Владимир Машков - Паміж А і Б

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Машков - Паміж А і Б» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паміж А і Б: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паміж А і Б»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паміж А і Б — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паміж А і Б», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты дзе? — Галка ўляцела ў кухню. — А, — яна махнула рукой на бульбу,

— потым зробіш.

Я паматаў галавой:

— Нельга.

— Чаму?

— Сёння ўвечары да нас прыйдуць госці, і мама загадала, каб уся бульба была абрана. Сядай памагай. — І я падаў ёй ножык.

Жвавая Галка схапіла самую вялікую бульбіну і прынялася яе абіраць. Праз некалькі секунд у яе ў руках была ўжо ўбогая мізэрная бульбінка.

— Так справа не пойдзе, — незадаволена сказаў я. — Калі ты будзеш так абіраць, нам прыйдзецца тут тырчаць гадзіны дзве. Ты павольней, спакайней.

Галчынай энергіі хапіла яшчэ на тры бульбіны. А потым яна цяжка ўздыхнула.

— Ты мяне прабач, калі ласка, Але мне трэба на раду дружыны. Я ўжо спазняюся.

— Калі ласка. — Я і не думаў яе затрымліваць. — Прыходзь заўтра.

— Так, так, я прыйду заўтра, — заспяшалася Галка.

Назаўтра яе чакала гара нямытага посуду (“ад гасцей засталося”). Паслязаўтра я сустрэў Галку з анучкай у руках — мы выдатна памылі падлогу. І калі, нарэшце, пасляпаслязаўтра я адчыніў ёй дзверы з малярным пэндзлем у руках і сказаў: “Пафарбуем калідорчык і куханьку, а тады возьмемся за ўрокі”, - Галка не вытрымала. Яна сказала, што больш не можа і хай я займаюся як хачу.

Я быў задаволены.

Наступным мне рашыўся дапамагаць дабрадушны Рыжы Уладзя Шлык.

Я змерыў яго шырокія плечы, зірнуў яму ў сінія вочы і зразумеў, на што ён можа спатрэбіцца.

Нам прывезлі машыну брыкету і звалілі ў двары. Мама непакоілася, як перанесці торф у падвал. Вось я і сказаў маме, што да мяне прыйдзе таварыш і мы з ім хуценька ўправімся з торфам. Так і атрымалася.

Уладзя і не думаў адмаўляцца, ён толькі спытаўся:

— Ну, а потым зоймемся матэматыкай?

— Абавязкова. — Я ўдарыў сябе ў грудзі. — Толькі матэматыкай — чым жа нам яшчэ займацца!

І праца пачалася. Калі з’явілася мама, мы амаль палову брыкетнай кучы перацягнулі ў падвал.

— Малайцы, хлопцы, — узрадавалася мама. — Адпачніце трохі. Я вас зараз кампотам пачастую з піражкамі.

Мы селі на брыкеце і пілі кампот, і елі піражкі, а мама прыгаворвала:

— Які харошы ў цябе таварыш, Валерый. Бяры з яго прыклад.

— Бяру, мама, бяру. — Я жвава каўтаў піражкі і запіваў іх кампотам. Потым падняўся.

— Ну мы, бадай, працягнем.

Дабрадушны Уладзя ўздыхнуў і стаў нагружаць вядро карычневымі брыкецінамі.

Калі звечарэла, уся наша паветка была забіта брыкетам, а яшчэ невялікая куча засталася на двары.

У мяне ныла спіна. Уладзя не мог паварушыць рукамі, так яны балелі.

— Заўтра даб’ём, — я кінуў брыкет у вядро, яно зазвінела.

— Даб’ём, — здрыгануўся Ўладзя.

Назаўтра Ўладзя сказаў, што ў яго секцыя і ён не можа прыйсці цягаць брыкет. Паслязаўтра ён сказаў, што крыху прыхварэў. А вочы яго бегалі і хаваліся ад маіх вачэй.

Я не настойваў. Я зразумеў — і гэты дапамагаць не будзе.

Вось чаму я з такім вясёлым выглядам назіраў за таварышамі. Усе ведалі пра тое, як я сустрэў Галку і Ўладзю, усе яшчэ памяталі пра гісторыю з Эльбрусам і таму маўчалі.

— Дык каго прыставім да Карабухіна? — паўтарыла важатая Кіра.

— Я буду дапамагаць Валерыю, — побач са мной рашуча ляпнула вечкам парты Іра.

Так, гэтага я не прадугледзеў. Яна ж нічога не ведае. Што прыдумаць?

— Можна мне? — Я падняўся. — Я, канешне, вельмі ўдзячны Іры, што яна ўзялася мне дапамагаць. Але, можа, ёй будзе цяжка?

— Чаму? — спытала Кіра.

— У Іры ж заняткі ў музычнай школе, і да ўсяго яна. — я паказаў, як гімнасткі робяць ластаўку. — Проста часу не хопіць?

— Хопіць, — сказала Іра.

— Значыць, дамовіліся? — І Кіра нешта пазначыла ў сваім сшытку.

А паціснуў плячыма.

Хварэць — маё прызванне

Дзынь!

Гэта да нас пазванілі.

Увайдзіце, — ледзь чутна праскрыпеў я. — Дзверы не замкнёны.

— Добры дзень, да вас можна? — На парозе стаяла Іра.

Я кволым рухам рукі паказаў: уваходзь, мол, бачыш, ляжу. ледзьве жывы.

— Што з табой? — кінулася да мяне Іра.

Я ляжаў на мамінай тахце, трымаўся за сэрца і ціха стагнаў.

— Што з табой? — Іра зусім перапалохалася.

— Энцэфаліт, — сказаў я.

— Што-о-о?

— Энцэфаліт і яшчэ глаўкома, — сказаў я, і на маіх вачах заблішчэлі слёзы. Мне і самому раптам здалося, што я сур’ёзна хворы, ледзь дыхаю і хутка, мусіць, вельмі хутка памру.

— Я зараз жа збегаю за ўрачом. — Іра пачала паспешліва зашпільваць гузікі паліто.

— Не трэба! — Я нават прыўзняўся, але потым хутка апусціўся і застагнаў.

— Я ведаю, што ўрач скажа: “Спакой, толькі спакой, іншых лекаў няма”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паміж А і Б»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паміж А і Б» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паміж А і Б»

Обсуждение, отзывы о книге «Паміж А і Б» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x