• Пожаловаться

Альгерд Бахарэвiч: Ніякай літасьці Альгерду Б.

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвiч: Ніякай літасьці Альгерду Б.» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2014, ISBN: 978-985-7021-51-2, категория: foreign_publicism / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Альгерд Бахарэвiч Ніякай літасьці Альгерду Б.

Ніякай літасьці Альгерду Б.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ніякай літасьці Альгерду Б.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Улетку 2013 году, вярнуўшыся з Гамбургу ў Менск, аўтар гэтай кнігі пачаў весці штотыднёвую калонку на сайце кампаніі «Будзьма беларусамі!» budzma.by. У выніку амаль за год ім было напісана блізу сарака эсэ, прысвечаных самым розным праявам беларускага жыцця. Культура і гісторыя, літаратура і кіно, мроі і спадзяванні, асабістае і грамадскае, вечнае і надзённае, Беларусь як частка Еўропы і Еўропа як беларускі сон – вось толькі некаторыя з тэмаў, якія зрабіліся вызначальнымі для гэтай кнігі. Кнігі пра сваё, напісанай тут і цяпер.

Альгерд Бахарэвiч: другие книги автора


Кто написал Ніякай літасьці Альгерду Б.? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Ніякай літасьці Альгерду Б. — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ніякай літасьці Альгерду Б.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дык адкуль жа ён узяўся?

Вельмі цяжка паверыць, што сучаснага беларускага нацыста ў гэты сьвет прынёс, напрыклад, бусел. Уяўляю сабе таго бусла са свастыкай на перапэцканых у нешта карычневае крылах – ці зь ярылавым крыжам: як ён юнкерсам пралятае над калгаснай капустай, выкідваючы ў яе свой каштоўны груз. Ніякіх там “мама-баба”. “Жыве вечна!” – вось што крычыць з капуснага капкану біялягічна чыстае немаўля, а бусел ужо імчыць да іншых палеткаў, больш падобны да штандартэнлебедзя з карціны Падуа, чым да нявіннага кур’ера.

Не, як для айчыннага нацызму, дык карціна выходзіць занадта прыгожая. Альхімія ягонага нараджэньня, на жаль, значна прасьцей. Балбатня пра балтаў, павага да паганства і пугі, сьмярдзючая спартовая заля, мокры ад фобіяў ложак ды аб’едкі чужых ідэяў пад ім – ну, вось і гатова. Нічога новага. Маленькія нацыкі пішчаць і разьбягаюцца па кутах, грызьці старыя шпалеры з архаічнымі лёзунгамі і змрочныя кніжкі ў мяккіх вокладках. Нацы-паэзія, нацы-проза, ісьцінна беларускі жывапіс і нават нацы-калюмністыка – ежы ў гэтай культурнай прасторы для іх няшмат, але цалкам хапае, каб жыць і пладзіцца. Пад псэўданімамі, вядома. Бо раптам хто пабачыць тую заганную зігу перад люстрам. Беларускім нацы ня хочацца праблем зь дзяржавай. У пэўным сэнсе, яны – самыя законапаслухмяныя грамадзяне. Бо што такое рыцар безь любві? І што такое нацы безь дзяржавы – нават такой?

Жыве вечна. Безь яўрэяў, мусульманаў і підараў! Але з расейцамі, паганцамі і лесбіянкамі. Расейцы – бо мову вучыць ня трэба, таму іх ненавідзець прасьцей і зручней. Паганства – бо гэта нашае, спрадвечнае, дубовае, гоблінскае. А лесбіянкі – яны ж ня підары, яны нармальныя, гэта сам прэзыдэнт сказаў. Хто ж адмовіцца паглядзець, як баба з бабай?..

