Арцём зноў у мінулым і я чакаю, каб ужо праз некалькі хвілін выцягнуць яго адтуль? Сказаць такое — значыцца прымусіць доктара хвалявацца! Не-е, трэба сказаць, што дыск ужо ў мяне. Але ж пры падлетках такога не скажаш, і я вырашыў выйсці ў суседні пакой.

— Я на хвілінку, — сказаў Аліку і Натцы. — Гэта доктар Савіч. У нас важная размова.

І ўжо там, у другім пакоі, набраў доктараў нумар і адразу ж заспакоіў яго:

— Я яшчэ ў Арцёма, але хутка буду выязджаць. Дыск у мяне! У доктара змяніўся голас і ён радасна паведаміў што да яго прыехаў Антон, наш камандзір, каб паглядзець на Мыквіка, таму што, як і я, не паверыў, што яго жахлівае аблічча знікла. А яшчэ Антон сказаў доктару, што карпарацыя з Жодзіна [16] Цэнтр беларускага машынабудавання, пазней спецыялізаваўся па вырабе зоркалётаў. па вытворчасці зоркалётаў прапанавала нашай Асацыяцыі ажно тры новенькія караблі, і адзін з іх збіраюцца перадаць нам.

— Рыхтуйся да чарговага падарожжа, — сказаў доктар Савіч. — Думаю, дзесьці праз нейкіх паўгода зможам на суперталерцы паляцець да Вегі. Цяпер пераконваю Антона, што трэба, нарэшце, і нам, беларусам, пазнаёміцца з тым мноствам планет...

У гэты момант у суседнім пакоі пачуўся трывожны Натчын крык: «Арцём! Арцём!» І я паспяшаўся развітацца з доктарам Савічам. І як толькі — не ўвайшоў, а літаральна ўбег у Арцёмаў пакой, пабачыў што Арцём сядзіць на падлозе. Ён увесь скурчыўся, ці то ад перапуду, ці то ад болю, але пабачыў мяне і заўсміхаўся. Мне здалося, што цераз сілу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x