Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гоман быў ужо чуцён аж наверсе; праз дзесяць хвiлiн пасля таго, як перастала дрыжаць падаконне, работнiцы з усмешкамi выходзiлi з брамы, несучы сваю годную пачуццёвасць у вольны ад працы вечар; то быў адзiн з тых восеньскiх вечароў, калi трава пад мурам асаблiва пахкая; Грэцу не ўдалося сёння прадаць свайго дзiка, на рыле якога застыгла пацямнелая кроў; у зменнай раме была вiдна тэраса на процiлеглым даху: белы стол, зялёная драўляная лаўка, альтанка са стомленай квеценню настурцый; цi Ёзэфавы дзецi i дзецi Рут калi-небудзь будуць прагульвацца там, па тэрасе, чытаць "Падступнасць i каханне"; цi бачыў ён там калi Роберта? Hе, нiколi: Роберт сядзеў у сваiм пакоi, трэнiраваўся ў садзе; тэрасы былi занадта малыя, каб магчы там займацца яго вiдамi спорту: лаптою i бегам на сто метраў.

Я заўсёды трохi яго баяўся, чакаў ад яго чагосьцi нязвыклага, не здзiвiўся нават, калi той хлопец з апушчанымi плячыма наклаў на яго секвестр; каб я толькi ведаў, як звалi таго, другога, якi кiдаў у нашую паштовую скрынку маленькiя цыдулкi з весткамi ад Роберта; я так i не даведаўся пра гэта; i Ёганна нiчога не здолела выцягнуць з Фрэшэра; гэтаму хлопцу належыць помнiк, якi вы захочаце паставiць мне; я не наважыўся тады паказаць на дзверы Нэтлiнгеру i забаранiць гэтаму Вакеры заходзiць у Отаў пакой; гэта яны прынеслi бычынае прычасце ў мой дом, ператварылi хлопца, якога я так любiў, у нейкага чужанiцу... майго маленькага хлопчыка, якога я браў з сабою на будоўлю, на рыштаваннi. Таксi? Таксi? Цi гэта было таксi з 1936 года, на якiм мы з Ёганнай ехалi ў "Якар", у Верхнi Порт? Цi, можа, таксi з 1942 года, на якiм я вёз яе ў Дэнклiнген, у псiхiятрычную лякарню? Альбо таксi з 1956 года, на якiм мы з Ёзэфам паехалi ў Кiслiнген; я хацеў паказаць яму будоўлю, дзе ён, мой унук, сын Роберта i Эдыт, павiнен быў заняць маё месца; абацтва разбуранае, груда камення, пылу i друзу; Брэмокель, Грумпэтэр i Волерзайн, напэўна б, трыумфавалi, убачыўшы гэта; а я не трыумфаваў, убачыўшы ў 1945 годзе ўпершыню гэтыя груды руiнаў; у задуменнi я абышоў iх, пэўна, спакайнейшы, чым яны маглi ад мяне чакаць; цi яны чакалi ад мяне слёз, абурэння?

- Мы знойдзем вiнаватага.

- Навошта? - спытаўся я. - Пакiньце яго ў спакоi.

Я аддаў бы дзвесце абацтваў, калi б за iх мне вярнулi Эдыт, Оту цi таго чужога хлопца, што кiдаў цыдулкi ў нашу паштовую скрыню i мусiў так дорага заплацiць за гэта; i хоць гэты абмен не адбыўся, не быў прыняты, мяне цешыла, што я заплацiў хоць бы гэтым - грудаю камення, маiм "учынкам маладосцi". Я ахвяраваў гэта Оце i Эдыт, таму хлопцу i сталяроваму вучню, хоць ведаў, што iм гэта будзе нi да чога: яны загiнулi; цi, можа, гэтая груда руiнаў належала да таго непрадбачанага, якога я гэтак моцна прагнуў? Манахаў здзiўляла мая ўсмешка, а мяне здзiўляла iхняе абурэнне.

- Таксi? Я ўжо iду, Леанора. Hе забудзьцеся, што я запрасiў Вас: а дзевятай, у кавярнi Кронэра - вячэра з нагоды дня нараджэння. Шампанскага не будзе. Ненавiджу шампанскае. Забярыце там унiзе ў прыдзвернiка кветкi, цыгары, вiншавальныя тэлеграмы i, калi ласка, маё дзiця, не забудзьце апляваць мой помнiк.

To былi выбарчыя плакаты - тое, што друкавалася цяпер, у звышурочныя гадзiны, на белай паперы; iх стосы завальвалi калiдоры, лесвiчныя каморы аж пад самы яго кабiнет; на кожнай пачцы быў наклеены плакат-узор: усе гэтыя добра апранутыя ўзоры ўсмiхалiся яму, нават на плакатах можна было разгледзець гарусныя нiткi ў iх гарнiтурах; грамадзянская паважнасць i грамадзянская ўсмешлiвасць патрабавалi даверу i аптымiзму; там былi маладыя i пажылыя, але маладыя рабiлi на яго яшчэ страшнейшае ўражанне, чым пажылыя; ён знакам, зробленым рукою, паслаў прыдзвернiка, якi хацеў запрасiць яго ў свой пакойчык - паглядзець раскошу кветак, разгарнуць тэлеграмы, ацанiць падарункi; ён сеў у таксi; дзверы машыны перад iм адчынiў шафёр.

- Калi ласка, у Дэнклiнген, у псiхiятрычную лякарню, - цiха сказаў стары Фэмель.

5

Блакiтнае неба, пафарбаваная сцяна, уздоўж якой таполi, нiбы перакладзiны драбiнаў, вялi ўгору i ўнiз на дзядзiнец, дзе прыдзвернiк змятаў лiсце ў равок з кампостам; сцяна была занадта высокая, прамежкi памiж перакладзiнамi - занадта вялiкiя; тры, чатыры крокi трэба было яму зрабiць, каб з адной трапiць на другую. Памалу! Чаму жоўты аўтобус павiнен ехаць гэтак высока ўздоўж сцяны, паўзцi каля яе, не раўнуючы як жук? Ён прывёз сёння толькi аднаго чалавека - яго. Цi гэта быў ён? Хто? Каб гэта ён караскаўся сюды, ледзьве дацягваючыся да чарговае прыступкi! Ды не: ён заўсёды хадзiў выпрастаўшыся, не згiнаючыся, не прынiжаючы сябе - адно што ўкленчваючы ў касцёле цi на стартавай дарожцы ён мяняў сваю паставу. Цi гэта быў ён? Хто?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x