Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хлопцы ўжо зараблялі, і нехта з іх пераслаў мне крыху грошай. О, якая я чулася багатая! Я купіла ад некага акуляры, бо іначай ужо не магла чытаць, і заказала манашанькам у лагеры паніхіду па тату. Ім не плацілася, але звычайна куплялася ў лагернай краме крыху цукеркаў, якіх сухарыкаў, калі былі, і пасля, па ўсіх правілах адпраўленай паніхіды, частавалася прысутных на ёй людзей.

Я крыху забегла наперад, гэта ўжо, мусяць, было па смерці Сталіна ці цесна перад гэтым. Як жа мы былі галодныя! Як жа хацелася бульбы, звычайнай паранай бульбы, якою на Беларусі кормяць свіней. Калі нашую брыгаду бралі ў «овощехранилище», дзе былі прадукты для начальства, дык мы на іх накідаліся. «Пані Ларысочко, а можна нам красты?» — пыталіся дарагія ўкраінкі. «Колькі ўлезе, — казала я, — можна нам браць усё з ежы й лахманоў, каб не замерзці, гэта ніякі грэх, нам яны адабралі ўсё». Часам прысылалі цыбулю з Горкага, і мы на яе накідаліся, елі яе, як яблыкі, грызлі й не адчувалі, што яна горкая, — так смакавала. Часам была морква, а часам капуста, якую мы з’ядалі галоўкамі, і нас здувала.

Казалі, што найгорай было тут пасля 45-га года. Быў голад, і людзі мерлі. Асабліва тады паміралі людзі з Прыбалтыкі, яны не так былі звычаныя на мучэнні. Трупаў не аддавалі, хавалі іх між сабою, каб атрымаць на іх пайку. Кажуць, нехта зрабіў пабег. Яму хапіла сілаў толькі дабегчы да поля з турнэпсам — ёсць на поўначы такая вадзяная бручка. Там ён і застраг. Еў без памяці, еў з пяском той турнэпс, і калі яго, наганяючы, застрэлілі й разрэзалі, бо ўсё ж «па-навучнаму», дык у жываце гэтага насмерць выхудлага шкілета было столькі турнэпсу, што «па-навуковаму» гэта было зусім неверагодна.

Раз у тое «овощехранилище» прывезлі бульбу з Беларусі. Як жа мы на яе паглядалі! Канвой выдаўся нязгоршы й дазволіў нам у нейкім брудным вядры яе зварыць. Елі мы яе, як торт, як найбольшы дэлікатэс. Аднолькава смакавала яна прадстаўніцам усіх нацыяў. Па бульбінцы мы яшчэ схавалі, нейк перайшлі шчасліва шмон і перанеслі іх нашым хворым у зоне, як пераносілі часта й цыбулю, часнык ці нешта, што было можна з’есці. Голадам і тэрорам трымалі нас, як абцугамі.

Ёсць у гэтай дзяржаве такі народ: блатныя. Яны жылі ў асобных бытавых лагерох. Гэта жудасны элемент, які прайшоў усе грахі і ўсе забароненыя рэлігіяй і чалавечымі абычаямі гадасці жыцця, пачынаючы ад забойстваў. Можа, гэта быў і пратэст супраць савецкага ладу, але гэты лад выкарыстоўваў і іх супраць нас, т.зв. «контраў», ці іншага ідэйнага элементу. Адным словам, супраць нармальных людзей. Блатныя ў сваіх лагерох галадалі, і ім усё роўна гінуць, дык лепей ужо там, дзе палітычныя са сваімі пасылкамі. Вось хапіла якой-небудзь блатной Фені аб’явіць на ўвесь голас, што яна не савецкі чалавек, а, напрыклад, унучка Трумэна [208] Трумэн Гары (1844–1972) — амерыканскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэзідэнт ЗША (1945–1953). (ён быў тады прэзідэнтам), як яе хапалі, кідалі ў вязніцу й давалі за такую здраду «любимой родине» роўна 25 год! Пасылалі іх, безумоўна, у нашыя лагеры. Гэтыя трумэнавы сваячкі былі найгоршым жахам для нас, ад іхняга слоўніка пачынаючы. Яны маглі абакрасці, забіць і зарэзаць. Максімальны іх срок ад гэтага ні меншаў, ні большаў. У іх была свая гутарка, пераплеценая рознымі варыяцыямі самага рускага мата. Вось такіх ставілі над намі брыгадзірамі, карацелямі. Анна Пятроўна Скрыпнікава, з якою я сустрэлася ў Мардоўскай АССР у «Дуброўлазе», часам высказвалася шчыра аб лагерным начальстве ці парадках. Яе тады саджалі ў БУР, а з ёю блатных, якія накідаліся на старушку (была ў лагерох 22 гады) і разбівалі ёй да крыві голаў. Пасля ўкраінкі на адным з этапаў, у якім наслалі на іх блатных, такі далі ім адпор, так іх збілі, што гэтую практыку крыху прыпынілі. Але блатныя любілі адважных людзей і такіх, якіх праследавала начальства. Для іх, напрыклад, трапіць на дошку гонару ў лагеры быў найбольшы ўстыд, калі яны былі т.зв. «законнікамі». Не любілі працаваць, казалі, калі нешта трэба было раскідаць: «Бурыць не строіць — сэрца не баліць». Вось, мусяць, з гэтых меркаванняў яны добра даволі адносіліся да мяне. Памятую такую адну Кацьку, чорную, высокую, якая аднойчы з гонарам заявіла, што яна паважае мяне, бо я такая ж адважная, як і яна, нікога не баюся, і пачала мне расказваць, як яна задушыла ля ўборнай сваю падружку, а пасля памагала забіць яшчэ некага — налічыла 6 чалавек... Я ўзялася за голаву. Да яе ніколі не дайшло б, што я мінала чарвяка на сцежцы, бо і ён хацеў жыць, і што адвага мая з іншых жоралаў і зусім процілеглых мэтаў. Калі нас, неспакойны элемент, мелі адвозіць на «Новую Зямлю» (так казалі), дык Фрыма Барысаўна (прозвішча забылася), якую судзілі як яўрэйку, што хацела «атруціць студні ў Ленінградзе» і г.д. — усё, безумоўна, выдумка, — вось яна й спалохалася, што там яе блатныя зарэжуць. Блатныя абурыліся, прыйшлі да мяне й кажуць: «Не бойцеся нас, мы вас паважаем, і калі вас павязуць з намі на «Новую Зямлю», мы вас не скрыўдзім, а вось тую Фрыму Барысаўну, б..., мы тут прыкончым на месцы». Мусяць, Фрыма Барысаўна адкупілася нейк у начальства, яе нікуды не выслалі, а нас выслалі ў Абезь з блатнымі, але гэта пазней.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x