Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тры таварышы (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Хачу цыгарэту, - сказала Пат.

- Вось гэтага не варта было б, - асцярожна параiў я.

- Толькi пару зацяжак, Робi. Я так даўно не палiла.

Яна ўзяла цыгарэту, але зноў адклала.

- Не смачна, Робi. Проста ўжо не смачна.

- Так заўсёды бывае, калi доўга жывеш без нечага.

- А ты ж доўга жыў без мяне, i як? - спытала яна.

- Гэта датычыць толькi ядаў, - адказаў я. - Толькi алкаголю i табакi.

- Людзi - куды горшы яд, чым алкаголь i табака, каханы.

Я засмяяўся.

- Ты - разумнае дзiця, Пат.

Яна аблакацiлася на стол i паглядзела на мяне.

- Ты, шчыра кажучы, нiколi не прымаў мяне сур'ёзна?

- Я сам сябе нiколi не ўспрымаў усур'ёз, - адказаў я.

- Але ж i мяне. Скажы праўду.

- Не ведаю. Але нас дваiх я заўсёды ўспрымаў страшэнна ўсур'ёз, гэта я ведаю.

Яна ўсмiхнулася. Антонiа запрасiў яе на танец. Яны пайшлi ў кола. Я назiраў, як яна танцавала. Кожны раз, наблiжаючыся да мяне, яна ўсмiхалася. Яе срэбныя туфелькi амаль не датыкалiся да падлогi. Яна рухалася, як лань.

Расеец зноў танцаваў з гiшпанкай. Яны маўчалi. Яго буйны цёмны твар выказваў пяшчоту. Скрыпач зрабiў спробу запрасiць гiшпанку на танец. Яна толькi пахiтала галавой i пайшла з расейцам.

Скрыпач раструшчыў цыгарэту доўгiмi кастлявымi пальцамi. Раптам мне зрабiлася шкада яго. Я прапанаваў яму запалiць. Ён адмовiўся.

- Мне трэба паберагчы сябе, - сказаў ён сваiм адрывiстым голасам. - А гэны, - хiхiкаючы, працягваў ён i паказаў на расейца, - смалiць па пяцьдзесят штук.

- Адзiн так робiць, другi - гэтак, - адказаў я.

- Хоць яна зараз i не хоча танцаваць са мной, але я яе ўсё ж дамагуся...

- Каго?

- Рыты. У нас былi добрыя адносiны. Мы разам iгралi. А потым з'явiўся расеец i звёў яе ад мяне сваiмi тырадамi. Але я вярну яе.

- Вам трэба будзе прыкласцi намаганнi, - сказаў я. Ён мне не падабаўся.

Ён зарагатаў, быццам авечка забляяла.

- Намаганнi! Вы - наiўны анёл! Мне трэба толькi пачакаць.

- Тады чакайце.

- Пяцьдзесят цыгарэт, - шаптаў ён. - Кожны дзень. Я ўчора бачыў яго рэнтгенаўскi здымак. Каверна на каверне. Гатоў. - Ён зноў засмяяўся. Спачатку ў нас было аднолькава. Нашы здымкi можна было пераблытаць. Цяпер пабачыць бы вам рознiцу! Я паправiўся на два фунты. Не, мой мiлы, мне трэба толькi чакаць i берагчы сябе. Я ўжо з радасцю чакаю наступнага здымка. Сястра мне iх паказвае заўсёды. Калi яго не будзе, я займу яго месца.

- Вось такi метад, - сказаў я.

- Вось такi метад, - як папугай, паўтарыў ён. - Адзiны метад, дзiцятка вы маё! Калi б я паспрабаваў супернiчаць з iм цяпер, я нашкодзiў бы сабе на потым. Не, дарагi навiчок, трэба зычлiва, спакойна чакаць.

Зрабiлася душна i цяжка дыхаць. Пат закашлялася. Я заўважыў, што яна са страхам зiрнула на мяне, i я зрабiў выгляд, што нiчога не чуў.

Бабуля, абвешаная жэмчугам, сядзела, цiха паглыбiўшыся ў сябе. Час ад часу яна рэзка рагатала. Потым зноў iмгненна супакойвалася i сядзела нерухома. Шкiлет сварылася з суседам. Расеец палiў цыгарэты адну за адной. Скрыпач даваў яму прыпалiць. Нейкая дзяўчына раптам сутаргава каўтнула, паднесла да рота хусцiнку, глянула на яе i збялела.

Я глянуў у залу. Там стаялi сталы спартсменаў, там - здаровых грамадзян, там сядзелi французы, ангельцы, галандцы, у мове якiх працяглыя склады напамiналi пра лугi i мора. А памiж iмi ўсiмi прымасцiлася за столiкам маленькая калонiя хваробы i смерцi - лiхаманкавая, прыгожая, закiнутая.

Лугi i мора... Я зiрнуў на Пат... Лугi i мора... пена i пясок i курганне... ах, падумаў я, мой каханы вузкi лобiк! Мае каханыя рукi! Любiмае жыццё, якое можна любiць, а ўратаваць - нельга.

Я ўстаў i выйшаў за дзверы. Мне зрабiлася горача ад горычы i бяссiлля. Я паволi пайшоў па дарозе. Мяне працiнаў халодны вецер, што дзьмуў з-за дамоў. Я сцiснуў кулакi i доўга ўзiраўся ў нерухомыя белыя горы, мяне гнялi дзiкая бездапаможнасць, злосць i боль.

Па вулiцы, бомкаючы шаргункамi, праехалi санi. Я пайшоў назад. Насустрач мне выйшла Пат.

- Дзе ты быў?

- На свежым паветры.

- У цябе дрэнны настрой?

- Ды не!

- Каханы, весялiся! Весялiся сёння! Дзеля мяне. Хто ведае, калi я выберуся зноў на баль.

- Выберашся, i не адзiн раз.

Яна прыхiлiла галаву да майго пляча.

- Калi ты кажаш, то так i будзе. Хадзем, патанцуем. Мы ўпершыню танцуем з табой.

Мы пайшлi танцаваць. Цёплае мяккае святло было лiтасцiвае, яно скрадвала ўсе ценi, якiя паклала на твары глыбокая ноч.

- Як ты адчуваеш сябе? - спытаў я.

- Добра, Робi.

- Якая ты прыгожая, Пат.

Яе вочы загарэлiся.

- Цудоўна, што ты мне так гаворыш.

Я адчуў шчакой дотык яе цёплых сухiх вуснаў.

...Калi мы вярнулiся ў санаторый, было ўжо позна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x