Ван Гельмант лічыў, што ў выпадку з мышамі галоўны ўтваральны фэрмэнт – чалавечы пот. Што да нацызму, дык гэта, безумоўна – страх. Страх перад сьветам. Сьвет вялікі і можа надаваць па попе. Наша сакаліна сям’я вельмі яго баіцца. І найперш яна баіцца яго разнастайнасьці. Як усачыць за ўсімі гэтымі чорнымі, жоўтымі, блакітнымі – калі ты перакананы дальтонік; як разабрацца ў сугуччах – калі бог слыху ня даў. Як правіла, сьвет для беларускага нацыка сканчаецца на межах Рэспублікі Беларусь. Нацык жыве чужымі ўяўленьнямі пра Чужога. Уяўленьнямі, якія ён чэрпае зь перадач НТВ, РТР… ну, і інтэрнэту. У яго пошта на mail.ru, парывы душы на vershy.ru, а сам ён цалкам няблага пачуваецца “ў кантакце”. Яму цяжка паверыць, што сьвет можа быць розным і пры гэтым не трашчаць па швах. Са змрочным задавальненьнем ён назірае парыскія і лёнданскія закалоты. Па начах яму сьняцца підары, кітайцы ды п’яўкі. І блакітнавокія воі-бляндыны зь беларускімі пашпартамі. Яму сьняцца Леда і лебедзь. Леда зь Ліды, а лебедзь зь Лібану. Яму сьняцца кітайцы ў Смалявічах.

Дарэчы, ты для яго таксама – підар і кітаец. Запомні гэта. Бо ты пішаш – калі музы маўчаць. Бо пішаш словы – калі нацыі так патрэбная слава. Бо кажаш – калі трэба маліцца. Бо ты выраджэнец у краіне Адраджэньня. Пабочным прадуктам якога, на жаль, і ёсьць наш герой.

Так, страх. А яшчэ параза. Ён, наш сьціплы нацызм, выдае сябе за апошнюю выспу супраціву – але насамрэч ёсьць апошнім прытулкам аўтсайдэраў. Калі ты нічога ня здольны зрабіць зь пераможцамі – ты шукаеш сярод тых, з кім прайграў, каму зь іх ткнуць у пысу сваёй паходняй. Сапраўдны пераможца паблажліва глядзіць на ўсё гэта і не чапае ні адных, ні другіх. У яго і бяз нас справаў хапае.

Нацызм – гэта простыя адказы на складаныя пытаньні. Асобаў, якія кажуць, што ведаюць, хто ва ўсім вінаваты , прыстойнаму чалавеку наагул варта абыходзіць за кілямэтар. Нацызм – гэта адсутнасьць сумневаў. Таму ён нічога не стварае. Але нацызм – гэта яшчэ і эстэтыка. У свой час менавіта дзякуючы сваёй новай эстэтыцы нацызм перамог у Нямеччыне ваймарскіх валаводнікаў-дэмакратаў. І жыў, пакуль эстэтыка працавала.

Вядомая сэрыя фатаграфій Гітлера, зробленая ў сярэдзіне 20-х гадоў. На іх будучы фюрэр германскай нацыі зьняты ў шортах – такіх сабе баварскіх скураных штоніках трохі вышэй за калена. Сам Гітлер прызнаваўся, што “хадзіў у іх нават у дзесяціградусны мароз, адчуваючы неверагодную лёгкасьць і свабоду ў рухах”. А ніжэй надзетыя гольфы – белыя такія нявінныя гольфікі… Зразумела, што гэта нацыянальны касьцюм – але адчуваньне нейкае інфантыльнасьці, эфэкт дзіцячага садку настолькі моцныя, што на здымкі пазіраеш з усьмешкай. Нават ведаючы, што было далей. Беларускія нацы неахвотна глядзяць на такія выявы свайго куміра – галоўнага “кансэрватара і традыцыяналіста”. Ім здаецца, што з кароткіх штонікаў яны ўжо вырасьлі. Нават са скураных. Праўда, зірнуць уніз яны баяцца. Раптам ня ўсім гэта відаць? Раптам каленкі голыя? Раптам прыбяжыць мама і пагоніць адважных арыяў падмывацца? Беларускаму нацызму пазарэз патрэбныя падмацаваньне, правадыры і масоўка. А каго тут яшчэ прасіць у фюрэры, як не пісьменьнікаў? Хто яшчэ пашые штонікі нашым нацы?

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ніякай літасьці Альгерду Б.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ніякай літасьці Альгерду Б.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Альгерд Бахарэвiч: Белая муха, забойца мужчын
Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Сяргей Календа: Усё ўлічана. All inclusive
Усё ўлічана. All inclusive
Сяргей Календа
Зінаіда Дудзюк: На парозе раю
На парозе раю
Зінаіда Дудзюк
Андрусь Горват: Радзіва «Прудок»
Радзіва «Прудок»
Андрусь Горват
Альгерд Бахарэвiч: Мае дзевяностыя
Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Ніякай літасьці Альгерду Б.»

Обсуждение, отзывы о книге «Ніякай літасьці Альгерду Б.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.