• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: Маці Ветру

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: Маці Ветру» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Маці Ветру: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маці Ветру»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прадавалася Радзіма. Яна прадавалася з беднаю сваёю зямлёй, са старажытнымі пушчамі, з блакітным крышталем рэк і квітнеючымі лугамі, з вадою і небам, замкамі і халупамі, з матчынай ласкай і ўсмешкай дзіцяці, з мудрымі дзядамі і пяшчотнымі дзяўчатамі, з камянямі старажытных будынкаў, з крывавай гісторыяй народа, з яго сучасным і будучым, з яго воляй. Прадавалася Радзіма. Яна прадавалася цалкам і ўразбіўку, за грошы і напавер. Прадавалася кожным, хто не ленаваўся, і кожнаму, хто пажадаў бы крывадушнаму другу і крыважэрнаму ворагу. Даражэй прадаваліся правы феадалаў на ўладу, танней — вера і зусім танна — чыстая, як золата, беларуская мова. Было кепска. Толькі што адгрымела паўстанне Усця і іншых вёсак на Дняпры і на Сожы. Паслугачы Радзівіла з перапуду сунулі татарам (аднекуль з-пад Мінска) грошы і разам з імі ўзяліся душыць людзей Рыпячага Кола. Адсячэнне галавы і калесаванне зрабіліся звычайнаю справаю, і маўчанне было глыбокім, а падзенне нізкім. Трупы галоты былі ўсюды: на шыбеніцах, на дне сажалак, у каменных мяшках. І кожан баяўся сказаць слова. І ўсё ж такі ўладары калаціліся ноччу, і холад ахапляў іхнія душы, калі ім здавалася, што недзе рыпяць колы мужыцкіх вазоў. А пад зямлёю, што піла ў апошнія часы не дажджы, а кроў страчаных, нешта рухалася і імкнулася прабіцца на свет і пакуль што толькі шарудзела. Гэта рос Гнеў.

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал Маці Ветру? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Маці Ветру — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маці Ветру», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аж вось і пушча. Чарнеюць у цемры дрэвы. Звініць недзе ў Імшаным Яры крыніца. А можа, соўка спявае: “Кап-кап-кап”. Вымалёўваецца ў небе магутны дуб. Вось і пячора.

З горла яе павеяла жыллём. Вецер сагнуўся і палез у атвор. Крокаў са два давялося паўзці, потым ён разагнуўся, паклікаў. Адказу не было. Абмацаў рукамі: ля ўвахода нейкі гарлач, далей — ложак з саломы, зэдлік. Гаспадара няма.

Ён не паспеў як мае быць агледзецца, як нейкі цень засланіў уваход і пачуўся спуджаны голас:

— Нашто ты з’явіўся сюды, чалавеча? Бяжы хутчэй. Сюды прыходзяць толькі...

— Чакай, — перапыніў яго Вецер, — я не пытаюся ў цябе, хто ты, а я Вецер, рамеснік з Крычава. Я шукаю прыстанішча на ўсю ноч. І я прашу цябе — не палі агню, не кажы мне нічога. Я ўсё ведаю, — дадаў ён, прыгадаўшы словы маці.

— Ты б лепей ішоў прэч, чалавеча. Тут толькі адна жанчына прыносіць ежу і пакідае на пяньку, за добрую сотню крокаў. Я зусім адзін ужо шмат год.

— Ты гоніш госця? — спытаў Вецер.

— Да мяне ў госці прыходзяць толькі тыя, якім нічога не патрэбна ад жыцця, — сказаў голас.

— Ну а мне якраз гэтага і трэба. Зразумеў? Залезь сюды.

— Лепш бы ты ішоў адсюль. Ідзі, прашу цябе найменнем маткі тваёй.

— Яна сама паслала мяне.

— Са-а-ма?

— Так, сама. Слухай, кінь гэтыя размовы, лезь сюды і маўчы.

— Глядзі, чалавеча, — і нейкі вялізны цень палез у атвор. Больш нічога не адбылося ў гэту ноч. Яны елі ў цемры тое, што Вецер выцягнуў з сакаў, і рукі іхнія сутыкаліся над ежай. Потым яны ляглі спаць. Чалавек уздыхаў, кладучыся, і потым, ужо засынаючы, сказаў:

— Цяжкае робіцца на зямлі. Вялікая навала ідзе на краіну. Я даўно не бачыў людзей, але ведаю. Сёння зноў білі гакаўніцы недзе па-над Сожам. Уцекачы бягуць некуды па пушчах, але сюды яны не заходзяць, не... Гэта першы. І дзе толькі людзі не шукаюць спакою... Так, білі гакаўніцы... і нешта гарэла, языкі шугалі ў паветра.

