Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тры таварышы (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кандуктар даў званок, i аўтобус паехаў. З-пад яго колаў пырснула вада на тратуар. Я пайшоў, каб расказаць пра ўсё Кёстэру i купiць бiлеты.

Аполуднi я прыйшоў дадому. Усе справы былi вырашаны. Я нават даў тэлеграму ў санаторый.

- Пат, - сказаў я адразу ад парога, - ты можаш да вечара ўпакаваць усё?

- Трэба ехаць?

- Трэба, - сказаў я. - Трэба, Пат.

- Адной?

- Не. Мы паедзем разам. Я завязу цябе.

Твар яе пасвятлеў.

- Колькi ў мяне часу на зборы? - спытала яна..

- Цягнiк адпраўляецца ў дзесяць вечара.

- А ты яшчэ пойдзеш з дому?

- Не. Я тут буду да ад'езду.

Яна глыбока ўздыхнула.

- Тады ўсё вельмi проста, Робi, - сказала яна. - Пачнём?

- Час яшчэ ёсць.

- Я хачу пачаць зараз жа. Каб раней закончыць.

- Добра.

Я хутка ўпакаваў у чамаданы некалькi рэчаў, якiя трэба было ўзяць з сабой, i праз паўгадзiны справiўся. Потым я пайшоў да фраў Залеўскi i сказаў ёй, што мы ўвечары едзем. Я з ёй дамаўляўся, што з першага лiстапада цi нават раней яна зможа здаваць пакой. Яна хацела ўцягнуць мяне ў працяглую размову, але я хутка пайшоў.

Пат стаяла, укленчыўшы над чамаданам, усюды звiсалi яе сукенкi, на ложку ляжала бялiзна. Цяпер яна пакавала абутак. Мне ўспомнiлася, што калi яна пераехала сюды i распакоўвалася, то гэтаксама стаяла на каленях, i мне здалося, што гэта было бясконца даўно i быццам учора. Яна ўскiнула на мяне позiрк.

- Ты бярэш серабрыстую сукенку? - спытаў я.

Яна кiўнула галавой.

- А што мы зробiм з астатнiмi рэчамi, Робi? З мэбляй?

- Я ўжо перагаварыў з фраў Залеўскi. Усё, што можна, я перанясу ў свой пакой. Што застанецца, мы перададзiм на захаванне. Забяром, калi ты вернешся.

- Калi я вярнуся, - сказала яна.

- Так, - пацвердзiў я. - Калi ты вернешся вясной, уся загарэлая.

Я дапамог ёй пакаваць рэчы, i пад вечар, калi ўжо пачало цямнець, мы былi гатовы. Дзiўна: усе прадметы стаялi на тых самых месцах, толькi шафы апусцелi, i ўсё роўна пакой здаўся мне пустым i сумным. Пат села на свой ложак. Выгляд у яе быў змораны.

- Уключыць святло? - спытаў я.

Яна адмоўна пахiтала галавой.

- Пакуль што не трэба.

Я прысеў каля яе.

- Хочаш цыгарэту?

- Не, Робi. Толькi крыху пасядзець.

Я ўстаў i пайшоў да акна. Прыцемненыя дажджом, лiхтары трывожна мiгцелi. У дрэвах корпаўся вецер. Унiзе няспешна прайшла Роза. Яе высокiя боты блiшчалi. Пад пахай яна несла скрутак. Яна iшла ў бок "Iнтэрнацыяналя". Магчыма, яна несла з сабой вязанне, каб звязаць дачцэ нешта цёплае: Следам за ёй iшлi Фрыцы i Марыон. Абедзве былi апрануты ў новыя белыя прыталеныя плашчы, а праз нейкую хвiлiну за iмi, нiбы крадком, адзiнокая i змораная, пратэпала Мiмi.

Я адвярнуўся. Сцямнела так, што я не бачыў Пат. Я толькi чуў яе дыханне. За дрэвамi могiлак няспешна i цьмяна паўзлi ўверх агнi рэклам. Чырвоны радок рэкламы цыгарэт цягнуўся над дамамi, нiбы стракатая ордэнская стужка, заiскрылiся сiнiя i смарагдава-зялёныя кругi вiнаробчых фiрмаў, загарэлiся светлыя контуры рэкламы швейных вырабаў. Iх бляклае размытае святло пранiкала праз вокны на сцены i столь, яно мiгатлiва перамяшчалася, i пакой раптам здаўся мне закiнутым вадалазным каўпаком на дне мора, вакол якога шумяць дажджавыя хвалi, а зверху, праз тоўшчу вады прабiваецца слабы водблiск стракатага свету.

Было восем гадзiн вечара. З вулiцы пачуўся гук клаксона.

- Гэта Готфрыд на таксi, - сказаў я. - Ён павязе нас павячэраць.

Я ўстаў, падышоў да акна i крыкнуў, што мы iдзём. Потым я ўключыў настольную лямпу i накiраваўся ў свой пакой. Ён мне здаўся непазнавальна чужым. Я дастаў бутэльку рому i хуценька выпiў чарку. Потым я сеў у крэсла i ўтаропiўся на шпалеры. Праз хвiлiну я зноў устаў i пайшоў да ўмывальнiка прычасацца. Але ўбачыўшы свой твар у люстэрку, я забыўся пра свой намер. Я разглядаў сябе з халоднай цiкаўнасцю. Я скрывiў вусны i ўсмiхнуўся сам сабе. У адказ я ўбачыў нацягнутую бледную ўсмешку.

- Здароў, - моўчкi сказаў я. Потым вярнуўся да Пат.

- Пайшлi, сябрук? - спытаў я.

- Пайшлi, - сказала яна. - Але я хачу яшчэ раз зазiрнуць у твой пакой.

- Навошта? - здзiвiўся я. - Старая буда...

- Пачакай, -сказала яна. -Я зараз вярнуся.

Я крыху пачакаў, а потым пайшоў за ёй. Яна стаяла пасярэдзiне пакоя i, убачыўшы мяне, уздрыгнула. Я нiколi не бачыў яе такой. Яна была зусiм пагаслая. Але гэта цягнулася толькi секунду, потым яна зноў заўсмiхалася.

- Пайшлi, - сказала. - Цяпер можна адпраўляцца.

Каля кухнi нас чакала фраў Залеўскi. Яе сiвыя локаны калыхалiся. На чорнай шаўковай сукенцы свяцiлася брошка з картачкай нябожчыка Залеўскага.

- Сцеражыся! - шапнуў я Пат. - Яна будзе цябе абдымаць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x