• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: Маці Ветру

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: Маці Ветру» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Маці Ветру: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маці Ветру»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прадавалася Радзіма. Яна прадавалася з беднаю сваёю зямлёй, са старажытнымі пушчамі, з блакітным крышталем рэк і квітнеючымі лугамі, з вадою і небам, замкамі і халупамі, з матчынай ласкай і ўсмешкай дзіцяці, з мудрымі дзядамі і пяшчотнымі дзяўчатамі, з камянямі старажытных будынкаў, з крывавай гісторыяй народа, з яго сучасным і будучым, з яго воляй. Прадавалася Радзіма. Яна прадавалася цалкам і ўразбіўку, за грошы і напавер. Прадавалася кожным, хто не ленаваўся, і кожнаму, хто пажадаў бы крывадушнаму другу і крыважэрнаму ворагу. Даражэй прадаваліся правы феадалаў на ўладу, танней — вера і зусім танна — чыстая, як золата, беларуская мова. Было кепска. Толькі што адгрымела паўстанне Усця і іншых вёсак на Дняпры і на Сожы. Паслугачы Радзівіла з перапуду сунулі татарам (аднекуль з-пад Мінска) грошы і разам з імі ўзяліся душыць людзей Рыпячага Кола. Адсячэнне галавы і калесаванне зрабіліся звычайнаю справаю, і маўчанне было глыбокім, а падзенне нізкім. Трупы галоты былі ўсюды: на шыбеніцах, на дне сажалак, у каменных мяшках. І кожан баяўся сказаць слова. І ўсё ж такі ўладары калаціліся ноччу, і холад ахапляў іхнія душы, калі ім здавалася, што недзе рыпяць колы мужыцкіх вазоў. А пад зямлёю, што піла ў апошнія часы не дажджы, а кроў страчаных, нешта рухалася і імкнулася прабіцца на свет і пакуль што толькі шарудзела. Гэта рос Гнеў.

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал Маці Ветру? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Маці Ветру — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маці Ветру», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Невясёлыя думкі раіліся ў галаве чалавека, калі ён ад борці выдзіраўся па ледзь прыкметных засечынах, па закінутых бабровых жэрэмях [5] Бабровая сяліба. на ўзлессі. Было ўжо добра поначы, калі дрэвы пачалі радзець і ён пабачыў цьмяную істужку Сожа, лугі і невялічкі хутар, або, лепей сказаць, пачынак, хат на дваццаць, што прыткнуўся непадалёку ад узлесся. Дзе-нідзе міргалі агеньчыкі, цёмныя садкі ахапілі хаткі, ласкавая стаяла ціша.

Але нават гэты мірны малюнак не радаваў конніка.

“Яго хата, як казалі, апошняя злева”.

І ён паволі паехаў вулкаю. Ціхая вуліца беларускай вёскі яшчэ не спала, але як толькі тупат капытоў прагучэў у цішы — шмат што змянілася. Гаснулі агеньчыкі ў некаторых вокнах — мусіць, гаспадары з трывогаю слухалі ўпэўнены стук капытоў, сядзелі ў цемры і чакалі.

Пахла гноем, цёплым малаком.

Коннік адчуў, як нешта зашчыпала яго вочы, цвёрды камяк стаў у глотцы.

“Божа! І да гэтага давесці?!”

З канца пачынка нечакана пачалі даносіцца гукі спеваў. Гэта было дзіка ў такім месцы і ў такі час. Коннік пабачыў вялізную хату, крытую цясінай, каля яе сад і цёмныя плямы нейкіх дваровых будынкаў.

Вокны былі ярка асветлены, на высокую галерэю вакол хаты выляталі часам гукі рогату і спеваў. Да конавязі былі прывязаны коні, стаялі валакі, вазы і котчыя вазкі [6] “Валак” — вазок для язды па балоце, які “валачыўся”, без колаў, “котчы вазок” — кібітка. , крытыя зверху.

