Уладзімір Караткевіч - Маці Ветру

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Маці Ветру» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маці Ветру: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маці Ветру»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прадавалася Радзіма.
Яна прадавалася з беднаю сваёю зямлёй, са старажытнымі пушчамі, з блакітным крышталем рэк і квітнеючымі лугамі, з вадою і небам, замкамі і халупамі, з матчынай ласкай і ўсмешкай дзіцяці, з мудрымі дзядамі і пяшчотнымі дзяўчатамі, з камянямі старажытных будынкаў, з крывавай гісторыяй народа, з яго сучасным і будучым, з яго воляй.
Прадавалася Радзіма.
Яна прадавалася цалкам і ўразбіўку, за грошы і напавер. Прадавалася кожным, хто не ленаваўся, і кожнаму, хто пажадаў бы крывадушнаму другу і крыважэрнаму ворагу.
Даражэй прадаваліся правы феадалаў на ўладу, танней — вера і зусім танна — чыстая, як золата, беларуская мова.
Было кепска. Толькі што адгрымела паўстанне Усця і іншых вёсак на Дняпры і на Сожы. Паслугачы Радзівіла з перапуду сунулі татарам (аднекуль з-пад Мінска) грошы і разам з імі ўзяліся душыць людзей Рыпячага Кола.
Адсячэнне галавы і калесаванне зрабіліся звычайнаю справаю, і маўчанне было глыбокім, а падзенне нізкім. Трупы галоты былі ўсюды: на шыбеніцах, на дне сажалак, у каменных мяшках.
І кожан баяўся сказаць слова.
І ўсё ж такі ўладары калаціліся ноччу, і холад ахапляў іхнія душы, калі ім здавалася, што недзе рыпяць колы мужыцкіх вазоў.
А пад зямлёю, што піла ў апошнія часы не дажджы, а кроў страчаных, нешта рухалася і імкнулася прабіцца на свет і пакуль што толькі шарудзела.
Гэта рос Гнеў.

Маці Ветру — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маці Ветру», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вецер павольна павярнуўся:

— Пакінь, матулька. Гэты чалавек... яго праўда.

Маці сціснула ў руцэ шляк рантуха. Села.

Знадворку пачуўся часты ляск конскіх капытоў, і, пакуль не стала ціха, маці з сынам сядзелі нерухома.

— Ну што ж, распавядай тады, як ты зганьбіў сваю хату, сыне.

Вецер памаўчаў крыху, а потым пачаў гаварыць горача і нястрымна пра тое, як гэта адбылося, пра Вашчылу, пра свой уплыў на збраяроў, пра гэту размову.

Калі ён скончыў, маці маўчала. Бязмерная ўтома была ў яе руках, бляклых вуснах, постаці, што адразу сагнулася, быццам пад вагою.

— Ну што ж, ты не павінен быў лезці туды, калі думаеш, што гэта дарэмная справа...

— Вось і я кажу...

— Але ты пайшоў і, значыцца, павінен быў крочыць да апошняга. Ты даў слова, а словы наш род ніколі не кідаў дурна. Для жанчыны галоўнае — муж, але галоўнае для мужа — сябры па справе і самая справа жыцця. Я гэта калісьці добра разумела. Мне зараз нядобра, вельмі нядобра (Вецер бачыў, як на твары маткі нясцерпны сорам запаліў свой агонь, выгнаў на вочы дзве скупыя слязы). Думаеш, мне лёгка казаць гэта табе... Я ж памятаю твае рукі яшчэ вось гэткімі цёплымі лапэткамі... Зараз ты ведаеш такі верх зямной прамудрасці, як лаціну, а тады казаў, што вецер таму, што калоцяцца дрэвы... Цябе, маленькага, укусіла змяя — я выссала атруту, а ў мяне быў хворы зуб, і я ледзь не памерла... А потым была чума. Мала дзяцей засталося ў жывых, але цябе я выхаяла нейкім цудам... І зараз чужы чалавек, якога я ненавіджу ўсім сэрцам, бо ён забірае цябе, хоць не насіў і не гадаваў, кідае нам, Ветрам, такі дакор. Каб ён здох з голаду пры жывых дарослых дзецях.

— Маці, не лай Вашчылу. Ён...

