Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пара экзаменаў прайшла,

табе, мой Бог, за ўсё хвала.

Ад Бога жджы найлепшых рад,

пабожны пане кандыдат,

i Бог паможа даць адказы

на ўсе твае пытаньнi зразу.

Дык слава Госпаду тварцу

i Духу й Сыну i Айцу.

Зусiм iншае зь ягоным сябрам Гансам. Цуд раптоўнага азарэньня ведамi праз анёльскую прысутнасьць ясна ўказвае на тое, што ён, Ганс, быў прыладай у руках Госпада, параўнальнай толькi з добрымi анёламi, пра якiх ён, добры кандыдат Айцэн, так трапна далажыў на сваiм экзамене, бо яны per definitionem ёсьць слугi, пасланцы й прычындалы Бога; праўда, сам Лёйхтэнтрагер выяўляе сабою, хоць крыкам крычы, вельмi малое падабенства з такога роду анёламi. Дык як жа яму аддзячыць? Грашыма? Але торбачка на нацельным паяску моцна схуднела, асаблiва пасьля таго, як ён мусiў аплацiць магiстарскую бэнц-папойку герства студэнтаў, якiя праседжваюць такую самую лаўку, што й ён, тым часам як за вокнамi весела грае сонейка й пяшчотна вышчабечваюцца птушкi, а таксама герства iнструкторэс, якiя чыталi курс па historia сьвету й правiльным законе божым; i ён, мусiць, павiнен будзе пазычыць грошай у свайго сябра Ганса на аплату дарогi, калi, вядома, ня iсьцi на паклон да жыдоў i ня браць у iх пад высокi чынш цi пад заклад палатна й шэрсьцi ў лаўцы дарагога таты, дай яму, Божа, лёгенькага скону й вечнага шчасьця.

- Ганс, - кажа ён, - дарагi Бог, мабыць, задаволiцца малiтвай i яму пахвальным вершыкам, але чаго хацецьмецца табе за тое, што пасабляў мне ў маёй патрэбе?

Лёйхтэнтрагер, як што закрычаў першы певень, сонна блямкае павекамi й разглядае юнага Айцэна, якi стаiць перад iм у кашулi з голымi лыткамi, i кажа:

- Калi б твая душа была менш каштоўная за душы ўсiх пастараў, што куды нi плюнь - усюды яны, я сказаў бы, што, мусiткi, - яе. Але такiх тузiн на грош, яны - як сонная рыба на рынку.

Айцэн пакрыўджаны; несьмяротныя душы добрых хрысьцiян, ягоная таксама, не прадмет для такiў ганебных жартаў.

- Я сур'ёзна, - кажа Лёйхтэнтрагер. - Я й сам ня ведаю, чаго мудохаюся з табою: ты нi герой, якi наперадзе адважна парываецца ў бой, нi той, хто мае дар зьбiраць вакол сябе людзей, а думкi твае круцяцца па ўезджаных каляiнах; але, можа, менавiта такiя й паклiканы ўзьдзейнiчаць у часы мiзэрнасьцi, бо што нам тыя твае Аляксандры й Сакраты, калi нават неба над намi, здаецца, ня вышэй за гэтую вось столь.

- Але ж Лютэр - вялiкi чалавек, - кажа Айцэн, якому аж у лытках пахаладзела ад такой крамолы.

- Звычайна, твая рацыя, - кажа Лёйхтэнтрагер. - Спачатку ён даў падсрачнiка папу, а пасьля расшалопаў, што божы парадак, якi высока ўвысi й нiзка ўнiзе, павiнен заставацца. Так была збудавана моцная фартэцыя на кучы гною. Пра што твая казань сёньня ранiцай?

- Думаю, пра жыдоў.

Лёйхтэнтрагер прыўстае, пачухвае бародку й выскаляецца.

- Гэта пра таго, хто ў цябе адшпiлiў Маргрыт?

- Iнстытут прапаведнiцтва, - раздражнёна кажа Айцэн, - ад Бога, а гэты твой ад сатаны.

- Ай, звычайна, - кажа Лёйхтэнтрагер, - гэта ты робiш дзеля доктара Лютэра. Наслухаўся, як ён расьпiнаўся супроць жыдоў, як бушаваў нядаўна ў доме ў магiстра Мэланхтона; рыхтык, як кажа прарок: хто маўляе з вуснаў Госпада, смачна есьць i гладка едзе.

Айцэн злуецца.

- У мяне свае словы ёсьць. - Ён хоча сказаць яшчэ больш; як гэта сябру заскочыла ў галаву высьмейваць яго, але цугляе сваю хэнць, бо думае, што яму яшчэ той спатрэбiцца на казанi, як тады перад герствам экзаменатарамi. - Ты ж будзеш каля мяне ў замкавай кiрсе? - нерашуча пытаецца.

- Паўль, - кажа Лёйхтэнтрагер, - укiнься ў нагавачкi; у цябе лыткi трымцяць, каленi пакалоцiш.

- Ты ж будзеш? - кажа Айцэн.

- Я нiчога не забыўся ў тваёй кiрсе, - кажа Лёйхтэнтрагер. - А тое, што будзеш прапаведаваць у сваёй казанi, ты й безь мяне скажаш, я ўпэўнены.

- Дык ты што, за жыдоў? - пытаецца Айцэн, успамiнаючы й ншага, з кiм яго сябар Ганс меў дужа даверлiвы абыход тае памятнае ночы.

- Жыды, - кажа Лёйхтэнтрагер, - выклятыя богам. Гэта, прынамсi, нешта, што iх вылучае. А што маюць астатнiя народы?

Юны Айцэн, якi ахвотна паверыў бы, што Бог клапатлiва дбае пра яго й нават паслаў у гэтую юдоль смутку свайго роджанага сына, каб адмыць ад грахоў персанальна яго, палохаецца ад думкi, што таму, угары, можа, i праўда на ўсё напляваць, як намякае Лёйхтэнтрагер. Але не, калi ўжо не яго сябар Лёйхтэнтрагер, дык сам Бог будзе на ягоным баку, калi ён цяпер пойдзе, апранецца, пасёрбае мучное затаўкi, а пасьля з годнасьцю, якую з гэтага часу павiнен будзе паказваць усюды, пройдзе ў замкавую кiрху, каб там трымаць ранiшнюю казань перад багавейнымi й крытычнымi вушамi доктара Марцiнуса й настаўнiка Мэланхтона. Не яго ж галава была, калi некалькi дзён таму назад была пустэльняй з напханымi ў яе навукамi, а ягоная галава была галавою ў поўным парадаку, калi апошняе ночы ён ператрос усе кнiгi Майсея, шукаючы патрэбных выслоўяў, i знайшоў шмат чаго трапнага, а на патрэбу меў яшчэ й шпаргалiк у кiшэнi, якi павiнен быў даць яму палёгку на тую крайнасьць, калi палёгкi ня будзе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x