Владимир Машков - Паміж А і Б

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Машков - Паміж А і Б» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паміж А і Б: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паміж А і Б»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паміж А і Б — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паміж А і Б», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дрэйфяць. Хадзем наверх.

Каб зноў трапіць на горку, трэба было абысці лясок, дзе сядзеў у засадзе Сёмка.

Як толькі Сёмка нас убачыў, ён адразу рвануўся да рабаўніка. Той усміхнуўся і зірнуў на мяне. Мой твар быў каменным.

Рабаўнік усё зразумеў.

— Аддай маркі, гад! — закрычаў Сёмка.

— Спакойна, пацярпелы. — Я падняў руку. — Падсудны ўжо раскаяўся і добраахвотна верне нам маркі.

— Няма ў мяне ніякіх марак! — закрычаў рабаўнік. — Чаго прычапіліся?!

— У такі цудоўны сонечны дзень не хацелася б кагосьці біць, — з пафасам сказаў я. — Не, зараз хочацца дэкламаваць вершы. “Мороз и солнце, день чудесный.»

Тут рабаўнік паспрабаваў уцячы. Ён занёс лыжу, каб развярнуцца, і тады я штурхнуў яго. Рабаўнік паваліўся тварам у снег.

Сёмка, які паспеў пазбавіцца ад лыж, ускочыў яму на спіну. Я падаспеў на дапамогу.

— Аддасі маркі? — крычаў Сёмка. — Аддасі, гад?

Ніколі я не бачыў майго сябра такім раз’ятраным.

Рабаўнік паспрабаваў вырвацца, але яму заміналі лыжы, Сёмка і я.

— Не аддам! — закрычаў ён. — Няма ў мяне іх!

— Хлусіш! — сказаў я. Мяне гэты бледны злодзей ужо развар’яваў. Вось сволач, украў у чалавека маркі і не думае сазнавацца.

Мы прыціснулі рабаўніка да зямлі і сталі карміць яго снегам. Ён выкручваўся, лямантаваў. Але некалькі порцый халоднага снегу хутка ахаладзілі яго гарачнасць.

— Ладна, аддам. Увечары прынясу ў краму, — нарэшце прамармытаў ён.

Я паматаў галавой.

— Мы зараз устанем і пойдзем разам да цябе дамоў.

Ён марудна пацёгся ўперадзе. Мы з Сёмкам не адставалі. Такім тыпам я ніколі не давяраю.

Рабаўнік жыў недалёка ад парку ў дзевяціпавярховым доме з чырвонымі балконамі і з такой штуковінай на даху, падобнай на птушку, якая прысела адпачыць.

— Пачакайце мяне тут, я зараз вынесу, — сказаў рабаўнік.

— Не выйдзе. — Я прама глядзеў яму ў вочы. — Пакладзі свае лыжы. Сёма іх пасцеражэ, ён хлопец сумленны, не тое што некаторыя. А мы ўдвух пойдзем да цябе.

Калі мы падымаліся на ліфце, я сказаў:

— Калі ты будзеш валяць дурня, мы скажам Сёмкаваму дзядзьку — ён начальнік міліцыі. Зразумеў?

Да выкрадальніка ўсё дайшло. Ён уручыў Сёмку альбом. Мой сябар схапіў яго і, ззяючы, стаў разглядаць маркі.

Я шпурнуў рабаўніку яго лыжы (дарэчы, выдатныя, эстонскія) і даў на развітанне кухталя ў спіну.

— Яшчэ раз пападзешся, пятнаццаці сутак не мінуць. Гэта я табе абяцаю, Валерка Карабухін.

Я паціскаю плячыма

Як толькі празвінеў званок, я схапіў сваю сумку і памкнуўся да дзвярэй.

— Ты куды? — спыталася важатая Кіра. Яна паўстала на парозе і перагарадзіла мне шлях.

Я кінуўся ўбок, але ўцячы не ўдалося.

— Ты куды, Карабухін? — паўтарыла важатая.

— Ды я. — Некалькі секунд я кумекаў, як выкруціцца. — Разумееце. Вы слухалі раніцай радыё?

— Слухала, — адказала важатая Кіра.

— Дык вам, значыць, вядома, што сёння павінна спусціцца на Месяц аўтаматычная станцыя?

— Ну і што з гэтага?

— Як што з гэтага? — шчыра здзівіўся я. — Як гэта без мяне адбудзецца? Я павінен усё бачыць.

— Нічога, — сказала Кіра. — Дзесяць хвілін ты і твая станцыя пацерпяць.

Яна счакала, пакуль я сеў на месца, потым падышла да стала і абаперлася аб яго рукамі.

— Сябры, — сказала важатая Кіра, — пачалася трэцяя чвэрць. Яна самая доўгая, але і самая кароткая, бо калі паспееш выправіць дрэнныя адзнакі, то застанешся на другі год. Мы павінны наладзіць шэфства над вучнямі, што адстаюць.

— А мы дапамагаем адно аднаму, — раздаўся нейчы голас.

— Усе дапамагаеце? — спытала Кіра.

— Усе! — у нашым класе вельмі любяць адказваць хорам.

— Гэта і дрэнна, — настаўленча сказала важатая. — Трэба, каб адзін вучань шэфстваваў над другім і каб адказваў за двойкі таварыша. Давайце прыставім моцных вучняў да слабых. Вось, прыкладам, Карабухін. Ён некуды спяшаецца, давайце пачнём з яго.

— Я пераблытаў, - сказаў я.

— Што ты пераблытаў? — усміхнулася важатая Кіра.

— Станцыя павінна спусціцца на Месяц заўтра, — сярдзіта адказаў я.

— Ну і цудоўна, — сказала важатая Кіра. — Дык каго мы прыставім да Карабухіна?

У класе запанавала магільная цішыня. Я з усмешкай разглядваў таварышаў. Ну, хто на гэта раз наважыцца?

У мінулым годзе мне дапамагала сама Галка Наважылава. Яна ўварвалася ў кватэру як на пажар, на хаду закасваючы рукавы.

— Давай хутчэй пачнём, — сказала яна. — У мяне часу ў абрэз.

Я моўчкі паплёўся на кухню, сеў за стол, на якім была навалена груда бульбы, і прыняўся яе абіраць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паміж А і Б»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паміж А і Б» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паміж А і Б»

Обсуждение, отзывы о книге «Паміж А і Б» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x