Владимир Машков - Паміж А і Б

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Машков - Паміж А і Б» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паміж А і Б: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паміж А і Б»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паміж А і Б — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паміж А і Б», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не зусім беспадстаўна.

— А Галка Наважылава? Як яна на цябе нападала? Ды я б з-за адной Галкі не аддаў пакет у 6 “А”.

— Разумееш, Галка — харошая дзяўчынка.

— Галка — харошая дзяўчынка? Ты мяне здзіўляеш.

— Не, праўда. Яна толькі шмат чаго не разумее. Ёй здаецца, яна ўсіх людзей зробіць шчаслівымі і добрымі. А трэба рабіць не так.

— А як?

— Я і сам не ведаю.

— Ты занадта многа разважаеш. Табе занадта ўсялякіх думак лезе ў галаву.

— Я ведаю, што гэта мой недахоп. Але нічога не паробіш, так уладкавана мая галава. Між іншым, я яе мяняць не збіраюся”.

Так я размаўляў сам з сабой і варочаўся між Мішкам і Толькам. Але каму ўсё-такі аддаць пакет з пяццю сургучнымі пячаткамі, я не мог вырашыць. І, зусім абяссілеўшы, заснуў.

Кажуць, пераначуеш — лепш пачуеш. Але і раніцай мне нічога не прыйшло ў галаву. Мяне ўжо злавала, што я, заўсёды такі рашучы, так доўга вагаюся.

Я збегаў раніцай на возера — пакет вісеў пад карчом. Калі яго тады не маглі знайсці, то цяпер і пагатоў.

Паснедаўшы, таварышы пайшлі ў лес шукаць пакет. Я сказаў, што ў мяне баліць галава, і застаўся ў палатцы. У мяне і праўда галава расколвалася ад вярэдлівых думак.

Барыс Міхайлавіч паглядзеў на мяне строга і сказаў:

— Вельмі шкада, Валерый. Я ўпэўнены, што, акрамя цябе, ніхто не знойдзе.

Я нечакана збарвянеў.

— Вось яшчэ. Мішка — доўгі, ён і на вершаліне сасны заўважыць пакет.

I яны пайшлі. Я швэндаўся без справы ў лагеры і зноў разважаў, каму ўсё-ткі аддаць пакет.

Як на мяне спадзяецца Барыс Міхайлавіч! Мы цяпер з ім сябры. Цяпер ён пэўна ж навучыць мяне боксу. Канешне, трэба аддаць пакет таварышам з майго цяперашняга класа.

Я пабег да возера. На паўдарогі я спыніўся. Проста да нашых ужо патухлых вогнішчаў пад’ехала школьная грузавая машына. Дзверцы адчыніліся, і з кабінкі вылезла дырэктар Кацярына Майсееўна, у жоўтай сукенцы і з касынкай на галаве.

Яны выцерла насоўкай пот з ілба і шыі, уздыхнула і ўсміхнулася возеру, дрэвам і мне. Таму што я ўжо падбег да яе.

— Добры дзень, Кацярына Майсееўна!

— Добры дзень, Валерый. А дзе астатнія?

— У лесе. Яны пакет шукаюць.

— А ты што ж?

— А я дзяжурны, — зманіў я.

— Ага, — сказала дырэктар. — Хораша як тут. А ў горадзе задуха, спякоцце, пыл…

— Кацярына Майсееўна, я хачу з вамі пагаварыць.

Дырэктар паглядзела на мяне з усмешкай:

— Ну што ж, давай пагаворым.

Тры волаты падміргваюць мне

Я па звычцы зірнуў паўзверх галавы дырэктара, туды, дзе на сцяне яе ккабінета віселі “Тры волаты”. Але волатаў, канешне, там не было. Таму што мы размаўлялі на свежым паветры.

— Я знайшоў пакет, яшчэ ўчора знайшоў, - сказаў я.

— Вось і цудоўна. Значыць, шосты… э-э… у якім ты цяпер класе. у “Б”? Значыць, 6 “Б” заняў першае месца ў дружыне.

Я маўчаў.

— Чакай, але чаму, у такім разе, усе пайшлі на пошукі пакета? — здзівілася Кацярына Майсееўна.

— Я не ведаю, каму яго аддаць. — Я апусціў галаву.

— Ах, вось яно што, — на лбе дырэктаркі сышліся зморшчынкі, яна раздумвала.

Яшчэ б — такая важная праблема. Я над ёй усю ноч прамучыўся.

— Прыдумала! — ад радасці Кацярына Майсееўна ляпнула мяне па плячы. — Мы зробім вось як. Я спытаю ў дзяцей, які клас захоча ўзяць цябе ў будучым вучэбным годзе да сябе. Ясна?

— Ага, — сказаў я.

Хораша прыдумала дырэктарка. Проста цудоўна. Каб я ўсё-ткі што- небудзь прыдумаў мінулай ноччу, то, мне здаецца, я прыдумаў бы тое ж самае. Абодва класы хацелі ад мяне пазбавіцца, а што яны цяпер скажуць? Бо ніхто не ведае, што я знайшоў пакет. Нават Сёмку я нічога не сказаў.

Неўзабаве вярнуліся з лесу таварышы. Яны абступілі Кацярыну Майсееўну, закідалі яе пытаннямі. А дырэктар вымала з валізы лісты для іх, распавядла, што новага ў школе.

Пасля абеду мы расцягнуліся ў цені пад хвоямі, слухаючы, як набягаюць на бераг хвалі возера.

І тут Кацярына Майсееўна сказала:

— Я бачу, сябры, што пакет з пяццю сургучнымі пячаткамі вы не знайшлі.

— Не яшчэ! — закрычалі таварышы.

— Але мы знойдзем!

— Абавязкова!

— Нам тут падабаецца!

— Сапраўды? — усміхнулася дырэктар. — Ну што ж, харчоў я вам прывезла, шукайце хоць два дні яшчэ.

— Ура! — закрычалі таварышы.

— А цяпер вось аб чым я вас хачу папрасіць. — Кацярына Майсееўна закусіла губу. — Валерый Карабухін пачынаў прамінулы вучэбны год у 6 “А” класе. Нашкодзіў, і таварышы адмовііся ад яго. Я перавяла Валерыя ў 6 “Б”. Там ён зноў не ўжыўся. І вось я хачу спытаць у вас, сябры, у якім класе пачне вучыцца Валерый з першага верасня?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паміж А і Б»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паміж А і Б» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паміж А і Б»

Обсуждение, отзывы о книге «Паміж А і Б» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x