Раіса Баравікова - Казкі астранаўта - касмічныя падарожжы беларусаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Раіса Баравікова - Казкі астранаўта - касмічныя падарожжы беларусаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцкія казкі Раісы Баравіковай — вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, даўно палюбіліся юным чытачам. I вось — чарговая кніга казак, напісаная ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы і таемны свет далёкіх планет адкрыецца чытачу і, безумоўна ж, захопіць не толькі неверагоднымі прыгодамі герояў кнігі, але і цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. Пісьменніца ўдала спалучае поўны нечаканасцей свет чужых планет з блізкім і родным светам нашай планеты, дзе, зразумела, самыя прыгожыя і добрыя пачуцці звернуты да Беларусі.

Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты кепска жартуеш, Сымон, — сказаў доктар Савіч. — Ты ўжо чуў, што ён належыць да вельмі старажытнай іншапланетнай цывілізацыі. Я магу табе расказаць, што з ім здарылася там, у сістэме зоркі Вегі, адкуль яго прывёз саксонец.

Мне засталося толькі кіўнуць галавой у знак згоды, маўляў, расказвай, і тое, што я пачуў, захапіла і ўразіла мяне.

Планета, на якой жыў Мыквік, існавала мільярды і мільярды гадоў, пакуль, нарэшце, не здарылася тое, што можа здарыцца з планетай у любой зоркавай сістэме. Яе прыродныя рэсурсы вычарпаліся, жыць на ёй стала цяжка, і пачаўся пошук іншага месца для жыцця. Ён працягваўся датуль, пакуль жыхары той планеты не натрапілі на астэроід, у нетрах якога было шмат нафты. З гэтым радасным паведамленнем на планету вярнулася першая экспедыцыя, а вось другую напаткала няўдача. На караблі, які трымаў курс да таго астэроіда, распаўсюдзілася невядомая касмічная інфекцыя. Члены экіпажа пачалі гінуць адзін за адным, і ніякага паратунку не знаходзілася. Лекі, што былі на караблі, не дапамагалі. І калі нарэшце ён быў пасаджаны на паверхню астэроіда, на ім заставаўся цяжка хворы пілот і Мыквік. Ён быў сынам пілота. І праз колькі часу яму давялося пахаваць бацьку.

— У Мыквіка было безнадзейнае становішча, — доктар ужо з паўгадзіны вёў свой расповед, і я не перапыняў яго. — Але яно стала яшчэ больш пакутлівым, калі высветлілася, што на астэроідзе Мыквік не адзін. Яго насялялі пачвары — гнюсныя лысыя карлікі, якія жылі ў глыбокіх норах і пакідалі іх толькі дзеля таго, каб паздзекавацца з Мыквіка, ведаючы, што заступіцца за яго няма каму. Яны цікавалі за ім і накідваліся звычайна ззаду, чапляючыся за доўгія валасы, сабраныя ў хвосцік, які, напэўна, больш за ўсё цікавіў і раздражняў іх. Карлікі ж былі лысыя! Ад іх немагчыма было схавацца і падсцерагалі яны яго на кожным кроку. Бараніцца Мыквік нічым не мог. Ён быў адзін, а карлікаў было мноства! І вось аднойчы, калі трываць ужо было немагчыма, калі нахабныя карлікі сталі нападаць гуртом, дзесяткамі, чапляючыся за хвосцік, пры гэтым раздзіраючы скуру плячэй, шыі, галавы, у Мыквіка і з'явілася ззаду на галаве тое жудаснае аблічча. Зло спарадзіла зло.

— Штосьці ад саксонца я нічога не чуў пра карлікаў, — сказаў я і паспрабаваў уявіць самотнага Мыквіка на тым астэроідзе, што стаў для яго, напэўна, самым жахлівым месцам ва ўсім Сусвеце.

— А Ганс іх і не мог бачыць. Яны, вядома ж, не вылазілі са сваіх нораў, не паказваліся на вочы прышэльцам, адчуваючы перавагу ў сіле. А Мыквік узрадаваўся іншапланетнаму караблю, які стаў для яго выратаваннем. — доктар Савіч задаволена заўсміхаўся. — Я, відаць, някепскі доктар, ва ўсякім выпадку, доктар-псіхолаг. Мімікай, рухамі рук змог пераканаць Мыквіка, што на Зямлі яму нічога не пагражае, і ён пазбавіўся ад цяпер ужо непатрэбнага яму аблічча. Вось такая гісторыя цудоўнага, амаль зямнога хлопчыка! — Доктар выключыў тэлевізар, дзе ўжо даўно скончылася трансляцыя з Месяца і экран стракацеў рэкламай. Зірнуў на мяне, пазяхнуўшы. — Як ты наконт адпачынку? Падобна, світае. Дарэчы, а што там саксонец? Калі збіраецца на Зямлю?

— Хутка, — адказаў я. — Ён са шведамі, магчыма, ужо стартаваў. Слухай, доктар, як даўно ты ўспамінаў зялёнага Дрэйка?

— Дрэйка? — доктар на імгненне задумаўся, быццам аднаўляў у памяці высокую худую постаць у чорным плашчы. Потым запытаўся. — А чаго гэта раптам ты згадаў пурнасца?

— Ведаеш, той кампакт-дыск, які ён перадаў мне, рэч вельмі і вельмі няпростая!

І я пачаў расказваць доктару Савічу ўсё, што здарылася з Арцёмам. Ужо сонца даўно асвяціла лугавіну ля доктаравай сядзібы і некалькі разоў спускаўся да нас Мыквік і тут жа паднімаўся назад на другі паверх, а я ўсё расказваў і расказваў... Мы забыліся на ўсё. Было, што доктар перапыняў мяне, і тады мне даводзілася штосьці ўдакладняць, але нарэшце я дайшоў да таго моманту, калі Арцём зноў апынуўся ў сваёй мінскай кватэры, і бачыў, што доктар ледзь стрымлівае хваляванне. Ён ужо даўно падняўся з крэсла і то падыходзіў да акна, слухаючы мяне, то праходжваўся туды-сюды па гасцёўні. Я зрабіў паўзу, і доктар спыніўся ля мяне.

— Дай сюды, пакажы мне дыск! — яго перапаўняла нецярплівасць. — Нам трэба зараз жа паехаць у Асацыяцыю. Хай збіраюць навукоўцаў, прэсу! Не марудзь, хутчэй паказвай!

Я, напэўна, у той момант выглядаў ідыётам. Дыск... Дыск... Ён там! Ён застаўся ў Арцёма. Мне хацелася як мага хутчэй сюды, да доктара, каб распавесці пра ўсё, што здарылася, і я забыўся пра галоўнае: узяць з сабою дыск! Але доктару адказаў вельмі спакойна:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x