Владимир Машков - Паміж А і Б

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Машков - Паміж А і Б» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паміж А і Б: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паміж А і Б»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паміж А і Б — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паміж А і Б», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У двары сабраліся, здаецца, усе жыхары нашага дома. Але ў якім яны дзіўным адзенні. У маёра — Ірынага бацькі — на дужых плячах не сыходзіцца стары кіцель без пагон. Мая маці ў працоўным халаціку. Сёмкавы бацькі ў старых, пацёрханых касцюмах. У цэнтры ўсёй гэтай маляўнічай групы пагарэльцаў вылучаецца высокая худая жанчына ў квяцістай сукенцы. Яна жвава размахвае рукамі, ва ўсёй яе фігуры рашучасць. Яна зараз падобная да палкаводца, што вядзе войскі ў бой. Усе пачціва слухаюць яе і згодна ківаюць галовамі. Гэта Ірына маці, наш дамком.

— Успомніў, - пляскае сябе па лбе Сёмка. — Сёння суботнік. Плот будзем ставіць.

— Навошта? — здзіўляюся я.

— Каб адгарадзіцца ад суседніх дамоў, - тлумачыць Сёмка. — А то, разумееш, наладзілі ў нас прахадны двор. — Сёмка ўжо гаварыў не сваімі словамі, а словамі свайго таты.

— Ну іх… — махнуў я рукой на натоўп жыльцоў, што ўжо прыйшлі ў рух і разбрыліся хто куды. Па шчырасці, мне зусім не хацелася працаваць, і я па завядзёнцы пачаў прудумляць “важкія” прычыны, каб адкруціцца. У наш час, у сярэдзіне XX стагоддзя, у век спадарожнікаў і сінх… ну, гэтых самых. тронаў, - і ставіць платы!.. Наш дом адгародзіцца плотам, суседні, паглядзеўшы, зробіць тое ж самае, потым і іншыя. Што ж атрымаецца? Лабірынт, а не двор. А дзе мы ў футбол будзем гуляць? Дзе Генка мадэлі свае будзе выпрабоўваць?

Я распаляўся ўсё больш і больш.

З таго часу яу нашым дамавым камітэтам стала кіраваць Ірына мама, суботнікі накочваліся на наш двом, як марскія хвалі, адзін за адным. Спачатку мы ачышчалі паддашак, потым узяліся за падвалы, потым знеслі памыйніцу, і два разы ў дзень да нас прязджала машына з вясёлым шафёрам…

Самае дзіўнае, што жыльцы нашага дома з ахвотай працуюць на суботніках. Амаль усе яны — людзі разумовай працы (так, здаецца, гэта называецца). Іх хлебам не кармі, а дай пакалупацца ў зямлі рыдлёўкай або прыбіць пару цвікоў малаточкам.

— Ты маеш рацыю, — нарэшце сказаў Сёмка, — гэта ж проста бязглуздзіца, — будаваць платы ў наш час.

— Канешне, — узрадаваўся я Сёмкавай падтрымцы.

Нам надакучыла тырчаць на паддашку, і мы ціхенька спусціліся ўніз. Нашы крокі гулка аддаваліся ў пустым пад’ездзе. Мы вышлі ў двор і хацелі ўцячы, але нас заўважыла Ірына мама.

- Ідзіце сюды, маладыя людзі, - паклікала яна.

Калі мы з апушчанымі галовамі наблізіліся да яе, Ірына мама загадала:

— Будзеце дошкі перацягваць вунь ад той кучы да мужчын, якія слупы ставяць. — І падштурхнула нас у спіны.

— Мы лепш будачкі станем будаваць. — Я цвёрда паглядзеў Ірынай маме ў вочы.

— Што гэта за будачкі? — Яе густыя чорныя бровы выгнуліся, як два пытальнікі.

Для сабак, — ахвотна патлумачыў я. — Паставім будачкі ўздоўж плота, у кожную будачку пасадзім сабачку, таблічку пачэпім: “Асцярожна, злы сабака”. І тады ніхто не пасмее да нас і носа паказаць.

Два пытальнікі сталі двума клічнікамі.

— Я даўно чула, што ты лодыр і разгільдзяй. Але мяне Іра намагалася пераканаць у адваротным. Цяпер я разумею, хто ты такі. Вы можаце ісці на ўсе чатыры бакі.

Мы павярнулі, задаволеныя, але тут нас убачыла мая мама і сказала, што, калі ўсе працуюць, мы таксама павінны памагчы. Маме я не мог адмовіць, і мы з Сёмкам пачалі перацягваць дошкі.

Рылі ямы і ставілі слупы маёр, бацька Іры, дзядзька Кузьма, токар на пенсіі, і акулярысты, з доўгімі валасамі кандыдат навук Іван Васільевіч. Ім дапамагалі дзе поўныя жанчыны з пятага пад’езда.

Мужчыны працавалі моўчкі. Зрэдку перакідваліся адным-двума слоўцамі. Затое жанчыны ў асноўным размаўлялі.

— Ох і стамілася ж я, — уздыхала адна. — Яму вырыла, і ужо паясніца ные. А ў сорак перашым пад Масквой тысчу такіх ям вырыеш, а ўвечары яшчэ ў чарзе настаішся…

— Самалёты над табой кружацца, бомбы выюць, выбухі, а ты нічога не баішся і рыеш акопы, рыеш, — працягвае другая. — А цяпер хлопчыкі кінулі дошкі, і я ўжо здрыганулася.

Гэта пра нас. Мы з Сёмкам толькі што прыцягнулі партыю дошак.

— Гэй, хлопцы, асцярожней! — не гледзячы на нас кажа дзядзька Кузьма. — Гэта вам не футбол, а дошкі.

Дзядзьку Кузьму я не пярэчу. Некалі ён быў знакамітым токарам, яго партрэты друкавалі ў газетах, а аднаго разу дзядзьку нават паказвалі ў кіно.

На суботніках дзядзька Кузьма быў галоўным актывістам. Нават Ірына мама яго слухалася. Мы пастаялі трохі і паглядзелі, як ён працуе. У яго ўсё атрымлівалася вельмі спрытна. Ён ставіў дошку да дошкі і двума ўдарамі малатка заганяў цвік у слуп.

— Як мілпнькі пайшоў, - падміргваў дзядзька Кузьма Івану Васільевічую Той таксама, мабыць, падміргваў, але з-за акуляраў нічога не было бачна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паміж А і Б»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паміж А і Б» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паміж А і Б»

Обсуждение, отзывы о книге «Паміж А і Б» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x