Владимир Машков - Паміж А і Б

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Машков - Паміж А і Б» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паміж А і Б: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паміж А і Б»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паміж А і Б — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паміж А і Б», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сябры глядзелі на мяне, быццам не я перад імі стаяў, а шафа нейкая, запырсканая чарнілам.

Ну, ладна, я чалавек не ганарлівы, я проста вельмі хачу ўбачыць Белае возера. Але я яшчэ пакажу вам, на што я здатны. Вось толькі бы нейкага звера сустрэць. Ваўка, напрыклад. Канешне, лепш за ўсё зубра. Тады я паглядзеў бы, як даюць лататы гэтыя храбрацы Мішка Зайцаў ды іншыя. Толькі я б не спасаваў. Сам-насам застаўся б з лахматым і страшным царом пушчы. Не, канешне, і Барыс Міхайлавіч не спалохаўся б. Мы б удваіх засталіся супроць зубра.

А што было б далей, я не паспеў сачыніць, таму што мне крыкнуў Барыс Міхайлавіч:

— Не адставай, Валерый! А то заблукаеш!

…Другі дзень мы прабіраліся па лесе, вылезалі на халмы, звяралі напрамак па компасе і зноў ішлі наперад.

Пачалі мы досыць бадзёра. Настрой ва ўсіх быў, як пасля шостага ўрока, — выдатны. З першых крокаў мы заспявалі. Ведаеце, вось гэтую песню — “Глобус крутится, вертится, словно шар голубой”. Добрая песенька. Я нічога супраць яе не маю. Але калі за плячыма рукзак, а ў ім спальны мяшок, кансервавыя бляшанкі, булкі, хлеб і яшчэ дзесятак розных штуковін, не надта і спяваецца. І хутка таварышы змоўклі.

На другім прывале высветлілася, што Мішка Зайцаў нацёр нагу. Барыс Міхайлавіч сказаў нам узяць у паход стары разношаны абутак. А даўганогі Мішка абуў старыя чаравікі, якія ён насіў, мусіць, гадоў пяць таму. І вось вам вынік: на Мішкавых пятках раздзьмуліся белыя вадзяныя мазалі.

— Ну што ж, — уздыхнуў Барыс Міхайлавіч, — далей ісці нельга. — Ён стаў разглядаць схему маршруту. — Мы зусім недалёка ад ракі, Пціч называецца. — Барыс Міхайлавіч абярнуўся да Мішкі: — Пару кіламетраў пройдзеш?

— Угу, — скрывіўся Мішка.

Пры дапамозе Толькі Дашкевіча ён сяк-так дакічыльгаў да ракі.

На высокім беразе Пцічы, пад залатаствольнымі хвоямі, мы разбілі палатачны лагер. Збегалі скупнуліся, вада была цудоўная і не хацелася вылазіць, але Барыс Міхайлавіч па адным усіх выцягнуў на бераг.

— Прастудзіцеся, чэрці, і не дойдзеце да Белага возера, — шумеў ён.

Адной з умоў спаборніцтваў было — усім прыйсці да возера. Хварэць не дазвалялася.

Увечары доўга не разгаралася вогнішча. Раніцай прайшоў дожджык, і хвораст яшчэ не паспеў высахнуць. Ужл цэлая гара паламаных запалак і два раздзёртых карабкі валяліся каля нашых узмакрэлых дзяжурных. Раптам адзін з іх, Дзімка Чаховіч, звярнуўся да мяне:

— Ты, здаецца, абяцаў адной сярнічкай запаліць вогнішча?

— Лёгка, — сказаў я і ўзяў працягнуты мне карабок. — Увобмірг.

Я пайшоў у лес і пад дрэвамі назбіраў сухіх галінак. Ля вогнішча я разламаў іх на невялікія кавалкі, склаў горкай. Уніз падсунуў звернутую сняжком паперу.

Таварышы, гучна пакашлівая і перашэптваючыся, сачылі за маімі маніпуляцыямі.

Я нікога не заўважаў. Я ведаў, галоўнае — уявіць сабе, што вакол нікога няма і я адзін. Інакш нічога не выйдзе. Усё атрымліваецца як быццам выпадкова, а калі ты хочаш зрабіць знарок, то ў цябе выйдзе лухта несусветная.

Я чыркнуў сярнічкай аб карабок. Параўда ж, у мяне не трэслася рука, калі я падносіў запалку да вогнішча. Але вогнішча не загарэлася.

Таварышы зарагаталі.

— Ну і хвалько ты, Карабухін. — Гэта голас Віцькі Мелюха.

— Хлусіць, як Мюнхгаўзен, — часова забыўся на мазалі і вырашыў папрактыкавацца ў дасціпнасці Мішка Зайцаў.

Я запаліў другую сярнічку. Папера трохі патлела, але вогнішча не запалілася.

Я ўжо не заўважаў граду насмешак, што сыпаўся на мяне. Я запаліў трэцюю сярнічку, і тут з’явіўся маленькі язычок полымя. Гэта вогнішча паказвала мне язык: “А вось не загаруся”. “Запаліся, запалай, затрашчы, — прасіў я вогнішча, — што табе, цяжка? Я хачу ўцерці нос гэтым дармаедам”.

І ён мяне зразумеў, маленькі і вясёлы язычок полымя. Ён паклікаў на дапамогу яшчэ адзін язычок, потым другі, трэці… І хутка вогнішча запалала, як у казцы.

Жартачкі, нібы апаленыя полымем, сцішыліся. Таварышы нешта старанна мыкалі. Дзяўчаткі паставілі на вогнішча вядро з супам і сказалі:

— Малайчына, Валерый! А вы, героі, нават вогнішча запаліць не змаглі.

Я прыўзняўся:

— Тут нядаўна нехта гаварыў яркія прамовы. А я вам скажу проста — такімі тэмпамі мы да Белага возера месяц будзем ісці. І першага месца нам не відаць. Хіба што ў сне, з зажмуранымі вочкамі.

— Гэта ты хочаш першае месца нашаму класу? — сказаў Мішка. — Ды ты ж падыгрываеш сваім сябрам з 6 “А”.

— Вельмі цікава, — нягледзячы на ўсё, я ўсміхаўся. — Значыць, гэта я, як апошні боўдзіла, абуў чаравікі пяцігадовай дпаўнасці і нацёр пухіры, пра якія толькі марыць можна? Значыць, гэта я не ўмею запаліць вогнішча і цягну час абеду?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паміж А і Б»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паміж А і Б» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паміж А і Б»

Обсуждение, отзывы о книге «Паміж А і Б» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x