Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тры таварышы (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Згодны, - сказаў я. - Гэта самая вялiкая праўда на свеце.

- Вядома, - адказала Роза. - Лiлi таксама ёсць што расказаць пра гэта.

- Лiлi? - Толькi цяпер я заўважыў яе каля Розы. - Што ты тут робiш? Ты ж выйшла замуж i павiнна сядзець дома ў сваёй краме водаправоднай арматуры.

Лiлi не адказала.

- Крама, - сказала Роза кплiва. - Пакуль былi грошы, усё iшло гладка... Лiлi - Лiлiчка... нiхто пра мiнулае не ўспамiнаў. Роўна паўгода працягваўся рай. Як толькi яна аддала апошнi пфенiг, дык шаноўны пан, якi стаў панам праз яе грошы, адразу адмовiўся ад жонкi... былой прастытуткi... - Яна цяжка дыхала. - Канечне, раптам заявiў, што нiчога не ведаў. Быў бязмерна здзiўлены: няўжо ў яе такое мiнулае? Так здзiвiўся, што падаў на развод. Але ж грошыкi не вернеш.

- Колькi? - спытаў я.

- Чатыры тысячы марак, не дробязь! Як ты думаеш, колькi мярзотнiкаў трэба прыняць для гэтага ў пасцелi?

- Чатыры тысячы марак, - сказаў я. - Зноў чатыры тысячы. Сёння сума як начараваная.

Роза зiрнула на мяне, не разумеючы.

- Сыграй лепш што-небудзь, - сказала яна. - Змянi настрой!

- Добра... раз мы зноў сабралiся разам...

Я сеў да пiянiна i сыграў некалькi модных мелодый. Я iграў i думаў, што ў Пат хопiць грошай на санаторый толькi да канца студзеня i што мне варта было б зарабляць больш. Я механiчна барабанiў па клавiшах i бачыў, як захоплена слухала Роза, седзячы на канапцы, а побач быў бледны, закамянелы ад жудаснага адчаю твар Лiлi, больш халодны i безжыццёвы, чым у нябожчыка.

З задумення мяне вывеў крык. Роза падхапiлася, ачнуўшыся ад забыцця. Яна стаяла за сталом, вырачыўшы вочы, са збiтым набакiр капелюшом. Яна не заўважала, што кава паволi цячэ з перакуленага кубачка па стале ў яе адкрытую сумачку.

- Артур! - з цяжкасцю прамовiла яна. - Няўжо - ты?

Я перастаў iграць. У кавярню ўвайшоў хударлявы развязны чалавек у капелюшы, збiтым на патылiцу.

У яго быў жоўты, нездаровы колер твару, вялiкi нос i маленькая, падобная да яйца, галава.

- Артур, - усё яшчэ мармытала Роза. - Ты?

- Ну, а хто яшчэ? - прабурчаў Артур.

- Божа мой, адкуль ты ўзяўся?

- Адкуль я мог узяцца? З вулiцы праз дзверы.

Хаця Артур вярнуўся пасля працяглага расстання, ён быў не вельмi ветлiвы. Я з цiкаўнасцю назiраў за iм. Вось ён - легендарны iдэал Розы, бацька яе дзiцяцi. Здавалася, ён толькi што выйшаў з турмы. Я не мог знайсцi ў iм нiчога такога, за што Роза магла яго так палымяна любiць. Магчыма, у тым i сакрэт. Дзiўна, чым спакушаюцца гэтыя цвёрдыя, як алмаз, знаўцы мужчын.

Артур, нiчога не пытаючыся, узяў поўны куфаль пiва, якi стаяў на стале каля Розы, i выпiў. Адамаў яблык на яго тонкай жылiстай шыi хадзiў пры гэтым уверх-унiз, нiбы лiфт. Роза глядзела на яго, i вочы яе гарэлi.

- Вып'еш яшчэ? - спытала яна.

- Вядома, - сказаў Артур. - Але вялiкi куфаль.

- Алоiс! - Роза, шчаслiвая, паклiкала афiцыянта. - Ён хоча пiва.

- Бачу, - абыякава заявiў Алоiс i налiў пiва.

- А дзiцятка! Артур, ты яшчэ не бачыў маленькай Эльвiры.

- Слухай! - Артур упершыню ажывiўся. Нiбы абараняючыся, ён прыклаў руку да грудзей. - Пра гэта мне не балбачы! Мяне гэта не датычыць! Я ж хацеў, каб ты пазбавiлася байструка. I так бы яно i было, каб я не... - Ён змрочна задумаўся. - А цяпер i на дзiця трэба грошы.

- Нiчога страшнага, Артур. А потым... гэта ж дзяўчынка.

- Таксама каштуе грошай, - сказаў Артур i залiў у глотку другi куфаль. Магчыма, знойдзецца дурная багатая баба, якая ўдачарыць дзiця. За прыстойную плату, вядома. Адзiнае выйсце.

Ён схамянуўся.

- Ёсць грошы?

Роза паслужлiва ўзяла сумачку, заляпаную кавай.

- Толькi пяць марак, Артур, я ж i не спадзявалася, што ты прыйдзеш. Дома ёсць яшчэ.

Артур, як якi паша, абыякава сыпануў серабро ў кiшэню жылеткi.

- Працiраючы заднiцай крэсла, не заробiш нiчога, - незадаволена сказаў ён.

- Ужо iду, Артур. Але цяпер няма чаго лавiць. Час вячэры.

- Хто стараецца, той i мае, - заявiў Артур.

- Ужо iду.

- Ну... - Артур дакрануўся да капелюша. - Заскочу зноў каля дванаццацi.

Развiнчанай хадой ён пайшоў да дзвярэй. Роза праводзiла яго шчаслiвым позiркам. Ён не азiрнуўся i не зачынiў за сабой дзвярэй.

- Вярблюд, - вылаяўся Алоiс i зачынiў дзверы.

Роза горда глянула на нас.

- Цi ж не маладзец? Цвёрды, як крэмень. I дзе ён прападаў столькi часу?

- Бачна па колеры скуры, - адказала Валi. - У турме. Герой!

- Ты яго не ведаеш...

- Як аблупленага, - сказала Валi.

- Табе гэтага не зразумець, - Роза ўстала. - Ён сапраўдны мужчына. Не якiсьцi смаркач. Ну, я пайшла. Прывiтанне, дзеткi!

Памаладзелая i акрыленая, яна пайшла, круцячы сцёгнамi. Цяпер зноў паявiўся чалавек, якому яна будзе здаваць грошы на прапой. А потым ён яе за гэта адлупцуе. Яна была шчаслiвая.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x