Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тры таварышы (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Не, табе нельга. Табе нельга таксама больш спаць у маёй пасцелi.

- Добра, тады ты спi ў маёй.

- Кiнь гэта, Робi. Табе трэба доўга жыць яшчэ. Я хачу, каб ты быў здаровы, каб у цябе была жонка i дзецi.

Нейкi час яна ляжала цiха.

- Мне хацелася б мець ад цябе дзiця, Робi, - сказала яна i прыхiлiлася тварам да майго пляча. - Раней мне гэтага нiколi не хацелася. Не магла сабе нават уявiць. А цяпер я часта думаю пра гэта. Добра было б, каб ад мяне штосьцi засталося. Тады дзiця часам пазiрала б на цябе i ты прыпамiнаў бы мяне. Тады я зноў была б з табой.

- У нас яшчэ будзе дзiця, - сказаў я. - Калi ты паправiшся. Мне хочацца мець з табой дзiця, Пат. Але няхай гэта будзе дзяўчынка, мы назавём яе Пат.

Яна ўзяла ў мяне з рукi чарку i зрабiла глыток.

- Магчыма, так лепей, што ў нас няма дзяцей, каханы. Не трэба цябе абцяжарваць. Ты павiнен забыць мяне. А калi ты будзеш думаць пра мяне, няхай табе думаецца, як нам было добра, - i больш нiчога. Мы ўжо нiколi не зразумеем, што ўсё мiнулася. I не журыся.

- Мне робiцца журботна, калi ты так гаворыш.

Яна нейкi час глядзела на мяне.

- Калi вось так ляжыш, то прыходзяць розныя думкi. I шмат што здаецца дзiўным, на што раней не звяртаў увагi. Ведаеш, што я цяпер не магу зразумець? Што з дваiх закаханых, такiх, як мы, адзiн можа памерцi.

- Супакойся, - сказаў я. - Адзiн заўсёды памiрае першы, заўсёды ў жыццi. Але да гэтага мы яшчэ не дажылi.

- Няхай бы людзi памiралi толькi ў адзiноце. Цi тады, калi адзiн аднаго ненавiдзiць. Але не тады, калi любяць...

Я прымусiў сябе ўсмiхнуцца.

- Сапраўды, Пат, - сказаў я i ўзяў яе гарачыя рукi ў свае. - Калi б мы з табой стваралi свет, ён выглядаў бы куды лепш.

- Так, каханы. Мы такога не дапусцiлi б. Калi б толькi ведалi, што за ўсiм гэтым. Ты верыш, што i там нешта ёсць, потым?

- Веру, - адказаў я. - Жыццё наладжана так дрэнна, што не можа канчацца проста так.

- Што ж, пераканаўча. Але няўжо ты лiчыш, што гэта таксама кепска? - Яна паказала на букет жоўтых ружаў каля свайго ложка.

- У тым i справа, - адказаў я. - Дэталi - цудоўныя, а ўсё цэлае не мае сэнсу. Як быццам усё стваралася некiм, каму, гледзячы на цудоўную разнастайнасць жыцця, нiчога iншага не прыйшло ў галаву, як знiшчыць зноў.

- I зноў стварыць, - сказала Пат.

- I тут я не бачу сэнсу, - адказаў я. - Ад гэтага i па сённяшнi дзень жыццё не палепшылася.

- Не скажы, каханы, - сказала Пат. - Што датычыць нас, то зроблена вельмi добра. Лепш не бывае. Толькi нядоўга, занадта нядоўга.

Праз некалькi дзён у мяне закалола ў грудзях, i я пачаў кашляць. Галоўны лекар пачуў кашаль, iдучы па калiдоры, i зазiрнуў у мой пакой.

- Зайдзiце да мяне ў кабiнет.

- Нiчога страшнага, - сказаў я.

- Усё роўна, - адказаў ён. - Кашляючы, вам нельга сядзець у фройляйн Хольман. Хадзем зараз са мной.

У яго кабiнеце я з нейкiм асаблiвым задавальненнем здымаў з сябе сарочку. Тут, наверсе, здароўе здавалася нейкай незаконнай прывiлеяй. Сам сябе чалавек адчуваў жулiкам цi дэзерцiрам.

Галоўны лекар глянуў на мяне.

- Здаецца, вы яшчэ i рады, - сказаў ён, моршчачы лоб. Потым ён мяне старанна абследаваў. Я разглядаў блiскучыя прадметы на сценах, дыхаў глыбока i паволi, хутка i коратка - так, як ён патрабаваў. Пры гэтым я зноў адчуў паколванне i быў задаволены, што нечым наблiжаўся да Пат.

- Прастуда, - сказаў лекар. - Ляжце на дзень-два ў пасцель цi ў крайнiм выпадку не выходзьце са свайго пакоя. Да фройляйн Хольман заходзiць забараняецца. Не з-за вас... з-за фройляйн Хольман.

- Можна размаўляць з ёй праз дзверы? - спытаў я. - Альбо праз балкон?

- Праз балкон можна, але толькi некалькi хвiлiн. I праз дзверы таксама, калi будзеце як след паласкаць горла. Акрамя прастуды ў вас яшчэ катар палiльшчыка.

- А лёгкiя? - Чамусьцi я спадзяваўся, што хоць нейкая дробязь у iх будзе не ў парадку. Тады мне было б не так няёмка перад Пат.

- З вашага аднаго лёгкага можна тры зрабiць, - заявiў лекар. - Такiх здаравякоў я ўжо даўно не бачыў. У вас толькi цвердаватая печань. Магчыма, зашмат выпiваеце.

Ён нешта выпiсаў мне, i я пайшоў.

- Робi, - спытала Пат з пакоя, - што ён сказаў?

- Пакуль што мне нельга да цябе, - адказаў я за дзвярыма. - Строга забаронена. Небяспека заражэння.

- Вось бачыш, - спуджана сказала яна. - Я ж увесь час гаварыла, што нельга.

- Небяспека заразiць цябе, Пат. Не мяне.

- Кiнь глупства, - сказала яна. - Раскажы мне дакладна, што здарылася.

- Так i ёсць. Сястра! - я паклiкаў медсястру, якая якраз разносiла лякарствы. - Скажыце фройляйн Хольман, хто з нас дваiх больш небяспечны.

- Пан Локамп, яму нельга выходзiць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x