Уладзімір Караткевіч - Маці Ветру

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Маці Ветру» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

libcat.ru: книга без обложки

Маці Ветру: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маці Ветру»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прадавалася Радзіма.
Яна прадавалася з беднаю сваёю зямлёй, са старажытнымі пушчамі, з блакітным крышталем рэк і квітнеючымі лугамі, з вадою і небам, замкамі і халупамі, з матчынай ласкай і ўсмешкай дзіцяці, з мудрымі дзядамі і пяшчотнымі дзяўчатамі, з камянямі старажытных будынкаў, з крывавай гісторыяй народа, з яго сучасным і будучым, з яго воляй.
Прадавалася Радзіма.
Яна прадавалася цалкам і ўразбіўку, за грошы і напавер. Прадавалася кожным, хто не ленаваўся, і кожнаму, хто пажадаў бы крывадушнаму другу і крыважэрнаму ворагу.
Даражэй прадаваліся правы феадалаў на ўладу, танней — вера і зусім танна — чыстая, як золата, беларуская мова.
Было кепска. Толькі што адгрымела паўстанне Усця і іншых вёсак на Дняпры і на Сожы. Паслугачы Радзівіла з перапуду сунулі татарам (аднекуль з-пад Мінска) грошы і разам з імі ўзяліся душыць людзей Рыпячага Кола.
Адсячэнне галавы і калесаванне зрабіліся звычайнаю справаю, і маўчанне было глыбокім, а падзенне нізкім. Трупы галоты былі ўсюды: на шыбеніцах, на дне сажалак, у каменных мяшках.
І кожан баяўся сказаць слова.
І ўсё ж такі ўладары калаціліся ноччу, і холад ахапляў іхнія душы, калі ім здавалася, што недзе рыпяць колы мужыцкіх вазоў.
А пад зямлёю, што піла ў апошнія часы не дажджы, а кроў страчаных, нешта рухалася і імкнулася прабіцца на свет і пакуль што толькі шарудзела.
Гэта рос Гнеў.

Маці Ветру — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маці Ветру», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ноч кацілася зорамі. Вечны абег сусвету. Вецер даўно перастаў насяляць неба анёламі і думаць, што калі падае знічка — нечае шчасце, мятлушкі, не зважаючы на жорсткую волю Бога, які жадаў бы прыкаваць шчасце толькі да неба, хапаюць гэты маленькі агеньчык і нясуць да людзей. Ён ведаў, што гэтага няма, што небу няма канцы, што ён такі маленькі перад гэтай безданню, што толькі каханне рабіла цёплым яго існаванне на маленькай зямлі. Зараз яго няма і ён такі самотны. Ён памрэ, і льдзістым пылам развеецца ягонае цела, якое спявала і цалавалася. І тыя сусветы памруць.

Нашто ж пакуты?!

І маці. Але яна зрабіла як трэба. Так, яна не пажадала, каб я быў горшым, каб я той, другой маці, якая больш патрэбна чалавеку, устраміў нож у грудзі...

І ўсё памрэ. Але які я маленькі, якая пясчынка — я, выключаны з кола сусвету.

Будзе бітва. Знішчаныя, яны палягуць, або паляжам мы, і кожны будзе нас ганьбаваць. Прамінуць стагоддзі. Цікава было б ведаць, якое жыццё будзе кіпець на гэтых берагах? Напэўна, ніхто не зможа адабраць у іншага жыццё, будуць сытыя дзеці і чароўныя каханкі і спакойныя маткі — ніхто не зможа забіць іхніх дзяцей. І не будзе большага ці меншага, эліна або іудзея, і кожная мова будзе “панскай”, а чалавека, які яе саромеецца, будуць закідваць гноем, як вылюдка. І ніхто не будзе стагнаць з галадухі, калі ў іншага данцыгская залацістая гарэлка, вустрыцы, міногі і швейцарскія сыры размерам з кола. І не будзе чалавек жыць цэлы год на два чырвонцы, а пану плаціць сем, каб ён купіў на іх бочку французскага віна і выпіў яе з суседзямі за адну вячэру, так што застаўся толькі асадак.

Не можа быць тады, каб нас, зняслаўленых і абылганых, не зразумелі. Яны будуць добра разбірацца, што мела чорны колер і што — белы.

