Владимир Машков - Паміж А і Б

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Машков - Паміж А і Б» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паміж А і Б: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паміж А і Б»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паміж А і Б — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паміж А і Б», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гэта нават карысна, — сказаў я. — Стрыжка ўмацоўвае карнявую сістэму.

— Канешне, — бадзёрыўся Сёмка. — Яны пасля гэтага яшчэ лепшымі будуць.

— У сто разоў лепшымі, - горача падтакнуў я.

І вось мы зноў у краме. Сёмка здымае шапку і, астрыжаны нагала, з альбомам у руках, чакае рабаўнікоў. Я, схаваўшы ў каўнер паліто твар, прытаіўся ў куце насупраць. Сёмка павінен мне міргнуць, і тады я нападу на выкрадальнікаў марак.

— А калі іх будзе трое? — расцягвае словы Сёмка.

— Справімся, — кажу я. Як? Я і сам не ведаю. Але галоўнае — быць упэўненым.

І зноў дзень упустую. Выкрадальнік нашых марак не паяўляўся.

— Дарэмна я валасы астрыг, — ные Сёмка, калі мы ўвечары ідзём дадому. Ліхтары ў снежных шапках журліва стаяць уздоўж вуліцы.

- І ўвогуле — канікулы пройдуць, а мы ні разу на лыжах не пакатаемся, — з тугой кажа Сёмка.

— Заўтра робім выхадны, — я гучна ляпаю пальчаткай аб пальчатку. — Паедзем у парк, на горку. А потым працягнем пошукі.

Мароз, сонца, і…

У парку было столькі народу, і ўсе на лыжах, што здавалася, снег будзе расціснуты, утаптаны ў зямлю. Але нічога падобнага не здарылася. Таму што снегу было надта многа. Ніколі яшчэ ў нашым горадзе не было столькі снегу.

Мароз падмаляваў кожнаму лыжніку па румяным яблычку на шчаку. І само сонца было падобнае на сакавітую, крамяную антонаўку.

Мы з Сёмкам, канешне, махнулі на горку.

— Даганяй! — крыкнуў я Сёмку і адштурхнуўся палкамі. Потым сунуў іх пад пахі і панёсся на ўсіх парах. Вецер пеў увушшу.

Унізе я развярнуўся і знерухомеў. Следам за мной скаціўся Сёмка. З-пад яго лыж вырваўся цэлы снежны фантан.

— У-у-х, — сказаў я.

— А-а-х — падхапіў Сёмка.

— О-о-х, — не здаваўся я.

— Ы-ы-х! — паказаў усе зубы Сёмка.

— Хадзем на схіл, — прапанаваў я, калі мы нафыркаліся ўдосталь.

Мы зноў узабраліся на горку, і першай, каго я ўбачыў, была ўсмешлівая Іра.

І іншыя дзяўчаткі з нашага класа. Вы не забыліся яшчэ на маю суседку па парце. Вакол яе, як заўсёды, віліся хлапчукі.

— Валерка, — засыкаў за маёй спінай Сёмка, — вось ён, у жоўтым світары. Дзяўчаткі гаманілі з хлапчукамі і заліваліся рогатам. Бліжэй усіх да Іры стаяў, абапёршыся на кій, рабаўнік марак.

— Дакладна ён? — перапытаў я.

— Дакладна! — закрычаў Сёмка і рвануўся наперад. — Зараз я яму дам.

— Спакойна. — Я спыніў Сёмку. Некалькі хвілін я абдумваў сітуацыю. Побач з рабаўніком былі яго сябры — дужыя хлопцы, яўна з восьмага класа. Трэба было іх раз’яднаць. З трыма нам не справіцца.

— Чакай мяне каля лясочку, там, дзе схіл канчаецца. — Я абярнуўся да Сёмкі. - І без мяне нічога не рабі.

Я ведаў, што па крутым схіле многія баяцца з’язджаць, нават выдатныя лыжнікі. І я вырашыў паспрабаваць вось што.

Я ўзабраўся на горку, і тут мяне пазналі Іра ды іншыя дзяўчаткі.

— Валерый! — узрадавалася Іра. — Дзе ты прападаў?

— Мы з Сёмкам паўтараем пройдзенае, — сказаў я, прыглядваючыся да рабаўніка. Той пагардліва ўсміхнуўся.

— Зубрылы няшчасныя.

Я ледзь утрымаўся, каб не змазаць па яго задаволенай фізіяноміі.

— Між іншым, — я сляпуча ўсміхнуўся, — вельмі лёгка пазнаць сапраўднага зубрылу — ёсць просты спосаб.

— Які? — спытала Іра.

— А вось бачыце схіл? — Я памахаў палкай. — Хто па ім з’едзе, той і не зубрыла. — Я зноў чароўна ўсміхаўся.

Сябры рабаўніка пабляднелі. І ён сам, здаецца, трохі збаяўся.

— Ну, дык хто першы? — спытаў я.

Дзяўчаткі перасталі хіхікаць і пачалі шушукацца

— А гэта не вельмі небяспечна? — занепакоілася Іра.

— Гледзячы для каго, — я з ранейшай усмешкай глядзеў на рабаўніка.

Ён аказаўся смелым хлопцам.

— Я — першы, — сказаў выкрадальнік.

Мы пад’ехалі да накатанай лыжні. Рабаўнік памарудзіў крыху, а тады рэзка адштурхнуўся і паляцеў долу. Над трамплінам ён узняўся як птушка. Калі ён прызямліўся, яго захістала. Але рабаўнік устаяў. І вось ён ужо махаў знізу палкамі і нешта гарлаў.

Сябры выкрадальніка марак трыумфавалі, нібыта гэта яны з’ехалі са стромага схілу.

— Малайчына, — сказаў я.

Ён выдатны лыжнік, гэты рабаўнік. Нават неяк расхацелася яго біць.

— Хто наступны? — ветліва спытаў я.

Сябры рабаўніка адводзілі вочы ад маёй усмешлівай фізіяноміі.

— Я наступны, — сказаў я. Я скаціўся лёгка, плаўна — такія рэчы я раблю проста.

Неўзабаве я быў побач з усмешлівым выкрадальнікам марак.

— Для першага разу някепска, — пахваліў я яго.

— А яны што, баяцца? — спытаў рабаўнік пра сваіх сяброў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паміж А і Б»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паміж А і Б» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паміж А і Б»

Обсуждение, отзывы о книге «Паміж А і Б» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x