Владимир Машков - Паміж А і Б

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Машков - Паміж А і Б» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паміж А і Б: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паміж А і Б»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паміж А і Б — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паміж А і Б», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я чамусьці апусціў галаву. Хваляваўся і дарма. Пазнаць мой почырк Галка не магла, таму што ліст я пісаў левай рукой і вялікімі друкаванымі літарамі.

Нашы класы — мой былы і мой цяперашні — месцяцца дзверы ў дзверы. І, калі хутка вылецець з класа, можна сутыкнуцца нос у нос з кімсьці з суседзяў.

Назаўтра, калі я выскачыў, канешне, самым першым, то ледзь не збіў з ног Галку Наважылаву.

Убачыўшы Галку, я адразу зразумеў, што мой ліст зрабіў на яевялізнае ўражанне. Галка слізганула па мне раўнадушным позіркам, як па тым чырвоным пажарным балоне, што вісеў побач з дзвярыма. Ну, канешне, хіба я мог напісаць такі душэўны, такі хвалюючы ліст!

Галчыны вочы, нібы рэнтгенаўскія промні, прасякалі наскрозь усіх, хто выходзіў, выбягаў ці выскокваў з нашага класа. Яна хацела па твары здагадацца, хто аўтар ліста. Як заўсёды, яна жадала знайсці вінаватага неадкладна. Чакаць яна не ўмела.

Так нічога і не знайшоўшы, Галка уздыхнула і павольна пабрыла па калідоры. Калі яна праходзіла паўз мяне, я заўважыў, што яна ўсміхалася, — гэта раз, і што яна напявала — гэта два.

— Як справы, Валерый? Як табе ў новым класе? — спыталася Галка.

— Дзякуй за ўвагу. — Я пакланіўся. — Жыву добра, чаго і вам зычу.

Раней такая фраза ўзлавала б Галку, а сёння яна, не гасячы ўсмешкі, памчалася па калідоры ў двор.

Я стаяў агаломшаны. Галка бегла па калідоры, не ішла, а менавіта бегла. Такога яшчэ ніхто не бачыў.

Ах, вось як! На наступным уроку я напісаў новы ліст.

Я рады, што табе спадабаўся мой ліст. Я бачыў, як ты хацела мяне ўбачыць. Прыходзь сёння да ліхтара ля ўваходу ў парк ў 7 гадзін. Я буду чакаць.

Хлопчык з 6 “Б”

Прыйдзе?.. Не прыйдзе?

Каля ўвахода ў парк на доўгіх слупах віселі жоўтыя ліхтары. Яны былі падобныя на сланечнікі.

Пад іх сланечнікавае святло збіраліся хлопцы і дзяўчаты з блізкіх вуліц. І сястра Ірыны — маленькая хімічка — там звычайна чакала свайго жаніха. Я не ведаў іншага месца і прызначыў спатканне Галцы каля ліхтара.

У сем гадзін, стаіўшыся за таўшчэзнай бярозай, я назіраў за ўваходам.

Галкі яшчэ не было. Канешне, як усялякая дзяўчынка, яна павінна была спазніцца. Або наогул не прыйсці.

Не, прыйшла. У мяне затахкала сэрца. Так гучна, што я шчыльней захутаўся ў плашч, каб не было чуваць.

Галка пастаяла трохі, паглядзела на ліхтары, прайшлася ўзад-уперад уздоўж агароджы.

Я ўсё яшчэ не наважваўся выйсці са свайго ўкрыцця. Уласна кажучы, я прыйшоў паназіраць, ці прыйдзе Галка. Я чамусьці быў упэўнены, што яна не прыйдзе. А яна з’явілася і ходзіць уздоўж паркавай брамы і глядзіць на ліхтар, як быццам хлопчык з 6 “Б” павінен сядзець там, на вялікім матавым шары.

Прайшло, напэўна, хвілін дзесяць. Я не ведаў, што рабіць. А Галка ўсё хадзіла і хадзіла, і не збіралася дамоў.

“Вось упартая, — падумаў я. — Няма хлопчыка з 6 “Б”, ідзі спаць”.

Але Галчына пунсовае паліто працягвала мільгаць каля ўвахода ў парк.

Наляцеў вецер. Мне стала холадна. У небе прахрыпеў гром, а тады маланкі наладзілі танец з шаблямі.

“Зараз пойдзе дожджык, і яна збяжыць як міленькая”, - узрадаваўся я.

Кроплі дажджу забарабанілі па плашчы. Галка схавалася пад хвояй, што расла ля самай агароджы. Яна і не думала сыходзіць.

Я нават раззлаваўся: такой аслінай упартасці я яшчэ не бачыў.

Дождж ужо ліў па-сапраўднаму. Мне нацякала за шыварат. Трэба было ратавацца.

Я выбег са свайго ўкрыцця, выскачыў за вароты і наткнуўся на Галку.

— Ты чаго тут? — раптам спытаў я.

— А ты чаго? — сярдзіта адказала яна.

— Гуляю, — сказаў я і стаў насвістваць.

Я таксама гуляю, — са злосцю кінула яна і павярнулася да мяне спінай.

Я разгубіўся.

— Слухай, але ж ідзе дождж.

Галка маўчала.

— Ты можаш прамокнуць, — сказаў я, і ў гэты час яшчэ некалькі кропляў праніклі мне за шыварат.

Галка маўчала і не варушылася.

— Надзень плашч, — нечакана для сябе прапанаваў я, зняў плашч і накінуў ёй на плечы.

— А ты як? — Галка павярнулася да мяне і глядзела ўжо не так сярдзіта.

— Я? — сказаў я. — Я люблю навальніцу ў пачатку мая.

— Але зараз красавік, — усміхнулася Галка.

— А я люблю і ў красавіку, — весела адказаў я.

Цяпер на Галчыным твары замест усмешкі з’явілася маркота.

— Ты чымсьці засмучана? — спытаў я. — Што-небудзь здарылася.

Яна пахітала галавой. Я зразумеў, што калі зараз скажу, што гэта я той самы хлопчык з 6 “Б”, які кладзе ў кішэнь яе паліто палымяныя лісты, што з-за мяне яна тырчыць тут і мокне пад праліўным дажджом, — калі я зараз ёй усё гэта скажу, яна не паверыць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паміж А і Б»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паміж А і Б» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паміж А і Б»

Обсуждение, отзывы о книге «Паміж А і Б» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x