— Твае таварышы, мусіць, маюць рацыю, — сказала яна. — З панядзелка ты будзеш вучыцца ў 6 “Б” класе.
— Я таксама хацеў вас прасіць перавесці мяне ў 6 “Б”, - цвёрда сказаў я.
— Вось як? — тут яна ўсміхнулася. — Значыць, нашы жаданні супадаюць?
— Так, — сказаў я і падміргнуў волатам.
Трое дужых узброеных хлапчынаў пазіралі на мяне пільна і строга.
У суботу пасля ўрокаў я папрасіў аднакласнікаў на пару хвілін застацца. Я хацеў развітацца з імі.
— Сябры, — сказаў я, — застаньцеся на трохі. Я хачу з вамі развмтацца. Паслязаўтра мяне тут не будзе. Я пераходжу ў 6 “Б”.
Усе знерухомелі. Такім жа ўрачыстым голасам я доўжыў:
— Мне хочацца, каб вы пра мяне згадвалі іншым разам па-добраму. Шчыра кажу, першы раз я расчуліўся — мне і напраўду было шкада расставацца з таварышамі.
Я пачаў абыход з таго рада, што ля акна. Сашка Рубец і Міколка Камароўскі, якія сядзелі на першай парце, пытальна ўтаропіліся на мяне. Я падаў рукук Сашку.
— Саша, я цябе аднаго разу стукнуў. Прабач, Саша. Чаго паміж мужчынамі не бывае.
Міколку я таксама падаў руку і сказаў:
— Я з цябе, Мікола, некалі пацвельваў. Але я не жадаў табе зла. Даруй, дружа, калі што не так.
Потым я развітаўся з Лёнькам Аляксандравым.
— Я ніколі не забудуся, Лёнь, як часта ты мяне выручаў — даваў спісваць.
Уладзю Шлыка я паляпаў па плячы:
— Ты добры хлопец, Уладзя. Мне шкада з табою развітвацца.
Калі я наблізіўся да Сеткі Нікіцінай, наша ружавашчокая пяцёрачніца гатовая была вось-вось разрумзацца.
— Дзякуй табе, Света, за тваю дабрыню.
Светка ледзь стрымалася, каб не расплакацца.
Клас гудзеў. Відовішча, здаецца, выходзіла на славу.
Я спыніўся перад Галкай Наважылавай.
— Я добра разумею твае пачуцці, Галя. Я разумею, колькі крыві я табе папсаваў.
— Але ты пастарайся зразумець, што мы жадалі табе толькі добрага. — Галка хвалявалася, калі вымаўляла сваю фразу.
Я ўважліва паглядзеў на яе.
“Цю-цю! — падумаў я. — Яшчэ два палымяных слова, і яны мяне будуць упрошваць застацца. Гэта вельмі цікава”.
— Я пастараюся зразумець, — сказаў я. — Бывай, Галя. Не забывайцеся пра мяне, сябры. — Я ўзяўся за ручку дзвярэй. — Бывайце.
Што тварылася ў класе пасля майго сыходу! Мне Сёмка расказваў, што яны крычалі: “Давайце вернем Карабухіна!”, “Валерка — выдатны хлопец!”, “Ён усё ўразумеў!”, а іншыя наадварот: “Ён сто разоў ужо кляўся!”, “Усё прытвараецца!”.
Клас раскалоўся, як арэх на дзве палавінкі, і не мог ні на што наважыцца. Ну і ладна. Пражыву без вас. Бо ў кожным класе людзі, а не звяры.
У 6 “Б” мяне сустрэлі няблага. Даўгалыгі Мішка Зайцаў доўга трымаў маю руку ў сваёй.
— Добра, што ты прыйшоў да нас. Будзеш гуляць левым крайнім. У нас слабы левы край.
— Я звык гуляць цэнтрам, — незадаволена сказаў я.
— Цэнтрам гуляю я, — абарваў мяне Мішка. — У нас каманда ўжо падабрана.
— А вы па якой сістэме гуляеце? — спытаў я.
— Канешне, па бразільскай, — адказаў Мішка.
— А хто другі цэнтр?
— Я, — сказаў Толька Дашкевіч, ураўнаважаны, дужы хлапчук.
— Някепска, — адобрыў я тонам знаўцы.
Вось так я стаў вучыцца ў 6 “Б”. Ці ўспамінаў я пра сваіх таварышаў з 6 “А”, ці думаў пра іх? Напэўна, так, таму што на фізіцы ў маёй галаве нарадзілася забаўная ідэя.
На пераменцы я адасобіўся і стаў прыдумляць запіску. Я доўга пацеў, пыхкаў і скрыпеў пяром. І, нарэшце, вось што атрымалася.
Я даўно заўважыў цябе. Калі ты ідзеш па калідоры, я доўга гляджу табе ўслед. Мне добра, калі ты ў школе. Але мне дрэнна, калі цябе няма ў школе.
Хлопчык з 6 “Б”
Я склаў паперу ў две столкі, потым — у чатыры і напісаў:
Наважылавай Галі строга сакрэтна і асабіста
На наступнай пераменцы я круціўся каля раздзявальні. Я добра ведаў, дзе вісяць паліто таварышаў з майго былога класа. А Галчына паліто было знакамітым на ўсю школу. Такога зырка-пунцовага паліто не было ні ў каго. Яно палымнела на вешалцы, як вогнішча. І ўсе суседнія паліто проста скурчваліся ад яго зыркага полымя.
Я сказаў цётцы Шуры, што забыў у кішэні сняданак, падкраўся да Галчынага паліто і сунуў у кішэнь ліст.
Пасля ўрокаў я знарок марудна апранаўся, усё ніяк не мог патрапіць у рукавы паліто. Сёмка прыспешваў мяне: “Чаго важдаешся?”
У гэты час я назіраў за Галкай. Яна спакойна апранула сваё палымянае паліто, яе рукі пацягнуліся ў кішэні па рукавічкі і… яна выцягнула мой ліст. Прачытала, здзіўлена азірнулася, яшчэ раз прачытала, агледзелася па баках: хто б гэта мог зрабіць?
Читать дальше