Владимир Машков - Паміж А і Б

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Машков - Паміж А і Б» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паміж А і Б: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паміж А і Б»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паміж А і Б — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паміж А і Б», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ого! — вымавіў я.

— Я шмат цікавых гісторый ведаю, — ганарліва сказаў Гарох. — Калі захочаш, распавяду. А зараз нам пара на станцыю. Цягнік праваронім.

Мы заспяшаліся да станцыі. Па дарозе я ўлез у яму з вадой і замачыў ногі.

— Пераабуйся, — сказаў Гарох.

Ён дастаў з-за пазухі белыя шарсцяныя шкарпэткі.

— Захапіў на ўсякі выпадак, — падміргнуў ён мне.

Я выліў з чаравікаў ваду. Трымаючыся за Гароха, пераабуўся.

— Цяплей? — спытаў Гарох.

Я кіўнуў.

— А цяпер — бягом на станцыю.

На цягнік мы ледзь паспелі. Ужо было зусім цёмна, калі прыехалі ў горад.

Дома я паглядзеў на сябе ў люстэрка і ўбачыў, што парадкам загарэў.

Стомлены, я непрабудна заснуў.

Ніводнага ўрока на заўтра я не зрабіў, але засынаў шчаслівы.

Уначы мне снілася, быццам мы з Гарохам перабягаем з крыгі на крыгу і Гарох крычыць: “А?! Дзянёк жа які? А?!”

“А вы — да дырэктара”

6 “А” булькатаў, як забыты на пліце чайнік. Гэта я адчуў адразу, як толькі ўвайшоў і са спакойнай усмешкай сеў за сваю парту.

— Ён яшчэ ўсміхаецца, — абуралася Галка. — Паглядзіце на яго, ён яшчэ ўсміхаецца!

— А што мне — плакаць? — недарэчна пажартаваў я.

І паглядзеў на Іру, яна сядзела хмурная. У Сёмкі быў разгублены выгляд. “Зноў уліп, Валерка, паспрабуй выблытацца”, - гаварыла яго няшчасная фізіяномія.

— Дык вось што мы вырашылі, - грозна сказала Галка. — Годзе з табой нянькацца. Мы пойдзем да Кацярыны Майсееўны і папросім, каб цябе перавялі ў іншы клас. З табой нам ніколі не стаць найлепшым класам у школе.

Я задумаўся. Я не чакаў, што справа прымя такі круты паварот.

— Хто са мной пойдзе да дырктара? — спытала Галка.

Усе маўчалі.

— Вы пойдзеце, — сказала Галка Лёньку Аляксандраву і Светцы Нікіцінай.

І тройка рушыла да дзвярэй.

— Я супраць, — побач са мной ускочыла Іра.

— Я таксама, — ачуўся і Сёмка.

— Валерый, канешне, вінаваты, але не настолькі, каб ад яго пазбаўляцца, — усхвалявана казала Іра. — У яго проста яшчэ не склаўся характар. Яму патрэбныя клопат, увага. А вы — да дырэктара.

Дзяўчаткі хіхікнулі і зашапталіся.

— Не трэба мне вашага шкадавання! — злосна крыкнуў я. — Абыдуся без вас. Бач, якія знайшліся!

Ну і раззлаваўся ж я! Нават забыўся пра сваю звычку не ляпаць дзвярыма. Выбягаючы з класа, я так бразнуў дзвярыма, што шыбы зазвінелі.

— Ты не надта! — крычала мне наўздагон Галка. — Трэба берагчы школьную маёмасць!..

Пасля цудоўнага дня, які ў нас быў з Гарохам, сутыкнуцца з такімі адносінамі!.. Усё ўва мне бурліла. А я яшчэ хацеў прапанаваць аднакласнікам з’ездзіць у тыя ж месцы ў нядзелю.

Чэрці паласатыя, думаў я. Я наогул сыду са школы, перавядуся ў вячэрнюю. Ногі самі прывялі мяне на паддашак. На паддашку я чакаў Сёмку. Прайшло даволі многа часу, пакуль з’явіўся мой сябар, запыхканы як самавар. Ён заматаў галавой.

— Нічога не выправілася. Дырэктарка сказала, што падумае, у які клас цябе перавесці. Ты ведаеш, яна была вельмі сярдзітай… і сумнай…

— Я ведаю, — уздыхнуў я.

— А Галка ўвесь час гаварыла, што з табой нам не відаць першага месца, як сваіх вушэй, што ўсе натаміліся важдацца з табой і што ў яе няма ніякіх сілаў з табою змагацца.

— Нешта трэба прыдумаць, Сёма, — са смуткам вымавіў я.

— Мы з Ірай казалі Кацярыне Майсееўне, што мы супраць, што ты добры хлопец, проста ў цябе няма сілы волі.

— Гэта ты сказаў, што ў мяне няма сілы волі? — грозна спытаў я.

— Не, гэта Іра, — адсунуўся далей Сёмка.

— Я задумаўся.

— Цябе дырэктарка выклікала, — ціха сказаў Сёмка.

Я кіўнуў.

— Ты ведаеш, Сёма, я пайду ў іншы клас. У 6 “Б”. Надакучыла мне ўсё гэта.

— А я? — стытаўся Сёмка. — Я таксама перайду ў 6 “Б”. Хаця, мы іх білі снежкамі. Яны могуць успомніць.

— Ну і што? — сказаў я. — А табе няма чаго пераходзіць. Мы і так з табой будзем бачыцца ў двары.

— Ты на мяне не крыўдуеш? — Сёмка шмыгнуў носам.

— Пра што ты кажаш, — усердзіўся я. — У мяне ўсяго адзін сябар — гэта ты.

— А Іра?

- Іра — храбрая дзяўчынка, — сказаў я.

— Калі б ты ўбачыў, як яна размаўляла з дырэктарам і Гпалкай! — з захапленнем казаў Сёмка.

— Уяўляю. Ну, я пайду да дырэктаркі.

— Я правяду цябе, — сказаў Сёмка, калі мы апынуліся ў двары.

Мы ішлі і маўчалі. Сёмка схапіў доўгую палку і вёў ёй па агароджы парку. Палка выбівала аб пруты забаўную мелодыю.

— Наастатак, — я падміргнуў Сёмку, — я наладжу ім відовішча.

Кацярына Майсееўна, калі я паднўся да яе на чацвёрты паверх, не ўсміхалася.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паміж А і Б»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паміж А і Б» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паміж А і Б»

Обсуждение, отзывы о книге «Паміж А і Б» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x