Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На дрэвах у садзе, у Блесэнфэльдскiм парку - старанна намаляваныя шыльдачкi: 25, 50, 75, 100; ён укленчыў пры стартавых ямках, прамармытаў сам сабе: "На старт... увага... марш!" - i пабег; часам ён запавольваў свой бег, вяртаўся, глядзеў час на секундамеры, запiсваў яго ў сшытак мармуровага колеру, што ляжаў на каменным столiку ў садзе - i зноў укленчваў пры стартавых ямках, мармытаў сабе каманду, бег, адно зусiм крыху павялiчваючы тэмп на выпрабаванай дыстанцыi; часцяком праходзiла нямала часу, пакуль ён пачынаў выбягаць за 25 метраў i яшчэ больш - пакуль ён прабягаў пяцьдзесят; на заканчэнне ён бег усю дыстанцыю, 100 метраў, i запiсваў дасягнуты час у сшытак - 11,2. Гэта нагадвала фугу - дакладна, хвалююча: а ўсё ж мела ў сабе адцiнкi вялiкай нуды, падобную да прорвы вечнасць у летнiя адвячоркi, у садзе альбо ў Блесэнфэльдскiм парку; старт - вяртанне; старт - малое паскарэнне - вяртанне; таксама яго тлумачэннi, калi ён сядаў каля яе, аналiзаваў i вытлумачваў запiсаныя ў сшытку лiчбы, хвалiў перавагi сваёй сiстэмы - усё гэта было адначасна хвалюючае i нуднае; яго трэнiроўкi папахвалi фанатызмам; гэтае дужае i зграбнае юначае цела пахла потам сур'ёзных высiлкаў маладых людзей, што яшчэ не зведалi кахання; гэтаксама пахлi яе браты, Бруна i Фрыдрых, калi злазiлi са сваiх спартыўных ровараў, з галовамi, поўнымi лiчбамi кiламетраў, хвiлiн i секундаў, а пасля ў садзе давалi паслабу сваiм фанатычным цяглiцам ног з дапамогаю фанатычных выраўнальных практыкаванняў; гэткi пах iшоў ад бацькi, калi ён пад час рэпетыцый хору паважна напiнаў грудзi, калi дыханне рабiлася спортам, спеў не быў прыемнай забаваю, а складнiкам грамадзянскай павагi, аблямаванай салiднымi вусамi; яны сур'ёзна спявалi, сур'ёзна ездзiлi на роварах, мелi вартыя сур'ёзнай увагi цяглiцы на нагах, на грудной клетцы, каля губ; сутаргi прарысоўвалi брыдкiя фiялетавыя маланкi на скуры ног i шчок; яны гадзiнамi выстойвалi сярод халодных восеньскiх начэй, каб пастраляць па зайцах, якiя хавалiся за галоўкамi капусты, а ўрэшце на досвiтку выказвалi лiтасць да занямелых цяглiцаў, наважвалiся даць iм палёгку i беглi зiгзагамi сярод дробнага, як шрот, дажджу: "навошта-навошта-навошта?" Дзе быў ён той, хто насiў у сабе таямнiчы смех, схаваную ў схаваным гадзiннiкавым механiзме спружыну, што памяншала невыносны ўцiск, знiмала напружанасць; ён, той адзiны, хто не пакаштаваў бычынага прычасця? Усмешка ў альтанцы, "Падступнасць i каханне"; яна нахiлiлася над балюстрадаю, бачыла, як ён выходзiў з брамы друкарнi; ён лёгка пашыбаваў да Кронэравай кавярнi, маючы ў сабе таемны смех, нiбы спружыну; цi быў ён яе здабычай, цi яна была ягонай?

