• Пожаловаться

Владимир Машков: Паміж "А" і "Б"

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Машков: Паміж "А" і "Б"» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Детская проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Паміж "А" і "Б": краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паміж "А" і "Б"»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Владимир Машков: другие книги автора


Кто написал Паміж "А" і "Б"? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Паміж "А" і "Б" — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паміж "А" і "Б"», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Фу, — сказаў я сам сабе і стаў глядзець у зямлю.

I яшчэ невядома, хто выйграў, - раздаўся спакойны голас Галкі Наважылавай. — Пакет мы не знайшлі.

Таварышы з майго цяперашняга класа заварушыліся, павесялелі.

— А мы пажар вялізны патушылі! — крыкнуў Мішка Зайцаў.

— Праўда? — падсеў да мяне Сёмка.

— Праўда, — сказаў я і выцягнуў з рукзака “І адзін у полі воін”.

Я разгарнуў кнігу, і былыя таварышы з 6 “А”, што стоўпіліся за маёй спінай, прачыталі шэптам надпіс:

“Тав. Карабухіну Валерыю за мужнасць і адвагу пры выратаванні ад пажару лесанасаджэнняў Дарагамілаўскага лясніцтва”.

— Ого! — сказалі таварышы.

Сёмка ўскочыў, узбуджаны.

— А я заўсёды казаў, што Валерка выдатны хлопец.

Вакол зашумелі.

— Ціха! — крыкнуў Барыс Міхайлавіч. — Хадзем уладкоўвацца нанач.

Мы хутка разбілі палаткі, распалілі вогнішча і, пакуль нашы кашавары майстравалі вячэру, пабеглі да возера.

Сонца заходзіла на супрацьлеглым беразе. Яго развітальныя промні ляжалі на возеры, як даўжэзныя чырвоныя рыбы. І возера ўжо было не белым, а чырвоным.

“Але чаму яно ўсё-ткі Белае?” — надаўмяваў я, разразаючы галавой і рукамі мягкую цёплую ваду возера.

Як добра скінуць рукзак і плысці, усё роўна куды.

Я аглянуўся — вось табе на! — я ўжо на самай сярэдзіне возера. Барыс Міхайлавіч, мабыць, нервуецца.

Я павярнуў, лёг на спіну і запрацаваў нагамі. Рукі ў мяне адпачывалі. Потым я паплыў зноў брасам. Я вельмі люблю брас. Мне часам здаецца, што брасам я магу праплысці сотню кіламетраў, ні разу не адпачываючы.

Калі я плыў, мне ў галаву лезлі ўсялякія думкі, а таму я дасягнуў берага крыху лявей ад таго месца, дзе палалі нашы вогнішчы.

Я ўпёрся рукамі ў жоўты пясочак і так ляжаў у вадзе. Мне не хацелася вылазіць. Я лагодна круціў галавой, пускаў бурбалкі і раптам пад коранем хвоі, які далёка вылез у возера, заўважыў белы прамакутнік з пяццю круглымі карычневымі пячаткамі.

Мяне так і падкінула. Пакет! Я знайшоў пакет! Але чаму ён не размок?

Ах, пакет у поліэтыленавым мяшэчку! Моцна прывязаны да кораня. І гэта ўсяго ў двух кроках ад стаянкі. Усе шнараць у лесе, шукаюць пакет, а ён тут мокне і пасмейваецца. Хвацка прыдумана.

Я хацеў крыкнуць, што знайшоў пакет, але крыку ў мяне не атрымалася. Я раптам зразумеў, што не ведаю, каму мне хочацца аддаць пакет. Не ведаю, і ўсё!

Размова з самім сабой

Я варочаўся ў палатцы паміж Мішкам Зайцавым і Толькам Дашкевічам. І ніяк не мог заснуць. Не таму, што сон да мяне не ішоў, ён ухутваў мяне, люляў цягучымі песенькамі, ён заплюшчваў мне вочы, але я адганяў яго прэч. Я ў тысячны раз пераварочваўся і ніяк не мог вырашыць, каму аддаць пакет, які я знайшоў. Я не ўзяў яго з сабой, а толькі наймацней прыкруціў вяроўкай да карча. Цяпер яго ніхто не заўважыў бы. А і сапраўды, я знайшоў пакет і не хачу, каб ён дастаўся каму-небудзь іншаму.

Я перавярнуўся ў тысяча першы раз. “Але паслухай, — сказаў я сам сабе, — ты ў якім зараз класе вучышся?

Я ўжо не вучуся, я скончыў 6-ы клас і перайшоў у 7-ы, — сказаў я сам сабе.

— Гэта не важна. Які ты 6-ы скончыў? “А” ці “Б”?

- “Б”.

— Дык навошта сумненні? Раніцай і аддай пакет сваім сябрам з 6 “Б”.

— А хіба яны сябры? Як яны ганьбавалі мяне, калі першае месца сплыло ў іх з-пад носа! Каго яны зрабілі казлом адпушчэння? Мяне. Не, нізашто не аддам.

— Добра. Тады пакет уручы тым, з кім ты вучыўся ўсе шэсць гадоў, - таварышам з твайго былога класа. Там жа і твой сябар Сёмка.

— Слушна, я аддам пакет Сёмку. Як я раней не здагадаўся? Яны ж першыя прыйшлі да Белага возера — пакет іх па праве.

— Ну вось і ўсё. Кладзіся спаць. Чуеш, як дружна храпуць ва ўсіх палатках?

— Чакай спаць. А Іра?

— Што Іра?

— Хіба ты не заўважыў, якая яна пахмурная і не хоча з табой вітацца?

— Заўважыў.

— Разумееш, не люблю такіх людзей. Можа, я і зрабіў штосьці не так, але навошта столькі злавацца? Калі цяпер я аддам пакет у 6 “А”, то Іра падумае, што я раскаяўся і паступіў, як яна хацела. Не, нізашто.

— Ладна. Тады пакет зноў пераходзіць у рукі 6 “Б”. Ты ўспомні, як яны разам з табой тушылі пажар. Гэта было здорава. І памятаеш, у Мішкі Зайцава нават мазалі перасталі балець?

— Памятаю. Мы тады вельмі здружыліся. Яны на мяне сталі глядзець з павагай.

— Ну дык у чым жа справа?

— Так, але…

— Зноў успомніў пра сяброў са свайго былога класа?

— Ага.

— Ну дык усё ўспамінай — і як яны табе байкот наладжвалі, і як беспадстаўна патрабавалі, каб цябе прыбралі з іх класа.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паміж "А" і "Б"»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паміж "А" і "Б"» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паміж "А" і "Б"»

Обсуждение, отзывы о книге «Паміж "А" і "Б"» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.