Але Вецер не чуў гэтага, ён спаў.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Раніцай, калі ён прачнуўся, чалавека ў пячоры не было. У атвор білі сонечныя праменні, голасна спявала нейкая птушка, ад крыніцы разносіўся гоман спадаючых кропель.

Вецер палез з пячоры. Учарашні чалавек стаяў на каленях і дзьмухаў на невялічкае вогнішча. Рукі яго былі запэцканы ў нешта чорнае. Потым ён павярнуўся, і Вецер пабачыў твар, таксама брудны.

“Ну й мурза!” — падумаў Вецер, падыходзячы бліжэй, але, прайшоўшы яшчэ крокі з тры, спыніўся: тое, што ён прымаў за бруд, было натуралным колерам твару. Яшчэ хвіліна, і Вецер стаў як аслупянелы, сціснуўшы кулакі. Страшэнная здагадка праляцела ў яго галаве, кальнула ў сэрца, а гартань сама выдушыла:

— Ільвіныя пранцы!!!

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Так, гэта была праказа. У тыя далёкія гады яна сустракалася даволі часта. Гарады, дзякуючы сваёй скупчанасці за мурамі, цеснаце і перанаселенасці, былі спрыяльнымі мясцінамі для заразы. Людзей касілі чума і воспа, далакопаў у час эпідэміі нельга было знайсці нават за вялікія грошы, і людзі валяліся, як рэчы, на вулках зачумлёных гарадоў, пакуль злачынцы з турмаў бусакамі не адцягвалі іх у пустыя будынкі, якія адразу ж падпальваліся. Ноч асвятлялася гэтым полымем і паходнямі варты. Свінні, якія жэрлі рыззе зачумлёных у тупіках, раптам круціліся і падалі на месцы. Звычайна толькі з надыходам халадоў хвароба йшла на спад, а да таго часу людзі, ашалеўшыя ад жаху, не ведалі, што ім рабіць. Чыталі модлы, палілі пудзіла “чумы”, запрагаліся ў рала і абворвалі горад. Той, што араў, біў “коней” бізуном. Выпадковых сустрэчных забівалі як увасабленне чумы.

Чума!!!

Жах перад невядомым часам рабіў з людзей звяроў. Не клікалі есці жабрака, не дапамагалі бацькам. І над мёртвымі гарадамі ляцеў адзіны, споўнены жаху, крык.

Чума!!!

Іншы раз і зараз бываюць нявызнанымі шляхі заразы. Я ведаю выпадак: на гарышчы старой царквы, пад пластом галубінага памёту, адшукалі вельмі цікавую старадаўнюю кнігу. Яна надзіва збераглася: памёт — добры ізаляцыйны матэрыял. Яе аддалі вядомаму знаўцу старажытнасцей, і ён, чытаючы яе, выпадкова калупнуў пальцам скуру на твары. Гэтага было дастаткова, каб ён захварэў на воспу і потым памёр. Гэта быў выпадак воспы новага, праўдзівей старога, віду, год дзвесце яе не было ва ўсім свеце, а ў кнізе яна праляжала трыста год, як быццам дзеля таго, каб заваліць гэтага незвычайнага чалавека, які так смела выкрываў таямніцы мінулага.

Можна сабе ўявіць, як пужаліся заразы ў тыя часы. І хоць праказа была хваробаю адзінак — невядома, чаго баяліся больш, яе ці чумы. Перабольшаны жах перад гэтай хваробай рабіў тое, што нават паветра, якім дыхаў пракажоны, лічылася атрутным: дыхні — абавязкова памрэш. А гэта было далёка не так.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маці Ветру»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маці Ветру» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч: Званы Віцебска
Званы Віцебска
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч: Маці ўрагану
Маці ўрагану
Уладзімір Караткевіч
Алесь Адамович: Я з вогненнай вёскі...
Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамович
Уладзімір Някляеў: Вежа
Вежа
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў: Адкрыццё
Адкрыццё
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Маці Ветру»

Обсуждение, отзывы о книге «Маці Ветру» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.