Владимир Машков - Паміж А і Б

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Машков - Паміж А і Б» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паміж А і Б: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паміж А і Б»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паміж А і Б — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паміж А і Б», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я нават не ведала, што ў цябе такія цяжкія хваробы, — сур’ёзна сказала Іра.

— Я пахітаў галавой.

— Можа, табе кніжку пачытаць?

— Я адмоўна заматаў галавой і жаласна праныў:

— Колькі часу?

Іра зірнула на гадзіннік, што цікаў на тумбачцы.

— Палова чацвёртай.

— Яшчэ гадзін пяць ляжаць трэба.

— Так доўга? — здзівілася Іра. Я табе дапамагу. Хваробы ўсё-ткі небяспечныя.

— Дзякуй. — Голас мой бразгатаў, як старэнькі трамвай. — Зараз мама прыйдзе. Яна ведае, што рабіць. Ты ідзі. Ідзі!

— Да пабачэння. — Іра ласкава ўсміхнулася і, пяткуючы, выйшла ў калідор. — Я да цябе ўвечары зайду! — крыкнула яна.

Калі за ёй зачыніліся дзверы, я сеў на тахце, знайшоў тое месца на грудзях, пад якім б’ецца сэрца. Можа, я і напраўду захварэў? Але не. Сэрца білася, як і да сёння. Яшчэ 100 гадоў па меншай меры будзе стукаць.

Дзынь! Зноў да нас.

Я вокамгненна выпростваюся на тахце.

— Уваходзьце, — жаласна кажу я.

— Валерка, гэта я. — За дзвярыма чутны Сёмкаў голас.

— Ты адзін?

— Так, адзін, а што?

Я саскокваю з тахты і ў два скачкі дасягаю дзвярэй. Усё ж такі хварэць — гэта не маё прызванне.

Сёмка ўваходзіць, вочы яго шырока раскрыты — ён здзіўлены. Пад пахай у яго тырчаць лыжы.

— Слухай, што ты выдумаў? — кажа Сёмка. — Сустрэў Ірку, яна сказала, што выкліча “хуткую дапамогу”. Ты, маўляў, ледзьве не пры смерці. У яе слёзы на вачах былі.

Я застагнаў, як сапраўдны хворы.

— Ах, чорт. Як яна выкліча “хуткую”?

— У яе тэлефон дома, — сказаў Сёмка.

— Так, — я філасофскі пацмокаў губамі. — Усяго не прадугледзіш. Так ты кажаш — яна рыдала? Уражлівая дзяўчынка.

— Ды што з табой? — недаўмяваў Сёмка.

— Нічога, Сёма, нічога. Проста я ўліп. І нічым ужо мне не дапаможаш. Хадзем лепш катацца на лыжах.

Я не буду распавядаць, як прымчалася “хуткая дапамога”, як усё потым высветлілася, і што сказала мама, і што падумала Іра. Вы ўжо хораша знаёмыя з маім жыццём і лёгка ўсё гэта сабе ўявіце.

Я толькі распавяду, як назаўтра да мяне дамоў зноў прыйшла Іра.

Яна раздзелася ў калідоры, я хацеў ёй дапамагчы павесіць паліто, але яна цвёрда адвяла маю руку і моўчкі прайшла ў пакой.

Іра села на стул і рэзка адгарнула падручнік фізікі:

— Будзем займацца.

— Будзем, — паўтарыў я і прысунуў сваё крэсла бліжэй да Іры.

— Пачнём з фізікі, - строга сказала Іра.

— Пачнём, — як рэха, паўтарыў я.

Іра рашуча трасянула галавой.

— Ты павінен ведаць, што без фізікі ў наш час вельмі цяжка што-небудзь зрабіць, нават жыць цяжка.

— Так, цяжка. Мне вельмі цяжка. жыць. без фізікі, - зацягнуў я.

— Калі ты зараз жа не скончыш свае крыўлянні, я пайду!

Я ніколі не бачыў Іру такой сярдзітай, твар яе палаў, як пірог, выцягнуты з духоўкі.

— Я не крыўляюся, — раззлаваўся я. — Я заўсёды гавару сур’ёзна. Гэта вам усім здаецца, што я крыўляюся. Усе прывыклі і думаюць, што я клоун. І як убачаць мяне, то адразу раты ва ўсмешачку расцягваюць — чакаюць, што смяшыць буду. А я не клоун, я чалавек. І мне крыўдна, што мяне не разумеюць.

Іра выслухала мой маналог вельмі сур’ёзна, вочы яе гарэлі. Яна сказала:

— Я веру, што ты добры чалавек. Разумееш?

— Разумею, — я пракаўтнуў сліну. — Каб усе былі такія, як ты.

Я ўсміхнуўся Іры. Яна таксама ўсміхнулася.

— Слухай, паедзем у нядзелю ў Зялёнае на лыжах. Там ёсць такі кар’ер — любата! — выпаліў я.

— Паедзем, — згадзілася Іра. — Я вельмі люблю катацца з гор.

— Я таксама. І Сёмку з сабой прыхопім. Сёмка — файны хлопец.

— Мне Сёмка падабаецца. Ён вельмі добры.

— Да-мо-ві-лі-ся, — я размахваў рукамі і бегаў па пакоі.

— А цяпер зоймемся фізікай. — Іра была няўмальная.

Мае рукі яшчэ працягвалі цялёпкацца ў паветры, але іх рухі сталі запаволенымі. Ведаеце, як прапелер спыняецца.

Я сеў за стол:

— Зоймемся.

Іра зноў разгарнула падручнік фізікі. Я слухаў, што яна гаварыла, і глядзеў на яе. І ўсё ніяк не мог зразумець, як гэта мне не ўдалося ад яе пазбавіцца. Толькі потым мне прыйшло ў галаву, што я, мабыць, не надта хацеў ад яе пазбавіцца. Мне нават было прыемна, што такая дзяўчынка са мной займаецца.

А пра маму казаць няма чаго. Калі яна ўбачыла мяне, схіленага над кнігай, і не над нейкімі там “Трыма мушкецёрамі”, а над самавітым падручнікам фізікі, мама проста расчулілася. Яна частавала Іру ўсялякімі пячэннямі-варэннямі ды прыгаворвала, каб тая прыходзіла як найчасцей, што яна добра ўплывае на мяне, шалапута.

Вось дык сустрэча!

Адзін раз, калі мы скончылі займацца і мая галава гудзела ад формул і задачак, Іра прапанавала:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паміж А і Б»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паміж А і Б» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паміж А і Б»

Обсуждение, отзывы о книге «Паміж А і Б» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x