Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тры таварышы (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пат з недаверам пераводзiла позiрк з сястры на мяне. Я паказаў ёй праз дзверы лякарствы. Яна зразумела, што мы гаворым праўду, i пачала смяяцца, i смяялася ўсё мацней, пакуль не з'явiлiсй слёзы i не пачаўся пакутлiвы кашаль, так што сястры давялося бегчы, каб падтрымаць яе.

- Божа мой, каханы, - шаптала яна. - Гэта ж смешна. А якi горды выгляд у цябе!

Увесь вечар яна была ў вясёлым настроi. Я, вядома, не пакiдаў яе адну, а сядзеў да поўначы на балконе ў цёплым палiто, закруцiўшы шалiкам шыю. У адной руцэ я трымаў цыгару, у другой - чарку, каля ног стаяла бутэлька з каньяком. Я расказваў ёй эпiзоды свайго жыцця. Мяне ўвесь час перарываў i падбадзёрваў яе птушыны смех. Я хлусiў, як толькi мог, каб толькi бачыць на яе твары водсветы смеху, я радаваўся свайму кашлю, якi быў падобны да брэху. Я выпiў бутэльку да дна i ранiцай быў здаровы.

...Зноў падзьмуў вiльготны вецер. Ён стукаў у вокны, воблакi плылi нiзка, снег пачаў спаўзаць з гор, i ноччу грымелi абвалы. Хворыя ляжалi ўзбуджаныя, не спалi i прыслухоўвалiся. На цёплых схiлах пачалi цвiсцi крокусы, i на вулiцы побач з санямi з'явiлiся першыя брычкi на высокiх колах.

Пат усё больш слабела. Яна ўжо не магла ўставаць. Начамi ў яе часта бывалi прыпадкi ўдушша. Тады яна чарнела ад смяротнага страху. Я трымаў яе вiльготныя, аслаблыя рукi.

- Вытрымаць толькi гэтую гадзiну, - хрыпела яна. - Толькi гэтую гадзiну. Якраз цяпер умiраюць...

Яна баялася апошняй гадзiны памiж ноччу i ранiцай. Ёй здавалася, што з канцом ночы слабее i амаль канчаецца агульная плынь жыцця, - i толькi гэтай гадзiны яна баялася i не хацела заставацца адна. А звычайна яна была такая мужная, што я толькi сцiскаў зубы.

Я папрасiў дазволу перанесцi свой ложак у яе пакой, i калi яна прачыналася i калi ў яе вачах з'яўлялася мальба адчаю, я садзiўся каля яе. Я часта думаў пра ампулы морфiю ў маiм чамадане, i я не задумваючыся зрабiў бы гэта, калi б яна не была такая ўдзячная за кожны новы дзень.

Я сядзеў каля ложка i расказваў ёй, што толькi прыходзiла ў галаву. Ёй нельга было шмат размаўляць, i яна любiла слухаць мае расказы пра ўсякiя здарэннi. Найбольш яна любiла слухаць гiсторыi з пары майго вучнёўства, а часам, калi ў яе толькi што праходзiў прыступ i яна, бледная i разбiтая, сядзела ў падушках, яна зноў прасiла, каб я перадражнiў каго-небудзь з маiх настаўнiкаў. Размахваючы рукамi, сапучы i гладзячы ўяўную рыжую бараду, я тады хадзiў па пакоi i рыпучым голасам выдаваў педагагiчныя шэдэўры. Кожны дзень я прыдумваў новыя, i Пат пацiху пачала выдатна разбiрацца ў справах класа i ведала ўжо ўсiх звадыяшаў i гарэзнiкаў, якiя кожны дзень выдумлялi новыя штучкi, каб дапячы настаўнiкам. Аднойчы начная дзяжурная сястра прыбегла да нас на грымучы бас дырэктара школы, i запатрабаваўся даволi працяглы час, пакуль я, на радасць Пат, змог давесцi ёй, што я не звар'яцеў: я скакаў сярод ночы па пакоi ў палярыне Пат i ў яе капелюшы, жорстка адчытваючы нейкага Карла Асэгэ за тое, што той каварна падпiлаваў настаўнiцкую кафедру.

Паволi ў акно сачылася дзённае святло. Вяршынi гор ператварылiся ў вострыя чорныя сiлуэты. Неба за iмi - халоднае i бледнае - пачало ўсё далей адступаць. Лямпачка на начным столiку рабiлася жоўтай плямай, Пат паклала свой вiльготны твар мне на далонi.

- Вось i прайшло, Робi. Цяпер у мяне дабаўляецца яшчэ адзiн дзень.

Антонiа прынёс мне свой радыёпрыёмнiк. Я падключыў яго да электрасеткi i зазямлiў на батарэю ацяплення. Вечарам у Пат я ўключыў яго. Ён хрыпёў i квакаў, потым раптам з шуму паплыла пяшчотная чыстая мелодыя.

- Што гэта, каханы? - спытала Пат.

Антонiа з прыёмнiкам даў мне i радыёчасопiс. Я пагартаў яго.

- Здаецца, Рым.

А тут пачуўся нiзкi, металёвы голас дыктаркi:

- Гаворыць Рым, Неапаль, Фларэнцыя...

Я пакруцiў яшчэ. Сола на раялi.

- Гэта мне i правяраць не трэба, - сказаў я. - Вальдштэйнаўская саната Бетховена. Я сам умеў яе выконваць у часы, калi яшчэ верыў, што стану некалi педагогам, прафесарам цi кампазiтарам. Цяпер я ўжо даўно забыўся. Давай пераключым. Не вельмi прыемныя ўспамiны.

Цёплы альт вельмi цiха i лiслiва спяваў: "Скажы мне пра каханне..." Потым - лекцыя пра спосабы барацьбы супроць вiнаграднай тлi. Я пакруцiў зноў. Рэкламныя аб'явы. Квартэт.

- Што гэта? - спытала Пат.

- Прага. Струнны квартэт. Бетховен, опус 59 два, - прачытаў я.

Я пачакаў канца музычнай фразы, потым зноў пачаў круцiць, i раптам зайграла скрыпка, цудоўная скрыпка.

- Гэта, пэўна, Будапешт, Пат. Цыганская музыка.

Я настроiў прыёмнiк лепш. Цяпер мелодыя паўнагучна i мякка залунала над плыняй аркестра.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x