— А хто вінен, што я яго лаю, што гэткая ганьба звалілася на нашу хату? Ты маўчы. Што б сказаў сумленны чалавек, твой бацька, што б сказаў твой прадзед? Ён быў вольным земляробам, храбрасцю сваёй у паходзе здабыў права насіць корд сабе, і дзеду, і бацьку твайму, і... табе. І ты яго, відаць, сумленна носіш. А твой бацька!.. Ён трымаў сябе не так, не цалаваў стольніку і чэнсніку рукі, не кланяўся ў ногі каштэляну і ваяводзе. Ён быў сам па сабе. Ён казаў: “Калі мы, вольныя мужыкі, будзем так рабіць, што ж рабіць хлопам?” За гэта яго ненавідзелі паны. Калі ты забыў, як ён загінуў, — я табе нагадаю. Слухай! І не вараці твар... Балабановіч прасіў яго быць сватам да дачкі шатнага [16] Чалавек, які заведваў гардэробам магната ў яго маёнтку. ў радзівілаўскім паляўнічым доме. Ён адмаўляўся: “Шатны накраў сабе з панскіх вопратак золата і срэбра, ён ходзіць, падпяразаны поясам з персідскага шалю, а ты хоць і вольны, а галота. Дый які з мяне сват? Усе чулі, як я крычаў у вочы Радзівілу, што дзвесце тысяч злотых, гэты пот людскі, што ён выдаткаваў на паляўнічае свята, напалову паклаў у кішэнь маршал, канюшыя і іншая поскудзь. Ён тады гуляў у народалюбца і нічога мне не сказаў, толькі сказаў, што гэта не пот, а праданая за 600 000 злотых вёска Янушполе”. Дзе там, Балабановіч настойваў. Бацька паехаў на загібель сваю. Перад ганкам іх настойліва ўмаўлялі зняць шаблі і выпрагчы коней. Бацька, як сват, зняў, але Балабановіу забараніў, а коней выпрагчы адмовіўся, бо гэта была б ганьба.

Потым іх пасадзілі за стол і паставілі разам гуся, парася пад чорнай падліваю і гарбуз [17] Адна з гэтых страў, пастаўленая на стол, азначала адмову, а ўсе тры былі страшэннай смяротнай абразаю жаніху і свату. .

Балабановіч сядзеў аж белы, а бацька ўстаў і сказаў: “Ну што ж, ад гусей і парсюкоў іншага нельга было й чакаць. Пойдзем”.

Шатны (казалі, што ён быў незаконным братам Радзівілу) наказаў, каб мужыкоў, якія насмеліліся сватацца да шляхцянкі, пагналі з двара.

“Майму прадзеду сам кароль дараваў волю, — адказаў бацька, — я мужык, гэта праўда. А хто дараваў волю і зрабіў шляхціцам цябе? Усе мы ад Адама, але адны мужнасцю здабылі сабе волю, а іншыя здабылі яе сабе распустай сваіх невядомых бацькоў”.

Шатны выняў шаблю, але бацька выбіў яе, выцягнуў шатнага на двор і пасадзіў яго ў карыта са свінячым пойлам.

Удома мы аднеслі цябе да суседзяў. Балабановіч уцёк у пушчу, клікаў бацьку, але той сказаў: “Гэта мая зямля. Я з яе нікуды не пайду. Гэта мой дом, і няхай нехта паспрабуе тыцнуць сюды пысу”.

Балабановіч хацеў застацца, але бацька сказаў:

— А табе наказваю ўцякаць.

І прыбавіў:

Потым... патурбуешся пра сірату. Таму і ўцякай.

Усю ноч мы з бацькам гатаваліся: зараджалі зброю, забівалі дзверы. Яны з’явіліся пад ранак: шатны, маршал, гайдукі. Мы стралялі, забілі пяць чалавек, шмат каго паранілі, але яны ўдзерліся ў хату, падпалілі яе і выцягнулі мяне з агню. А хата палала, як свечка, і бацька страляў, страляў, страляў, а потым пулгакі стралялі ад агню самі, мусіць, бацька ўчадзеў. Мяне ж толькі скруцілі...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маці Ветру»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маці Ветру» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Маці ўрагану
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Маці Ветру»

Обсуждение, отзывы о книге «Маці Ветру» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x