Владимир Машков - Паміж А і Б

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Машков - Паміж А і Б» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паміж А і Б: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паміж А і Б»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паміж А і Б — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паміж А і Б», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Барыс Міхайлавіч паслаў Віцьку Мелюха і Толіка Дашкевіча па лесніка. Успомніў, што ўчора мы праходзілі міма лесніцтва.

Барыс Міхайлавіч аднойчы тушыў недзе пажар і камандаваў намі хутка і рашуча. Калі на палянку прыбеглі задыханыя дзядзькі разам з лесніком, агонь ледзьве тлеў і трошкі змяіўся.

Ляснік радасна ляпаў нас па плячах.

Героі! — казаў ён. — Малайцы. Юныя ленінцы! Наша надзея!

Барыс Міхайлавіч выступіў уперад і сказаў:

— Я прашу вас асабліва адзначыць учынак Валерыя Карабухіна. Ён первым заўважыў пажар і падняў трывогу.

— Дзе ён? — шумна выдыхнуў леснік.

Ён аглядваў нас, мурзатых, падсмаленых, але вельмі шчаслівых. Лесніку хацелася абняць нас усіх, такі ў яго быў радасны і ўсхваляваны твар.

Мяне падштурхнуў важаты, і я зрабіў паўкроку да лесніка.

Дзякуй табе, таварыш Карабухін Валерый, добрага бацькі і маці сын, — сказаў леснік і патрос маю руку.

Потым з той жа паспешлівасцю палез у сумку і выцягнуў кніжку.

Дару табе. Выбітная кніга. Сам не дачытаў. Усё часу няма.

Я ўзяў кніжку і паглядзеў на вокладку: І адзін у полі воін.

Мы дапамаглі лесніку датушыць пажар і накіраваліся ў палаткавы лагер.

Мішка Зайцаў выстукваў на жываце вясёлы марш. Яму дапамагалі хто як: адзін шчоўкаў языком, другі прысвістваў.

Але Барыс Міхайлавіч астудзіў наш запал.

Цяпер нам да Белага возера своечасова не дабрацца, — сказаў важаты, — абгоніць нас 6 “А”.

— А можа, у іх таксама трапіўся пажар на дарозе? — уявіў я. — Лесніку вунь кнігі няма калі чытаць — лес гарыць.

Барыс Міхайлавіч нахмурыў лоб.

— Адпачыць трэба. Паесці трэба.

— Ды мы зусім не стаміліся, — сказаў Толька Дашкевіч.

— А у мяне мазалі не баляць, — сказаў Мішка Зайцаў. — Глядзіце. — І Мішка пачаў скакаць і тупаць нагамі. І праўда, ён усміхаўся. Але самае дзіўнае, што ён быў не ў сваіх дзіцячых чаравіках, а ў нейчых кедах.

— Гэта ж мае кеды! — закрычаў Толька Дашкевіч.

Яны так спяшаліся тушыць пажар, што пераблыталі абутак. Толька нацягнуў Мішкавы чаравікі, а Мішка Толькавы кеды.

— Ладна, — сказаў Толька. — Мне твае чаравікі самы раз.

— Тады хутчэй снедаць і наперад, — сказаў Барыс Міхайлавіч. — Можа, і абгонім нашых праціўнікаў.

А я падумаў, што нам вельмі дапамог гэты пажар. Не падумайце, што я за пажары, за тое, каб лес гарэў. Не, але іншым разам людзей неабходна нечым узрушыць. А то ідуць, лаюцца, адзін на аднаго касавурацца, а тут — пажар, лес гарыць. І вось можна праверыць, чаго яны ўвогуле вартыя.

Пакет з сямю сургучнымі пячаткамі

Больш прыгодаў у нас не было. Мы ішлі хутка і весела. І ногі самі неслі нас да мэты — Белага возера.

На трэці дзень дарогі вялізнай талеркай жоўта-зялёнай вады перад намі паўстала Белае возера.

— А чаму яно зусім не белае? — спытаў я.

— Таму, што канчаецца на “у”, - сярдзіта абарваў мяне Барыс Міхайлавіч. Ён быў яўна не ў гуморы.

— Прайгралі мы, сябры! — з адчаем усклікнуў Мішка Зайцаў і паказаў на процілеглы бераг. Там палалі вогнішчы і каля іх завіхаліся хлопчыкі і дзяўчаткі ў пярэстых каўбойках. То быў, канешне, мой былы клас. Я пазнаў укормленага Сёмку, што сядзеў на камені і філасофскі пазіраў на возера, разгледзеў акуляры Лёнькі Аляксандрава і каснічкі — два рухавыя мытылі — на галаве Галкі Наважылавай.

— Усё прапала, — сказаў Віцька Мелюх і паваліўся на траву. Чалавека, больш нуднага за Віцьку я не сустракаў яшчэ ні разу ў сваім жыцці. Як што, адразу лапкі дагары і здаецца.

— Не ный ты, — крыкнуў я і павярнуўся да Барыса Міхайлавіча. У нашага важатага быў такі твар, як быццам ён толькі што атрымаў моцны ўдар па сківіцы.

— Барыс Міхайлавіч, — спытаў я, — хіба яны нас абагналі?

— Амаль, Валера, — задумліва сказаў важаты. — Праўда, яшчэ засталася адна перашкода. Трэба адшукаць у лесе пакет з пяццю сургучнымі пячаткамі. Ён схаваны ў поліэтыленавы мяшэчак. У гэтым пакеце — віншаванне з перамогай, з першым месцам.

— Калі яны тут цэлы дзень, то пакет яны даўно знайшлі, - заныў Мішка Зайцаў.

Вось мямля. Такая мяне разабрала злосць, што я закрычаў:

— Стройся! Раўняйся! Шагам марш!

Таварышы ад нечаканасці хутка пастроіліся і рушылі наўпрост да вогнішчаў, дзе варылі вячэру нашы праціўнікі. Я аглянуўся на Барыса Міхайлавіча. Важаты мне падміргнуў: “Поўны парадак”.

Хмурныя, мы рассаджваліся каля вогнішчаў пад крыкі, шум, свіст таварышаў з майго былога класа, якія амаль святкавалі перамогу.

Я сеў акурат пасярод двух лагераў праціўнікаў. І таму з маім тварам тварылася нешта жахлівае. Адна яго палова, тая, што была бліжэй да маіх цяперашніх аднакласнікаў, хмурылася і змрачнела. А другая палова, тая, што касілася на таварышаў з майго былога класа, радавалася і весялілася.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паміж А і Б»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паміж А і Б» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паміж А і Б»

Обсуждение, отзывы о книге «Паміж А і Б» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x