Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тры таварышы (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У наступны момант Пат ужо знiкла, патануўшы ў агромнiстым бюсце. Над ёй сутаргава крывiўся вялiзны твар. Яшчэ некалькi секунд, i Пат бясследна прапала б. Калi матухна Залеўскi плакала, у вачах яе быў цiск, як у сiфонах.

- Прабачце, - сказаў я. - Мы спяшаемся. Нам пара!

- Пара? - Фраў Залеўскi змерыла мяне знiшчальным позiркам. - Цягнiк адпраўляецца праз дзве гадзiны! За гэты час вы, вiдаць, хочаце напаiць беднае дзiця?

Пат не стрымалася ад смеху.

- Не, фраў Залеўскi. Нам жа трэба развiтацца з сябрамi.

Матухна Залеўскi з недаверам пахiтала галавой.

- Вы паглядаеце на гэтага маладога чалавека як у залаты гаршчок, фройляйн Хольман. А ён не больш чым пазалочаная бутэлька.

- Выдатны вобраз, - сказаў я.

- Дзiця маё! - фраў Залеўскi зноў захвалявалася. - Вяртайцеся хутчэй! Пакой чакае вас заўжды! Калi б там аказаўся нават кайзер, я выселiла б яго дзеля вас!

- Сардэчна дзякую, фраў Залеўскi, - сказала Пат. - Вялiкi дзякуй за ўсё. I за варажбу. Я ўсё буду помнiць.

- Добра. Адпачывайце i папраўляйцеся на здароўе.

- Вядома, - адказала Пат. - Паспрабую. Да пабачэння, фраў Залеўскi. Да пабачэння, Фрыда.

Мы пайшлi. Дзверы калiдора стукнулi за намi. На лесвiчнай пляцоўцы панаваў паўзмрок - некалькi лямпачак перагарэла. Пат моўчкi, цiха i мякка ступаючы, спускалася па лесвiцы. У мяне было такое адчуванне, быццам скончыўся водпуск i мы цяпер шэрым ранкам iдзём на вакзал, каб адправiцца на фронт.

Ленц адчынiў дзверцы таксi.

- Асцярожна! - сказаў ён.

Машына ўся была запоўнена ружамi. Два вялiзныя букеты белых i чырвоных бутонаў ляжалi на заднiх сядзеннях. Я адразу пазнаў, адкуль яны - з царкоўнага кветнiка.

- Апошнiя! - заявiў Готфрыд самазадаволена. - Запатрабавалi пэўных намаганняў. Давялося правесцi даволi працяглую дыскусiю пра iх са святаром.

- У яго светлыя дзiцячыя вочкi? - спытаў я.

- Ага, значыць, гэта быў ты, брат! - адказаў Готфрыд. - Значыць, ён расказваў мне пра цябе. Бедалага быў вельмi расчараваны, калi зразумеў, што ў цябе за малiтвы. А яму ўжо здалося, што набожнасць мужчынскай часткi насельнiцтва зноў пайшла ўгору.

- Няўжо ён цябе так i выпусцiў з кветкамi? - спытаў я.

- Мы з iм паразмаўлялi. А потым ён дапамог мне нарэзаць ружаў.

Пат засмяялася.

- Няўжо праўда?

Готфрыд усмiхнуўся.

- Вядома. Карцiна была казачная: духоўны айцец скача ў паўзмроку, каб дастаць самыя высокiя галiнкi. Яго апанаваў спартовы азарт. Расказваў мне, што раней, у гiмназii, быў добрым футбалiстам. Здаецца, правым нападаючым.

- Ты спакусiў пастара на крадзеж, - сказаў я. - Гэта абыдзецца табе ў пару сотняў гадкоў пекла. А дзе Ота?

- Ён ужо ў Альфонса. Мы ж iдзём вячэраць да Альфонса?

- Ну, вядома, - сказала Пат.

- Дык наперад!

У Альфонса нам падалi шпiгаванага зайца з чырвонай капустай i печанымi яблыкамi. На заканчэнне вячэры ён паставiў на патэфон пласцiнку з хорам данскiх казакоў. Гэта была вельмi цiхая песня, хор вёў яе стрымана, як далёкi арган, а над iм плыў адзiнокi светлы голас. Мне здалося, быццам нячутна адчынiлiся дзверы, у пакой увайшоў стары змораны чалавек, моўчкi сеў за столiк i заслухаўся песняй сваёй маладосцi.

- Дзецi, - сказаў Альфонс, калi хор, паступова зацiхаючы, лёгка выдыхнуў апошнi гук. - Дзецi, вы ведаеце, пра што я заўсёды думаю, калi чую гэтую песню? Пра Iпр. Памятаеш, Готфрыд, сакавiк 1917 года, вечар з Бертэльсманам?

- Так, - сказаў Ленц, - я ўсё помню, Альфонс... Вечар i вiшнёвыя дрэвы...

Альфонс кiўнуў.

Кёстэр устаў.

- Здаецца, пара. - Ён зiрнуў на гадзiннiк. - Трэба ехаць.

- Па чарцы каньяку, - сказаў Альфонс. - Сапраўднага "Напалеона". Я ж прынёс яго спецыяльна для вас.

Мы выпiлi каньяк i паднялiся.

- Да пабачэння, Альфонс! - сказала Пат. - Я так любiла бываць тут. - Яна падала яму руку.

Альфонс зачырванеўся. Ён сцiснуў яе даланю ў сваiх лапах.

- Ну, калi што якое... проста дайце знаць. - Ён глядзеў на яе разгублена. - Вы цяпер належыце да нас. Нiколi не падумаў бы, што жанчына можа стаць сваiм хлопцам.

- Дзякую, - сказала Пат. - Дзякую, Альфонс. Вы сказалi мне самае прыемнае, што толькi можна. Да пабачэння i ўсяго найлепшага.

- Да пабачэння! Да хуткага!

Кёстэр з Ленцам павезлi нас на вакзал. Перад нашым домам мы на хвiлiнку спынiлiся, i я прывёў сабаку. Чамаданы Юп ужо завёз на вакзал.

Мы прыехалi на вакзал у самы раз. Ледзь паспелi сесцi ў вагон, як цягнiк адправiўся. Ужо лакаматыў зрушыў з месца, калi Готфрыд выцягнуў з кiшэнi i падаў мне закручаную ў паперу бутэльку.

- Вось, Робi, вазьмi. У дарозе заўсёды можа спатрэбiцца.

- Дзякую, - сказаў я. - Лепш выпiце сёння самi, хлопцы. Я прыхапiў з сабой тое-сёе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x