Раіса Баравікова - Казкі астранаўта - касмічныя падарожжы беларусаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Раіса Баравікова - Казкі астранаўта - касмічныя падарожжы беларусаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцкія казкі Раісы Баравіковай — вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, даўно палюбіліся юным чытачам. I вось — чарговая кніга казак, напісаная ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы і таемны свет далёкіх планет адкрыецца чытачу і, безумоўна ж, захопіць не толькі неверагоднымі прыгодамі герояў кнігі, але і цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. Пісьменніца ўдала спалучае поўны нечаканасцей свет чужых планет з блізкім і родным светам нашай планеты, дзе, зразумела, самыя прыгожыя і добрыя пачуцці звернуты да Беларусі.

Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кудла з бояззю пазірала на гадзіннік. Янук адышоў бліжэй да выхаду з пячоры, паўглядаўся ў падлогу, потым сказаў:

— Ты спачатку непрытомны ляжаў потым сеў, — і зараз жа запытаўся з хітрынкаю ў позірку: — А для чаго табе трэба гэтае месца ведаць?

Арцём ужо зняў гадзіннік з рукі Кудлы, пачапіў яго на сваю руку і цяпер уважліва сачыў за Януком. Гэтае пытанне міжволі насцярожыла яго: «А раптам возьме і не пакажа тое месца?» І тут прыйшла нечаканая думка, якую Арцём і выказаў услых:

— Мне хочацца расказаць вам, адкуль я з'явіўся і, увогуле, хто я такі. Ды пакуль быў непрытомны, штосьці здарылася з маёй памяццю. Я пра ўсё забыўся. Але, як толькі стану на тое месца, дзе страціў прытомнасць, адразу ўсё ўспомню.

— Хадзі сюды, — сказаў Янук. — Вось тут ты ляжаў.

І Арцём пайшоў, але як толькі стаў туды, куды паказваў Янук, зразумеў, што гэта не тое месца. Гэта пацвердзіла і Кудла. Яна замахала рукамі, закрычала:

— Не туды! Не туды паказаў! Вочы табе засляпіла. Ён ляжаў вунь там, каля трэскі!

Арцём назіраў, як яна кінулася да выхаду з пячоры і недалёка ад яго спынілася, падхапіла трэску, паказала ёю:

— Ідзі сюды, станавіся тут, дзе яна ляжала. Мо і праўда прыйдзеш да памяці.

Арцём зрабіў крок, другі, трэці і адчуў, як яго ахутвае цяпло. Потым ён пабачыў зіхоткае зялёнае кола вакол сябе, якое пачало звужацца. Яму здалося, што ён трапіў у паветраны вір, штосьці ўцягвала, бы ўсмоктвала яго ў сябе. І тут імкліва з кола вытыркнуўся зялёны прамень. Арцём адчуў, як да яго даткнулася штосьці прыемна-цёплае — і ўсё... Больш ён нічога не памятаў.

У пакоі ўсталявалася цішыня. Арцём зірнуў на мяне і ў яго вачах я прачытаў пытанне: «Што ж такое са мною адбылося? Патлумачце мне гэтую неверагодна-фантастычную з'яву».

— Усё добра, Арцём, — сказаў я. — Цікавыя рэчы ты тут нам расказаў, але галоўнае, што ты — дома! Табе трэба цяпер як след адпачыць, а пазней мы пагаворым пра гэтае тваё падарожжа ў часе. Я сёе-тое ў цябе яшчэ ўдакладню, перапытаю і мы разам усё асэнсуем.

— А што асэнсоўваць? Я быў у нашым далёкім мінулым, — і ў голасе Арцёма чулася расчараванасць. Ён, напэўна, чакаў ад мяне іншых слоў.

— Ага-а, з табою здарыўся абласакар, — сказаў Алік і яго вочы ззялі вялікай цікаўнасцю. Яму, відавочна, пра нешта хацелася распытаць у Арцёма. А той у сваю чаргу запытаўся:

— Як ты сказаў? Абласакар?

— З мовы зялёнага Дрэйка — тэлепартацыя, — патлумачыла Натка. — Ты перамясціўся з адной прасторы ў іншую.

— Хіба я сам пра гэта не ведаю?! Лепш скажы, хто такі зялёны Дрэйк?

І ўсе трое паглядзелі на мяне. Я адчуў, што быў ужо сярод іх лішнім. Не расказваць жа цяпер яшчэ раз пра зялёнага Дрэйка? Хай пра яго ён пачуе ад сяброў. Таму я і сказаў Арцёму:

— Табе пра зялёнага Дрэйка раскажуць Алік і Ната. Яны шмат пачулі ад мяне пра яго. А я зараз звяжуся з доктарам Савічам. Ён ужо з гадзіну шле мне SMSку за SMSкай. Мне ж хацелася даслухаць цябе да канца, не перапыняючы.

І я набраў нумар доктара Савіча, які імгненна адгукнуўся, і голас яго быў надзвычай узрушаны.

— Тэрмінова прыязджай да мяне! Не паверыш, у мяне ўсё атрымалася з Мымам. Яго другое аблічча сцерлася, знікла! Ён цяпер амаль зямны хлопчык.

Мне сапраўды ў гэта не паверылася. На нейкі момант я ўявіў тое, другое, жахлівае Мымава аблічча, поўнае агрэсіі. Хм-м, сцерлася? Не намаляванае ж яно было! І, даслухаўшы доктара да канца, паабяцаў сёння ж быць у яго.

Арцём, Алік і Натка ўжо пра нешта шапталіся паміж сабою і я паспяшаўся развітацца. Мне карцела хутчэй сустрэцца з доктарам Савічам, але не пра Мыма я думаў. Хацелася як мага хутчэй расказаць яму пра ўсё, што адбылося з Арцёмам. І, магчыма, нават заўтра ж пра гэтае яго падарожжа ў мінулае паведаміць у нашу Асацыяцыю міжзоркавых палётаў. Гэта ж грандыёзная сенсацыя!

Быў ужо позні вечар, але як толькі я апынуўся ў сваёй кватэры, адразу ж выклікаў паветранае таксі, каб ужо праз нейкую гадзіну сустрэцца з доктарам Савічам на яго сядзібе пад Мінскам.

Праўда, паспеў яшчэ звязацца з саксонцам. Ганс ужо збіраўся пакінуць Месяц. З'явіліся на Зямлі нейкія тэрміновыя справы, і яго пагадзіліся ўзяць на свой зоркалёт шведы, якія адляталі на Зямлю. У нейкі момант саксонец спахапіўся:

— Ты, напэўна, хочаш пачуць пра бортмеханіка? Загадкавая асоба! Яму аднаму ўдалося скантактавацца з эльфамі. Гэта быў іхні карабель, як і тая талерачка, што падняла яго. Пра эльфаў я пачуў ад бортмеханіка. Яны перадалі яму ў знак прыязнасці напаўдрэвападобную папараць. Ён у сваю чаргу перадаў яе табе. Атрымаеш у падарунак чыставуста каралеўскага.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x