І раптам ён пабачыў іх: белыя адзенні, сінія чыстыя вочы, сіняе неба над белымі будынкамі. Як багі, як лебедзі, як людзі. Гэта было нешта накшталт сну з адкрытымі вачыма.

І ён быў сярод іх, ён, хворы, замучаны, адрынуты. Слёзы цяклі з яго вачэй, і вусны ўсміхаліся і шапталі:

— Вось я там. А пажадаю — буду Хмелем, а пажадаю — палячу туды, да зорак. Сто існаванняў у адным. Хто ж казаў, што я маленькі, што я пясчынка? Усе зоры, увесь сусвет адбіваецца ў маіх вачах. Бачу яго. Сусвет у маім мазгу, я кірую ім. Я пажадаю — і хутчэй настане час людзей, што магутныя, як багі. Сусвет, сусвет у вачах і галасы ўсіх людзей ў сэрцы.

І слёзы цяклі па яго шчоках, і ён сам не адчуў, як мёртвы сон зваліў яго. Ён спаў, і шчаслівая ўсмешка застыгла на яго вуснах.

V

Прачнуўся ён таму, што нешта цёплае і мокрае ўпала на яго руку. Нехта нешта казаў, і словы яго былі як пяшчотнае шапаценне ветрыку ў сітнягах, як ціхі спеў зорак. Ён яшчэ не паспеў да канца зразумець, што гэта Агата цалуе яго рукі, як парыў нязнанага жаху кінуў яго ад зямлі. Ён стаў на ногі і ўвесь трымцеў ад яго. Першае, што ён падумаў, гэта тое, што няхай яго твар і жыццё сапсаваныя, але яна, яна...

— Агата! Ты чаго тут? Прэч! Дурная! Ты ведаеш, хто я?!

Ён толькі што зразумеў жах таго, што здарылася.

— А-ах! Ці ведаеш ты, на што сябе засудзіла? Прэч!

І, не памятаючы таго, што ён робіць, ён ударыў яе і збіў на зямлю.

У наступны момант ён зразумеў усё. Пякучы сорам наліў яго твар, нешта падступіла да глоткі, ён не мог дыхаць, ён амаль губляў прытомнасць.

“Зараз толькі ў пятлю”, — падумаў ён.

Але яна дацягнулася да яго на калеях, пряцягнула рукі і моцна, быццам нехта збіраўся адрываць яе ад Ветру, абхапіла яго ногі, падобная на падбітую белую птушку.

І голас яе быў таксама такі, як у падбітай маленькай птушкі, калі яна, захлынаючыся, з ледзь прыкметнай ноткаю страсці, упартасці, безнадзейнасці, трошкі сіплавата ад хвалявання, якое клекатала ў глотцы, пачала маліць яго:

— Ну, бі, бі мяне. Забі мяне сваёй рукою. Я ўсё адно не пайду ад цябе.

Залатое валоссе яе растрапалася, твар нават тут, у цемры, стаў непрыгожы, усхваляваны, і толькі вялізныя, такія любыя вочы былі ранейшымі. З каханнем, з адданасцю глядзелі яны на яго. І зноў яна сказала, толькі голас паспакайнеў (яна пабачыла, што Вецер слухае):

— Не гані мяне. Зараз усё адно. Гэта я выпадкова пачула, я свядома чакала, пакуль ты заснеш, бо ты ж бы прагнаў мяне. Гэта ж я цалавала твае рукі. Мне ўсё адно, якія яны, яны песцілі мяне ў добрую гадзіну. Я прыціскалася да тваіх грудзей — яны для мяне такія ж добрыя, як і раней, і тваё сэрца такое ж справядлівае і велікадушнае. Чаго б гэта я была вартая, пакінуўшы цябе, самотнага ў такой бядзе? Ты ж мой муж, заручаны. Я ж захавальніца хатняга агню. Каханы, не злуйся на мяне. Зараз усё адно.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маці Ветру»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маці Ветру» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Адкрыццё
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вежа
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў
Алесь Адамович - Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамович
Алесь Адамович
Уладзімір Караткевіч - Маці ўрагану
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Званы Віцебска
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Маці Ветру»

Обсуждение, отзывы о книге «Маці Ветру» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x