• Пожаловаться

Владимир Машков: Паміж "А" і "Б"

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Машков: Паміж "А" і "Б"» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Детская проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Паміж "А" і "Б": краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паміж "А" і "Б"»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Владимир Машков: другие книги автора


Кто написал Паміж "А" і "Б"? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Паміж "А" і "Б" — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паміж "А" і "Б"», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ура! — зашумелі таварышы.

Потым пачаліся роспыты:

— А калі пойдзем у паход?

— А куды пойдзем?

— Як толькі заняткі скончацца, — ледзь паспяваў адказваць Барыс Міхайлавіч. — Маршрут яшчэ распрацоўваецца, але трэба ўжо рыхтавацца. З вамі пайду я.

— Ура! — зноў закрычалі таварышы.

— Мы абгонім 6 “А”! — загарлалі яны.

— Мы будзем самымі першымі!

— Ой, дзяўчаткі, а прыгоды будуць? — усклікнула Лена Кубліцкая.

Пры слове “прыгоды” ўсе на хвілінку заціхлі, а тады зашумелі і загаварылі з новай сілай. Усе яны вельмі любілі прыгоды, жыць без іх не маглі. Але так да крыўднага мала было прыгодаў у кожнага ў жыцці, што ўсе пачалі іх паціху выдумляць.

— Я быў у Белавежскай пушчы, — сказаў Сашка Акулік, — і бачыў там жывых зуброў. Я нітрохі іх не баяўся і нават карміў і гладзіў самых маленькіх. — Тут вочы ў Сашкі па-здрадніцку міргнулі.

— А я лазіла па Каўказскіх гарах, — сказала Лена Кубліцкая, — яны такія высокія, што параходы на моры падобныя на чаек. Праўда, праўда.

— А ў мяне на спінінг трапіўся шчупак, — прыняўся выдумляць Мішка Зайцаў, - ён быў такі вялізны, што я не мог яго выцягнуць. А потым, слова гонару, шчупак пацягнуў маю лодку па рацэ. Я шмат кіламетраў праехаў, як на водных лыжах, за рыбінай, пакуль мяне і шчупака не перахапілі ля моста рыбакі.

Барыс Міхайлавіч паспрабаваў быў перабіць гэты роўны, як дожджык, гул успамінаў, але ў яго нічога не атрымалася. Тады Барыс Міхайлавіч крыкнуў:

— Ціха, сябры, вы яшчэ ў школе.

Мы ведалі, што мы яшчэ ў школе. Але ўрокі ўжо скончыліся, і можна было нарэшце пашумець удосталь.

Барыс Міхайлавіч паспрабаваў яшчэ раз крыкнуць: “Ціха, сябры!”, але шум не ўлёгся. Тады важаты махнуў на нас рукой і выйшаў з класа. Ён, мабыць, добра памятаў сваё дзяцінства і памятаў, якімі бываюць школьнікі, а таму не стаў нам перашкаджаць. Добра, калі дарослыя памятаюць сваё дзяцінства. Мы такіх адразу пазнаём і любім па- сапраўднаму.

А ўспаміны аб прыгодах не спыняліся. Толькі я ціха сядзеў і не ўлазіў у размову. І калі таварышы ахрыплымі галасамі дасказвалі апошнія ўспаміны, я спытаў:

— А хто адной сярнічкай можа запаліць вогнішча?

Дожджык успамінаў скончыўся. Таварышы сталі пазіраць адно на аднаго, а хто і напраўду можа запаліць вогнішча адной запалкай? Аказваецца, на Месяц лягчэй злятаць, чым вогнішча адной сярнічкай запаліць.

— А ты ўмееш? — х’едліва спытаў Мішка Зайцаў.

— Лёгка, — усміхнуўся я.

— Хлусіць ты ўмееш, — скрывіў грымасу Мішка.

І ўсе засмяяліся. Ім спадабалася Мішкаў дурнаваты жарт. А на мяне зусім перасталі звяртаць увагу.

Я запхнуў кніжкі ў сумку і рушыў дамоў. Два класы супраць мяне. А я ні ў чым не вінаваты. Проста так усё атрымліваецца, што я вінаваты.

Каля ўвахода ў парк я заўважыў Галку Наважылаву. Яна прагульвалася туды-сюды і пазірала на ліхтар. Калі яна ўбачыла мяне, то вельмі ўзрадавалася. Ці мне так здалося?

— Што ты змрочны сёння? — спытала яна.

Я паглядзеў ёй у вочы і раптам, немаведама чаму, усё расказаў. Што на мяне ўз’еўся 6 “Б”, як некалі 6 “А”, і цяпер я не ведаю, куды падацца.

— На Месяц? Але там няма атмасферы.

Галка моўчкі выслухала маю скрушную гаворку.

— А можа, ты да нас вернешся? — ціха сказала яна.

Я скрывіўся.

— Два дні засталося, усё роўна.

Мы пайшлі па вуліцы.

— Ты бываў калі-небудзь на Белым возеры? — спытала Галка.

— Не, а што гэта за возера?

— Цудоўнае! — Галка нават прыцмокнула вуснамі. — Там сосны да самай вады падыходзяць, а пляжы якія — адзін пясочак. І дно — суцэльны пясочак. І маліны там колькі! Мы туды пойдзем у паход.

— Я, мусіць, не пайду, — паныла сказаў я. — Усе мяне ненавідзяць, дык чаго я буду старацца для іх першае месца зарабляць.

— Дарэмна, — сумна сказала Галка. — Але, можа, ты перадумаеш? А?

— Не ведаю, — паціснуў я плячыма. А самому раптам страшэнна захацелася пайсці ў паход да такога цудоўнага возера. І абавязкова — разам з Сёмкам, Галкай ды іншымі таварышамі з 6 “А”.

— Бывай, — сказаў я Галцы каля яе дома.

— Да пабачэння, — Галка працягнула мне руку. Я паціснуў яе. Рука была цвёрдай і моцнай, і гэта мне спадабалася.

Вогнішча паказвае язык

Але я ўсё-ткі пайшоў у паход. Я разважыў так — заняткі скончыліся, я перайшоў у 7-ы клас без пераэкзаменовак (крыкнем дружна “ура”), да таго, як ехаць у піянерскі лагер, заставалася яшчэ два тыдні. А што рабіць у двары, калі таварышы ўсе ідуць у паход?

Пайшоў я з 6 “Б”. Бо менавіта гэты клас я закончыў.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паміж "А" і "Б"»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паміж "А" і "Б"» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паміж "А" і "Б"»

Обсуждение, отзывы о книге «Паміж "А" і "Б"» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.