Владимир Машков - Паміж А і Б

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Машков - Паміж А і Б» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паміж А і Б: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паміж А і Б»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паміж А і Б — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паміж А і Б», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Цяпер я ўсё разумею. Навошта ты гэта зрабіў, Карабухін? — сказаў ён, паморшчыўшыся. — Стаўлю табе двойку.

— Мне проста спадабалася задача пра цягнік, — усклікнуў я. — Мне надакучылі задачы пра басейн.

Павел Захаравіч ссутуліўся і выйшаў у калідор.

Я паказаў Лёньку кулак.

— Фіскал, атрымаеш.

Лёнька пачырванеў.

— Але гэтае дасціпнае рашэнне прыдумаў я, а не ты.

— А можа, і я таксама? — з’едліва спытаў я.

— Я табе не веру, — сказаў Лёнька. — Красці чужое дасціпнае рашэнне нельга, гэта не спісванне, а плагіят называецца.

Я кінуўся на Лёньку з кулакамі. Але тут дзверы адчыніліся, і Павел Захаравіч ціха сказаў:

— Прадоўжым урок.

Рукапацісканне пад ліхтаром

Сёння мне вельмі адзінока і сумна. Ніколі яшчэ мне не было так адзінока і сумна.

Іра пабегла з сястрой у оперны тэатр. Да нас у горад прыехаў вядомы тэнар — тоўсты, з доўгімі бакенбардамі, якія насілі ў ХІХ стагоддзі. Ірына сястра сказала:

— У нашым інстытуце ўсе ад яго ў захапленні. Гэта ж сапраўднае бельканта.

Ірына сястра з гіганцкай цяжкасцю дастала білеты, і яны пайшлі ў тэатр.

Я выходжу на тую самую вуліцу, дзе жывуць Гарох і яго кампанія. Я ўспамінаю, як мы разам прымусілі цудоўную сямёрку папрацаваць на карысць пешаходаў, але мне ўсё роўна не робіцца весялей.

Сёмка і Генка зараз на занятках фізічнага гуртка. З нашага класа Сцяпан Аляксандравіч толькі іх паклікаў: хай сядзяць, розуму набіраюцца.

У гуртку займаюцца старшакласнікі. Але Сцяпан Аляксандравіч кажа, што з Сёмкі і Генкі будзе толк. Хай бы больш такіх вучняў у школе, кажа яшчэ Сцяпан Аляксандравіч, а не розных там лайдакоў. І пасля гэтых слоў ён выразна глядзіць на мяне.

Ну і ладна, думаю я. Я ж не вінаваты, што ў мяне няма прызвання, што мяне не цягне да фізікі, як Сёмку і Генку.

Іра марыць стаць хімікам, як яе сястра, маленькая, але важная, у акулярах. А мяне не да чаго не цягне. Сёння мне падабаецца фізіка, заўтра алгебра, паслязаўтра геаграфія. Але надоўга мяне ніхто не прывязвае.

Я павярнуў на вугле і пайшоў назад па той жа вуліцы. Прыхінуўшыся да ліхтара, мяне чакаў Гарох. Ён засунуў рукі ў кішэні, вусны адтапырвала ўсмешачка.

— Што бы бродзіш усю ноч адзінока? — засмяяўся Гарох. — Што ты дзяўчатам спаць не даеш?

Я агледзеўся па баках.

— Не бойся, — зарагатаў Гарох.

— Я не баюся, — спакойна адказаў я.

— Давай пагаворым, — прапанаваў Гарох. — Хвацка вы тады з гэтымі ракетамі наладзілі. Мы моцна здрэйфілі.

У мяне ў галаве ўвесь час круцілася думка: чаго ён ад мяне хоча? Мы ніколі з ім не сябравалі і, мабыць, не будзем сябраваць. Гарох быў на два гады старэйшы за мяне, вучыўся ў восьмым класе. Канешне, ён і яго хлопцы нам з Сёмкам па-сапраўднаму дапамаглі. Каб не яны, Марат са сваімі сябрукамі гожа б намяў нам бакі. Еле які Гарох чалавек, я так і не ведаў. Мне здавалася, што ў любую хвіліну ён можа зноў стаць нашым ворагам.

— Я з акна цябе заўважыў, - усміхаўся Гарох. — Гляджу, чалавек ходзіць адзін, сумуе, дай, думаю, развесялю яго.

Я маўчаў. Я глядзеў на яго і маўчаў. Ён таксама сцішыўся.

— Валерка, — раптам сказаў ён, — ты бачыў калі-небудзь крыгаход?

— Бачыў, - нехаця адказаў я. — У кіно.

— У кіно я і слана бачыў, - пагардліва фыркнуў Гарох. — А сапраўдны крыгаход, калі крыгі адна на адну лезуць і такі шум і трэс стаіць…

— Не, не бачыў, - сказаў я.

Гарох мяне сёння здзіўляў. Я ніколі не бумаў, што ён можа захоплена пра што-небудзь гаварыць.

— Дык паехалі паглядзім. Заўтра раніцай, — насядаў на мяне Гарох.

— Мне ж у школу, — нерашуча прамармытаў я.

— Адзін дзень і прапусціць можна, — не адставаў Гарох. — Ну? Ну, рашайся.

Я пахітаў галавой.

— Не, не магу. Бывай.

— Не думаў, што ты такі мамчын сынок, — крыкнуў мне наўздагон Гарох.

— Ладна, пагавары, — не абарочваючыся, прабурчаў я.

Уначы мне снілася, як плылі па рацэ крыгі, як яны лезлі адна на адну, і такі шум і трэск раздаваўся, што я прачнуўся. За акном надрываўся бульдозер. Ён разраўноўваў пляцоўку — насупраць нас збіраліся будаваць новы дом.

У класе скакалі сонечныя зайчыкі, і ўсе таварышы глядзелі ў вокны. А на пераменах класы пусцелі — нават зубрылы выбегалі на двор.

Вакол Іры на кожнай перамене збіраліся дзяўчаткі:

— А што далей?

— Яму так доўга пляскалі, закідалі ўсяго кветкамі…

— Гэтага тоўстага, з бакенбардамі? — мімаходзь спытаў я.

- І зусім ён не тоўсты, — пакрыўдзілася Іра. — Адкуль ты гэта ўзяў.

— Ладна, — адмахнуліся ад мяне дзяўчаткі. — Што ён яшчэ праспяваў?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паміж А і Б»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паміж А і Б» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паміж А і Б»

Обсуждение, отзывы о книге «Паміж А і Б» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x