Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Айцэна дрыжаць каленi. I хоць пры гаварэньнi чалавек карыстаецца толькi губамi й языком i горлам i часам рукамi, тым ня меней яму патрэбна вялiкая сiла асаблiва тады, калi ён хоча, каб яго прамова была адухоўленая; i як што словы кандыдата напоўнены духам пабожнасьцi, у гэтым герства экзаменатары й на чале iх доктар Лютэр i магiстр Мэланхтон, i ўся астатняя набрыдзь у зале перакананыя, дык Айцэн лiчыць, што ўжо ён падвёў iх да добрай кандыцыi, сказаўшы пра Страшны суд i пашанаваньне анёлаў, але як што ў сьвеце нiякае Так ня бывае бязь Не, нiякае Дабро без Благога, дык ён выдае яшчэ сaput, у якiм гаворка iдзе пра лiхiх анёлаў, ня так дзеля вучонага герства, якому цалкам удастаткавалася ўжо пачутага, а таму, што ён адчувае, як яно быць павiнна. Але калi ён падымае вочы для iнсьпiрацыi, каб натхнiцца, Лёйхтэнтрагера ўжо няма; у полi свайго зроку ён знаходзiць толькi доктара Марцiнуса й свайго настаўнiка Мэланхтона, абодва поўныя чаканьня, i нiкога больш памiж дзьвюх галоў, i яму робiцца страшна й ня ведае, што сказаць, ён ведае толькi, што, хто гаворыць ад чорта, таго чорт i пад'юджвае.

Але тады раптам адчувае, што гэны як рыхтык тут каля яго, гэта ягонае дыханьне, ня больш, i ён бачыць, як збоку на яго глядзiць Лёйхтэнтрагер, якраз як мiнулай ночы, калi той на поўны язык заявiў, што ўся тэалёгiя - гэта толькi пустая слоўная малатарня. "Angeli mali sunt, - гучыць з Айцэнавых вуснаў, qui in concreata sapientia et justitia non perseverarunt", i ён ня ведае, цi сапраўды кажа гэта альбо празь яго маўляе нехта iншы, i зьдзiўляецца, што нiхто з герства экзаменатараў не пратэстуе супроць прысутнасьцi кагосьцi iншага на баку кандыдата, бо такое, увогуле, не практыкуецца, калi не забаронена зусiм. Але гаворыць далей пра лiхiх анёлаў, якiя не застаюцца ў дадзенай iм мудрасьцi й справядлiвасьцi, а па сваёй волi зьвiхнулiся i ўхiлiлiся ад Бога й шляхоў праведнасьцi й гэтым самым зрабiлi сябе закончанымi ворагамi Бога й людзей.

Так шырока, так добра, i доктар Лютэр задаволена пашкрэбвае пашчанку; у яго свой вопыт з усялякiмi адпадлымi анёламi, у аднаго зь iх ён папусьцiў чарнiлiцай з атрамантам, але не пацэлiў - мiма. А ў юнага Айцэна словы так i нiжуцца з вуснаў, гэта як усё адно нейкая апантанасьць, адно за адным пералiчвае ён паскудзтвы, якiя чынiць лiхi анёл пабожным людцам, як насылае на iх хваробы й паслабляе iх моц i ўводзiць iх у спакусы й пнецца адвярнуць iх ад Бога i ўшчапляе ў iхнi розум фальшывыя спадзяваньнi; i далей, як ён абыходзiцца з бязбожнiкамi, апаноўвае iхнiмi целамi й iхнiмi душамi й яшчэ пры жыцьцi ўсяляк скубе й шчэмiць; асаблiва кладуць лiхiя анёлы вока на сьвятарства, дапускаючы затручвацца ерасьсю i падбухторваючы пабожных клiрыкаў да непаслушэнства i ўхiляючы розум мольбiтаў у кiрсе ад пропаведзi, карацей, перасьледуючы тых, што спрамагаюцца целам i духам дзеля царства Хрыстовага.

Кандыдата Айцэна трасе сьмех, гэты сьмех можа быць ягоны, а можа, i не, бо ён заўважае, як прысутныя герства прапаведнiкi й пастары зьлiзваюць словы, якiмi ён кажа, быццам гэта былi самыя лепшыя прысмакi. У галаву тут жа прыходзяць i iншыя падобныя да герства з гарадзкое рады й з курфюрставай управы, бо што аднаму ў самы раз, тое ў гатоўку й iншым, i вось ён ужо рэверуе-дакладае, як лiхiя анёлы роем раяцца сярод начальстваў i як яны парушаюць гармонiю ў дзяржаве, падтрымлiваючы дысiдэнтаў альбо выступаючы сьведкамi на iх баку, як яны йграюць на руку супастату, умушчаючы iмпэратру й князям фальшывыя парады альбо разьдзiмаючы смуту, псоту й незадаволенасьць сярод паспалiтага людзтва.

Гэта як нябесная музыка ў вушы службоўцам i герству-радцам, якою пацьвярджалася iм з дасьведчаных вуснаў, што не яны вiнаватыя ў сваiх нехлямяжых выбрыках, а нахрапiстыя падкопы д'яблавых служак; i калi б усё залежала толькi ад iх, яны з ходу й з радасьцю выдалi б кандыдату "summa cum laude". А таму здаецца, быццам сябар запаўзае яму ўсярэдзiну, аж так шчытненька ён прытулiўся да яго сваiм горбам i кульгавай ножкай. I ён голасам, якi пранiкае ў самога да мозгу, усклiкае:

- Але ў лiхiх анёлаў улада куды больш пераважае ўсю чалавечую, бо яна ад Божай сiлы непасрэдна й толькi крыху меншая, чым магутнасьць у Бога. I iхнi валадар ёсьць анёл Люцыпар, якi царуе над нiжнiмi сфэрамi й сядзiць на чорным троне, сярод полымя, а другi ёсьць Агасфэр, якi хоча зьмянiць сьвет, бо ён думае, што яго можна зьмянiць, як i людзей у iм. I нiхто ня ведае, колькi яшчэ iх тут i ў якiм яны вобразе.

I змаўкае. Лютэр, бачыць, увесь нейкi неспакойны зрабiўся; такiх глыбокiх ведаў доктар Марцiнус яшчэ не сустракаў, нiхто ня ведае, ад каго яны дасталiся геру кандыдату. А самому Айцэну чым далей тым робiцца ўсё больш несамавiта, апускаецца цемра, як на дварэ, так i ў памяшканьнi, i перад самым акном блiскае маланка, i разам зь ёю ўдар грому. Айцэн падае на каленi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x