Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ніякай літасьці Альгерду Б.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ніякай літасьці Альгерду Б.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Улетку 2013 году, вярнуўшыся з Гамбургу ў Менск, аўтар гэтай кнігі пачаў весці штотыднёвую калонку на сайце кампаніі «Будзьма беларусамі!» budzma.by. У выніку амаль за год ім было напісана блізу сарака эсэ, прысвечаных самым розным праявам беларускага жыцця. Культура і гісторыя, літаратура і кіно, мроі і спадзяванні, асабістае і грамадскае, вечнае і надзённае, Беларусь як частка Еўропы і Еўропа як беларускі сон – вось толькі некаторыя з тэмаў, якія зрабіліся вызначальнымі для гэтай кнігі. Кнігі пра сваё, напісанай тут і цяпер.

Ніякай літасьці Альгерду Б. — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ніякай літасьці Альгерду Б.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цёткі і дзядзькі зь Енісейскай называлі яго “Верны”. Ласкавая, калі падумаць, мянушка. Яму падабалася. Неўзабаве ён некуды зьнік. Ці то навечна застаўся ў бакавым люстэрку якога-небудзь ікаруса, ці то яго палічылі за пагрозу для грамадзтва і ізалявалі – ці то проста ён пераблытаў аўтобусы, заехаў не туды і так і ня здолеў вярнуцца на Енісейскую. Ён ніколі не зрабіў нікому нічога благога. Сьмяшыў дзяцей і дарослых, яго шкадавалі. Самае страшнае, што магло зь ім здарыцца – гэта здароўе. Ці перажыў бы ён у гэтым выпадку яшчэ раз гэткае самае ўзрушэньне?

Я сапраўды яму зайздросьціў. Так зайздросьцяць толькі кумірам і старэйшым братам. Бо ён мог вось так, а я не. Ну, хіба што скарыстаўшы якія-небудзь стымулятары. Дый тое для мяне гэта ўсё роўна была б Такая Гульня – а для яго гэта быў сэнс існаваньня.

А вось да некаторых пасажыраў гамбурскага мэтро зайздрасьці было ўжо паменей. Напрыклад, да той дзяўчыны студэнцкага ўзросту, якая звычайна выходзіла на станцыі Дамтор. Яна магла вывучаць што заўгодна: матэматыку, расейскі мат або этнасацыяльную марматалёгію, у ейнай торбе заўжды было напхана з тузін самых розных кніжак. А яшчэ там, паміж кніжак, над хвалямі сінеючага шаліка, побач з сырой моркаўкай, ляжала непрыкметная такая плястыкавая скрыначка. Дзяўчына садзілася ля акна, абгрызала зубамі пазгногці і акуратна скаладвала іх у скрыначку. Калі пазногцяў набіралася дастаткова, яна брала жменьку-другую, клала іх у рот і пачынала задуменна жаваць.

Пазногці храбусьцелі. Я азіраўся. Сьвет поўніўся небясьпекай і вусьцішшу. Пасівелы смуглявы чалавек бегаў па вагоне, з канца ў канец, і зазіраў кожнаму з нас у вочы, хапаўся за галаву, твар ягоны скажала грымаса самага сапраўднага болю. Магчыма, мы яму не падабаліся. Магчыма, ён не пазнаваў нас. Магчыма, ён нас ненавідзеў. Чаму? За што? Нічога не прадвяшчала бяды, быў сонечны дзень, вайна была далёка на поўдні, эўра цьвіў і пахнуў і цягнік рухаўся паводле раскладу. Урэшце неспакойныя перамяшчэньні гэтага небаракі давялі да гістэрыкі нейкую пэнсіянэрку, і яна пачала крычаць. Ёй не хацелася жыць там, дзе перамяшчэньні ў прасторы немагчыма патлумачыць. Ёй хацелася зараз жа выйсьці з вагону. Яна крычала так, быццам яе гвалцілі. Побач загаварыў сам з сабой чалавек, падобны да мэнэджара сярэдняга зьвяна ў ня самай пасьпяховай кампаніі. Над блакітнай кашуляй жвава рухаўся вялікі кадык – быццам нейкая істота намагалася вырвацца на волю і не пралазіла ў глотку. Гэта заўважыла дама ў капелюшы і раптам яе званітавала проста на калені. “Блядзь”, – прамовіла яна на чыстай расейскай мове. Дзяўчына са скрыначкай пачала жаваць яшчэ хутчэй. Моркаўка ў яе торбе гарэла так ярка, быццам яе сарвалі проста з рэклямнага шчыта. Калі не заплюшчыць вочы – зараз нешта здарыцца. Мы ўсе адчувалі сябе замкнёнымі ў клетцы чужога вар’яцтва. Але калі дзьверы адчыніліся, ніхто ня выйшаў. Пакуль чужое вар’яцтва не псуе раскладу – яго можна трываць. Яно непазьбежнае. Яго чакаеш, падсьвядома, а часам нават зь нейкай надзеяй. Бо мусіць жа існаваць нейкае апраўданьне.

Сьвет цяпер такі, казала мая бабуля. Нялюдзкі. Людзі зьяжджаюць з глузду, бо сам глузд зьмяніўся. Ён цяпер як родны горад, куды вяртаешся і нічога больш не пазнаеш. Цяжка не загаварыць самому з сабой, калі на кожным кроку бачыш людзей, якія робяць тое самае – і якая розьніца, што ў іхных вушах схаваныя гэтыя дурацкія слухаўкі, а ў тваіх – не. Хіба ім ёсьць з кім гаварыць, апрача сябе?

У суседнім пад’езьдзе жыве кабета гадоў сямідзесяці, якая ледзьве ня кожны дзень высоўваецца ў акно і сварыцца з кімсьці, ясным, звонкім, зусім не старэчым голасам. З кім – ведае толькі яна сама. Пазаўчора ляйтматывам яе нараканьняў было: “ня буду я піць твае таблеткі!”. Учора: “ты была главой банды ў 240 чалавек”. Вуліца, поўная незнаёмых людзей, і чалавечы твар у акне – пакрыўджаны, злосны, нешчасьлівы. Побач зь ёй заўжды сядзіць прыгожы сабака і ўхвальна рыкае. Душа Вернага, якая знайшла сабе нарэшце прыдатнае цела.

Мусіць, ня я адзін памятаю тую неверагодную, з цагляным загарам мадам, якая разгульвала гадоў дзесяць таму па Менску ў балетнай “пачцы”. У тыя часы я быў знаёмы з адной жанчынай, вязьнем нацыстоўскіх канцлягераў, якая любіла паказваць журналістам шнары на сьпіне і сьцёгнах – яна задзірала сукенку і дэманстравала іх бязь ценю сораму, і паспрабаваў бы хто адвярнуцца – ніхто ж не забыты і нішто не забыта: так нас выхоўвалі…

Варта падумаць пра ўсіх гэтых людзей, як яны зьлятаюцца да цябе, як пчолы на мёд. Яны побач, абсалютна бясплатна і ледзь ня кожны дзень. А як інакш, калі ўсё навокал так прывідна і хістка?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ніякай літасьці Альгерду Б.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ніякай літасьці Альгерду Б.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Абуховіч - Творы
Альгерд Абуховіч
Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Ніякай літасьці Альгерду Б.»

Обсуждение, отзывы о книге «Ніякай літасьці Альгерду Б.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x