І раптоўна прыгожы высокі мужчынскі голас вылецеў з акон і паляцеў над пушчаю, над Сожам. Спявалі па-лацінску нейкую песню, накшталт шкалярскай, і яна гучэла язычаскай радасцю жыцця, страсцю і дзёрзкасцю:

Завялося чамусьці папамі,
Што вялікі, як неба, грэх
Дзеці нашы і наша каханне,
Пацалункі, абдымкі і смех.
Я жадаў бы спытаць кардынала,
Як на свеце з’явўся б ён сам,
Калі б Ева яблык не рвала
І калі б разгубіўся Адам?

Чалавек адчуў радасць, бо добра, што можа быці на свеце такі голас, і адразу падумаў:

“Але гэта Вецер. Вецер не падабаецца. Зашмат гуляе”.

II

Жанчына стаяла на ганку, калі прыезджы, прывязаўшы каня, накіраваўся да хаты. Агонь скупа асвятляў яе зграбную, трошкі цяжкую постаць, цёмную казнатку [7] Цёплы жаночы каптан. і рантух [8] Хустка, шаль, які накшталт плашча вісеў амаль да зямлі. , які ляжаў на плячах і падаў стуль амаль да зямлі. А вышэй быў твар як з грэцкай іконы і вялікія сухія вочы, якія дапытліва глядзелі на невядомага.

У акно прыезджы пабачыў вялікі пакой, сталы, моцна напітых гасцей і таго, каго шукаў. Той смяяўся, узняўшы кубак, а поруч з ім сядзела і з захапленнем глядзела на яго дзяўчына, зусім маладзенькая, з нявінным тварам і разумнымі вачыма. Рубок [9] Тонкая жаночая вопратка. яе быў блакітны, рука з тонкім залатым пярсцёнкам ляжала ў руцэ суседа, тонкі шлягавы вянок прыгожа падтрымліваў дзіўнай прыгажосці залатыя валасы. На вачах яе былі радасныя слёзы, і нават прыезджы збянтэжана буркнуў:

— Вось бы й паляцела. Бач, дзяўчо. А так нічога асаблівага. Галава і два вуха... — І спытаўся ў жанчыны: — Што гэта ў вас?

— Заручыны сына, — адказала тая прыемным грудным голасам.

— Ці ўдома Вецер? Скажыце яму, што яго выклікае Васіль Вашчыла.

— Можа, пойдзеце ў пакой да іх?

— Не, я пачакаю на двары. Не трэба.

— Пачакайце тут. — Жанчына адчыніла дзверы ў бакоўку і пакінула Вашчылу аднаго.

Амаль адразу ён пачаў яе голас:

— Сыне, там цябе нейкі лёзны [10] Падарожны, вандроўнік, валацуга. чалавек пытае.

— Добра, матулька, зараз выйду.

Вашчыла агледзеўся. Пакоік быў невялічкі. Печ з маляванымі кафлямі зразала адзін кут, стаяў стол, ля яго крэсла з падлакотнікамі. Ложак, засцелены самаробным пакрывам у шашачкі, гліняны рукамыйнік — вось і ўсё. На стале скураная чарніліца з “інкаўстам”, гусінае пяро і дзесятак кніг у скураных пераплётах.

Узяў адну кнігу — лацінская. Ледзь разабраў. Пра колы нейкія. Стварыў — Купернік. Узяў другую — “Трышчан і Ізота”.

“Мудрагеліць Вецер. Не да “колаў” — была б жывая душа”.

Непрыкметна з’явілася жанчына, паставіла на стол гліняную панву [11] Гліняная скавародка. са смажанай міронай, талерку з ласіным языком у воцаце, сотавы мёд і “ўдаву” (бутэльку ў выглядзе абаранка — налі гарэлкаю, надзень на руку і хадзі да ўдовага кума) з горкім траўнікам.

— Вы падмацуйцеся, сын хутка выйдзе. Ды ўжо выбачце нам — такі дзень. Я вельмі радуюся за сына. Агата — цудоўная дзяўчына. А вы самі, прабачце, скуль?

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маці Ветру»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маці Ветру» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч: Званы Віцебска
Званы Віцебска
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч: Маці ўрагану
Маці ўрагану
Уладзімір Караткевіч
Алесь Адамович: Я з вогненнай вёскі...
Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамович
Уладзімір Някляеў: Вежа
Вежа
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў: Адкрыццё
Адкрыццё
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Маці Ветру»

Обсуждение, отзывы о книге «Маці Ветру» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.