Владимир Машков - Паміж А і Б

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Машков - Паміж А і Б» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паміж А і Б: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паміж А і Б»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паміж А і Б — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паміж А і Б», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Канешне, — кіўнуў я.

— Забудзем, што мы сябры.

— Забудзем, — паўтарыў я.

— Ты бі як мага мацней, — сказаў Сёмка.

— Добра, я буду біць штосілы. Я табе абяцаю.

— Добра, — Сёмка ўсміхнуўся. — Да заўтра.

— Бывай, Сёма. — Я таксама ўсміхнуўся. — Да заўтра.

Такога матча яшчэ не памятала гісторыя школьнага спорту. Дзесяткі балельшчыкаў стоўпіліся ля белай рысы, за якой пачыналася поле стадыёна. Полем яго можна было назваць толькі ўмоўна, таму што на ім не расло ні травінкі.

Матч пачаўся шалёнымі атакамі нашай каманды. Мы літаральна прыціснулі мой былы клас да варот.

Я, потым Мішка Зайцаў, Толька Дашкевіч з пяці метраў расстрэльвалі вароты, у якіх другі раз у жыцці стаяў Сёмка. Але Сёмка рабіў немагчымае. Ён кідаўся ў ногі, перахопліваў перадачы, клаўся на мяч…

Падбадзёраныя тым, што іх вароты непрабіўныя, хлопцы з майго былога класа сталі ўсё часцей урывацца на нашу штрафную пляцоўку. Мне даводзілася адыходзіць у абарону. Але гола ўсё не было.

— Што творыцца з Сёмкам? — пыталіся ў мяне таварышы ў перапынку.

— Не ведаю, — сказаў я. — Ён другі раз у жыцці стаіць у варотах.

— Яму трэба біць вышэй, — сказаў Зайцаў. — Ён маленькі і высокія мячы не возьме.

Я падумаў пра гэта, — кіўнуў я. І я ўявіў, як мы забём гол у вароты Сёмкі, і мне стала шкада Сёмку і ўсіх таварышаў. Чаму так атрымоўваецца, што я раблю ўсё навыварат?! І зараз вось гуляю супраць сваіх. Жах нейкі.

І вось другі тайм. Я прарываюся па сваім краі, навешваю мяч на штрафную. Там яго перахоплівае Мішка і б’е ў верхні кут. Сёмка кончыкамі пальцаў дастае да мяча, мяч удараецца ў штангу, і абаронцы адбіваюць яго далей ад сваіх варот.

“Ледзь-ледзь вышэй, — думаю я, — і Сёмка не возьме”.

Я абводжу аднаго абаронцу, другога, б’ю, але мяч трапляе ў твар Лёньку Аляксандраву, які кідаецца мне напярэймы.

Балельшчыкі рагочуць. Таварышы з майго былога класа свішчуць. Яны думаюць, што я знарок заляпіў па Лёнькавай фізіяноміі. А ў мяне выпадкова выйшла. Я зусім не хацеў, ён сам наляцеў на мяч.

Лёнька таксама рашыў, што я знарок ударыў яго мячом па твары. Я бачу, як ён злуецца, і чую яго шэпт:

— Чакай, Карабухін!

Я зноў улятаю з мячом на штрафную і тут жа валюся на зямлю і расцягваюся ва ўвесь рост. Лёнька падставіў мне падножку. Балельшчыкі свішчуць, шумяць.

Фізрук ставіць мяч на 11-метровую адзнаку.

— Ты будзеш біць? — цяжка дыхае Зайцаў.

— Лепш ты, — кажу я. — Ён мяне па назе ўдарыў.

Мішка разбягаецца, б’е, і Сёмка, канешне, прапускае мяч. Мішка біў у правую верхнюю дзевятку, а цуды доўга не маглі працягвацца.

Хлопцы з майго былога класа рвуцца да нашых варотаў. Мы абараняемся адчайна. Грыміць фінальны свісток. Ура! Перамога!

Я бачу, як таварышы з майго былога класа паціскаюць руку Сёмку, ляпаюць яго па плячы. Але Сёмка паныла панурыў галаву і не глядзіць нікому ў вочы.

— Ты здорава стаяў, - кажу я яму, калі мы ідзём дамоў. — Проста неверагодна.

— Я павінен быў узяць пенальці. — Сёмка хмурыцца.

- І Яшын часам прапускае, — суцяшаю я свайго сябра.

— Я бы яго ўзяў, калі б ты біў, - упарта мармыча Сёмка.

— Можа быць, — няўпэўнена адказваю я.

— Дакладна ўзяў бы, — ажыўляецца Сёмка. — Я і праўда ведаю твае звычкі.

— Слухай, — кажу я. — Прыходзь на паддашак вечарам. Пагаворым.

— Прыйду, — абяцае Сёмка.

— Толькі не засмучайся, — кажу я, і Сёмка ўсміхаецца: ладна, маўляў, чаго там…

У сярэдзіне дваццатага стагоддзя

— Цябе усе проста ненавідзяць. — Сёмка адкінуўся на спінку канапы і глядзіць некуды ў бок.

— Няўжо ўсе? — Я злёгку ўсміхаюся.

Сёмка папраўляе сябе:

— Не ўсе, канешне. Я і Іра, мы заўсёды за цябе! І яшчэ Наважылава. Што з ёй адбылося — незразумела. “Трэба вярнуць яго да нас. Мы не здолелі выкарыстаць яго энергію!” — Сёмка паказвае, як рашуча Галка вымаўляе гэтыя словы.

Мы абодва ўсміхаемся. Мы сядзім на паддашку, там, дзе любім быць заўсёды адны.

— А што тут незразумелага? — кажу я. — Няма нічога незразумелага. Проста яна ўсвядоміла свае памылкі.

— Асабліва Лёнька кіпіць. Ты чаго яму змазаў па фізіяноміі?

— Я ж не знарок. Сам падлез пад удар.

— Моцны матч быў, - кажа Сёмка.

— Бляск, а не матч, — узрушваюся я.

— Хутка лета, — летуценна цягне Сёмка.

— Харошы час, — падцягваю я.

— Паныраем…

— Паплаваем…

— Пазагараем… — аблізваючы вусны, пералічваем мы ўсе слодычы, што нас чакаюць.

Шум, галасы ў двары змушаюць нас падняцца і падысці да паддашкавага акенца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паміж А і Б»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паміж А і Б» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паміж А і Б»

Обсуждение, отзывы о книге «Паміж А і Б» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x