Памалу, памалу! Чаму заўсёды ты iдзеш гэтак выпрастаўшыся, не згiнаючыся? Адзiн неасцярожны крок - i ты звалiшся ў блакiтную прорву i разаб'ешся тут, унiзе, аб бетонныя сцены раўка з кампостам; звялае лiсце не паменшыць сiлы ўдару; гранiтны падмурак сходаў - не падушка; цi быў гэта ён? Хто? Наглядчык Гупэрц сцiшана стаяў у дзвярах: гарбату, каву, пiва, вiно альбо каньяк для госця? Хвiлiначку, калi ласка, Фрыдрых прыехаў бы сюды конна: ён нiколi не палез бы ў той жоўты аўтобус, што, нiбы жук, поўз там уверсе ўздоўж сцяны; а Бруна нiколi не хадзiў без кiйка: забiваў, рассякаў iм час; разбiваў яго на часткi кiйком альбо картамi, якiя ён начамi, днямi шпурляў, нiбы штылеты; Фрыдрых прыехаў бы сюды конна, а Бруна нiколi б не паявiўся без клiнка; не трэба нi каньяку для Фрыдрыха, нi вiна для Бруна; яны загiнулi; ашалелыя ўланы папёрлi пад Эрбi-ле-Юэт проста пад кулямёты; яны думалi, што бюргерскiя заганы вызваляць iх ад бюргерскiх цнотаў, непрыстойнымi показкамi яны хацелi вынiшчыць неабходнасць практыкавацца ў цiхманасцi, голыя балерынкi, што танцавалi на сталах у клубе, не зневажалi памяцi шаноўных продкаў, бо гэтыя продкi зусiм не былi гэткiя шаноўныя, як яны выглядаюць у партрэтнай галерэi; каньяк i вiно выкрэслены назаўжды з карты напояў, дарагi Гупэрц. Можа, пiва? Отава хада была не такая эластычная, гэта было падобна да маршыроўкi: яго боты выстуквалi варожасць на плiтках калiдора, на бруку, на ўсёй вулiцы Модэстгасэ; Ота рана пакаштаваў бычынага прычасця, а можа, гэта яго брат, памiраючы, пакiнуў яму ў спадчыну тое прозвiшча - Гiндэнбург? Праз два тыднi пасля Генрыхавай смерцi нарадзiўся Ота; ён загiнуў пад Кiевам; я не хачу больш нi ў чым сабе манiць, Гупэрц: Бруна i Фрыдрых, Ота i Эдыт, Ёганна i Генрых - усе яны больш не жывуць.

Кава таксама не будзе патрэбна; гэта не тая асоба, чыю прытоеную ўсмешку я чула ў кожным кроку: той старэйшы; а гэтаму прынясi гарбаты, Гупэрц, - свежай, моцнай, але без цукру; гарбаты майму сыну Роберту, непахiснаму, выпрастанаму, якi заўсёды жыў таямнiцамi, i цяпер у ягоных грудзях жыве таямнiца; яны бiлi яго, панявечылi яму ўсю спiну, але ён не паддаўся, не выдаў сваёй таямнiцы, не выдаў Георга, майго стрыечнага брата, якi прыгатаваў яму чорны порах у "Аптэцы пад Гунамi"; павiснуўшы памiж дзвюма драбiнамi, ён спускаецца цяпер сюды, з перакладзiны на перакладзiну; лунае ў паветры, распасцёршы рукi, нiбы Iкар; спускаецца да ўвахода; ён не ўпадзе ў равок з кампостам, не разаб'ецца аб гранiт. Гарбаты, дарагi Гупэрц, - свежай i моцнай, з малаком, але без цукру; i цыгарэт, калi ласка, для майго архангела: ён прыносiць мне змрочныя весткi, якiя пахнуць крывёю, бунтам i помстаю: яны забiлi таго светлавалосага хлопца; ён бегаў сто метраў за 10,9; колькi разоў я яго бачыла, ён усё смяяўся; а бачыла я яго толькi тры разы; сваiмi зграбнымi рукамi ён направiў маленькi замочак у шкатулцы, у якой я захоўвала бiжутэрыю, чаго за сорак год не здолеў зрабiць нiводзiн майстар-слесар; ён адно дакрануўся да замочка - i ўсё было ў парадку; ён не быў архангел, а ўсяго толькi анёлак; хлопца звалi Фэрдзi, у яго былi светлыя валасы; неразумны, ён думаў, што можна, узброiўшыся адно хлопаўкаю, выходзiць на iх - тых, што пакаштавалi бычынага прычасця; ён не пiў нi гарбаты, нi вiна, нi пiва, нi кавы, каньяку, а проста падстаўляў рот пад струмень вады з крана i смяяўся; каб быў жывы, ён бы здабыў мне стрэльбу; альбо той, другi, цёмнавалосы анёлак, якому было забаронена смяяцца, брат Эдыт; яны звалi яго Шрэла, i ён быў з тых, каго нiколi не называюць па iмю, Фэрдзi б зрабiў гэта... ён бы заплацiў за мяне выкуп i выцягнуў бы мяне можа, з дапамогаю стрэльбы - з гэтага замка, у якiм я жыву нiбы заклятая; а так вось гэтае закляцце застаецца на мне; толькi па агромнiстых драбiнах можна выбрацца на свет Божы; вось мой сын спускаецца да мяне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x