Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А ў лагеры міналі гады. Найчасцей вытарфоўка. «Вот надо строить, — казалі часам канваіры, — сюда еще привезем и англичан, и американцев, для них и строим...» Апетыт нязгоршы. А тым часам архіепіскап Кантэберыйскі [207] Архіепіскап Кантэберыйскі — кіраўнік англіканскай царквы. шукаў паразумення свае веры з камунізмам і сваіх мысляў з думкамі Сталіна й яму падобных. Чыталі мы аб гэтым у газеце Комі АССР, нейкай там «Северной», мусіць, праўдзе. Ах, сэр з Кантэберы, казалі мы, каб гэта цябе папаганяць тут крыху на нашым месцы, то ведаў бы ты, неразумны дзядок, з кім табе гутарыць, і да каго звяртацца, і чаго дамагацца для людскасці на тваім адказным становішчы. Не працягвай рукі тым, якім яе не падала б мудрая жыццёвай практыкай, простая ўкраінская жанчына. Падобнае не для дэбатаў, як яно й не для жыцця. Нехта сказаў, што, калі б рабілі камунізм вучоныя, яны яго даследавалі б спярша на сабаках... І так мы існавалі гады й дзесяцігодздзі. «Такі элемент, які тут прамерз ужо, нам не страшны», — цвярдзілі начальнікі.

Далёка засталося тое, што называецца жыццём, а яно такое простае: голас сына, муж прыходзіць з працы, супольныя абеды, дружныя вечары. Радыё й мяккае крэсла, ложак выгодны, цішыня, цеплыня, кніжка. Шчыміць сэрца, калі гэта ўспамінаеш, проста спыняецца сэрца, і ўвесьь арганізм бы ахапляе параліч, калі пачнеш думаць пра сына. Сніцца вялікая камера, вязні, вязні, а пасярод іх мой сын, ужо юнак, бледны, танклявы. Падыходзіць да вязняў і кажа: «Я вам дам проса, а вы мне кусочак сала...» Што за сон? У кожным лагеры ёсць такія свае аракулы, старыя мудрыя бабкі, якія разгадваюць сны. Звярнулася і я да такое. Глянула яна на мяне сумна й кажа: «Недзе пасадзілі вашага сына, незляцілага хлопца, і ён просіць есці ў людзей, проса — гэта знача прасіць». Гэта аказалася праўдай, аб якой я даведалася пасля.

Я хворая, брыгада нашая адыходзіць на аб’ект, а мяне пакідаюць у бараку. Днявальныя шаруюць швабрамі драўляныя дошкі падлогі, паляць у печках, на якія строга па норме выдаецца вугаль нават тут, дзе ён дабываецца. Я заснула й з крыкам схапілася з нараў, крычу, шукаю свайго сына, які, здаецца, быў толькі што тут, яшчэ чую на плячы дотык ягонай рукі й словы: «Уставай, мамачка, панясем з табою на Новы год ёлачку на магілкі...» Божа мой, што ж гэта? Мяне ўсю калоціць, у дзверы ўрываецца стада надзорак, пачынаецца шмон. Усе пасцелі на нарах ператрэсеныя й раскіданыя, шчупаюць мяне. Натрэніраваныя рукі абмацваюць зашыты ў целагрэйку святы абразок, аблічча Божае Маці. Яго мне некалі вышылі на ганучцы ўкраінкі ў Львове. Як жаль. Ёсць яшчэ адзін, але гэтага жаль асабліва, там вышыты тры літары: БББ (Божа, барані Беларусь).

Сяння куцця, вяртаюцца брыгады, некаму ўдалося пранесці пад бушлатам малую ялінку. Божа мой, Святы Вечар... «Пані Ларысочко, зробымо Святый Вэчэр». Мне ўсё яшчэ ў вачох сын, як добра, што можна яшчэ некаму памагчы ў нечым, асабліва сяння... Дзяўчаткі даўно ўжо збіралі камсу, не з’ядалі кусочкаў рыбы. Недзе ў сушылцы ці ў качагарцы зварылі куцці й кампоту. У некага кансерва, у некага з пасылкі яблык ці жменя гарэхаў. Вечар, стаіць ялінка на адзіным стале. Правізарычныя сталы зроблены з нараў, накрытыя такія ж лавы. Ёсць і кусочак прасвіркі ў некага, у некага аплатак. Ежа на стале, мы ўсе — па-святочнаму. Раней умудрыліся дастаць якія драбніцы са сваіх мяшкоў, што перахоўваюцца ў капцёрцы. Чалавек, можа, сорак, такія ўсе сцішаныя, па-хрысціянску ўрачыстыя. Я ў белай блузцы на першым месцы, мне належыць ад сэрца сяння ўсіх прывітаць. Молімся супольна. Я ўстаю. Цішыня... Не змагла б паўтарыць таго сяння, што мне тады дыктавала доля нашая горкая й змагарная, любоў да сваіх сем’яў і земляў, туга па іх і тая сіла, якая загадвае нам не здацца, а перамагчы! У вачох мне сын. Калі прыходзяць надзоркі, у нас ужо ўсё схавана, толькі ў сэрцах святло, і доўга яшчэ пасля іх адыходу не сціхаюць калядкі.

Новы год надыходзіць, да мяне адносяцца ўсе нейк дзіўна, мінаюць, маўчаць. Увесььь лагер... Божа, што сталася? Элка кліча мяне ў кіно, купляе білет. Не памятаю, што паказвалі. Яна нахіляецца да мяне й просіць, каб я не закрычала, кажа даць слова. Даю. Тады яна кажа мне, што ёсць тэлеграма аб смерці мужавага таты. Мне дадуць яе пасля Новага года, прыдуркі нават шкадуюць... Нейк так, як з тым судом над маімі сябрамі. Я ледзьянею, але не крычу. Яна просіць мяне, каб трымацца, бо магу сказаць тут з бяды нешта, чаго сказаць нельга. На гэта разлічваюць, і стукачы ўжо нагатове. У бараку я енчу, гавару тое, што сказаў бы кожны людскі чалавек на маім месцы! З-за іх, гэта з-за іх гінем мы па аднаму, забытыя, хворыя. Элка ў паніцы, а мне на ўсё, чым палохаюць мяне, — напляваць! Знача, ёлачка на могілкі на Новы год... Спі спакойна, дарагі мужаў тата, які быў татам і для мяне, вечны пакой табе, даражэнькі замучаны, запалоханы, адзінокі й абакрадзены нават па смерці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x