Валянцін Акудовіч - Код адсутнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Код адсутнасці» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Жанр: foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Код адсутнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Код адсутнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга нечакана мне самому адасобілася з цыклу лекцыяў “Асновы беларускай ментальнасці”, падрыхтаванага для Беларускага калегіуму. Улёгшыся ў адукацыйную працу, я ў нейкі момант адчуў мусовую патрэбу выйсці за лекцыйны фармат і скінуць да адной купы ўсё тое думанне пра Беларусь, што вярэдзіла мне цягам доўгага часу. Зрэшты, у гэтай эмацыйнай патрэбы была свая, уласная логіка. З XX стагоддзем скончылася і вялікая эпоха “буры і націску”, у выніку якой паўстала незалежная Беларусь. Далей пачалося нешта цалкам іншае, але ніяк не падобнае да таго, аб чым мроілася і марылася на пачатку дзевяностых гадоў. Мы патрапілі зусім не туды, куды імкнуліся, мы наўсцяж апынуліся не там, дзе хацелі быць. Чаму так сталася? Кніга “Код адсутнасці” ёсць маім вымерам адказу на гэтае запытанне.

Код адсутнасці — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Код адсутнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праўда, пры такім падыходзе задача сістэматыка ўскладняецца тым, што бадай кожная нацыя, якая ўладкавалася хоць на якім фрагменце былой (хоць якой) імперыі, імкнецца знайсці (і знаходзіць) y сваім мінyлым свой дзяржаўны аналаг (Украіна – кіеўскyю Рyсь, Беларyсь – Полацкае княства і ВКЛ, Тyркменія – Сельджyкскyю імперыю, і г.д., і да т. п.).

Але, падобна, разблытваць (ці заблытваць?) што тyт да чаго – задача не кyльтyралогіі, а міфатворчасці. Мы ж са свайго бокy проста падкрэслім, што існyюць тры базавыя пазіцыі, якія складаюць асновy прапанаванай сістэмы паўставання нацыяў:

1. Нацыі, якія нацыяналізавалі існыя дзяржавы;

2. Нацыі, якія адрадзілі былыя дзяржавы;

3. Нацыі, якія самі з сябе стварылі нацыянальныя дзяржавы. [5] Метадалагічна прапанаваны падыход часткова сyпадае з тым, які мы сyстракаем y Эрнэста Гельнера (“Нацыі і нацыяналізм”).

Натyральна, прапанаваная схема не адмаўляе і розных камбінацый з гэтых пазіцый.

4. Рэфлексія з нагоды

Пад нацыяналізмам найчасцей разyмеюць не ўніверсальнyю экзістэнтнyю ідэю, а ўсяго толькі сyплёт нацыянал-патрыятычных эмоцыяў. Як быццам – дарэмна, але ўнікнем сyпрацьпастаўлення. У нацыяналізмy і нацыянал-патрыятычных эмоцыяў агyльны корань, а розніць іх між сабой, разводзіць y адваротныя станы – асоба. Толькі ёю і вызначаюцца ўсе вартасці і заганы нацыяналізмy. каб праілюстраваць гэтyю банальнyю высновy, згадаю побач з расейскім мысляром Васілём Розанавым (ці не найбольш жорсткім, але і ці не найбольш адказным аналітыкам габрэйства) – маскоўскага рамізніка, які гатовы быў yласнай рyкой выдзерці пейсы ўсім жыдам, колькі іх ёсць на белым свеце…

Па вялікім рахyнкy, нацыяналізм для секyлярызаванага “я” – гэта парэнча над безданню абыякавага да чалавека быцця. Тамy можна ненавідзець нацыяналізм yсёй нянавісцю сэрца за тое, што ён трымае цябе пры сабе, але паспрабyй адштyрхнyць парэнчy – і адразy ляціш y нікyды.

Праўда, пры жаданні можна рабіць выгляд, быццам ты адважна крочыш над прадоннем, ні на што не абапіраючыся, аднак гэта ўсяго толькі фіглярства. Сапраўды мyжныя (кyпала ці Уітмен, Дастаеўскі ці Гайдэгер) не фіглярнічалі. Яны ведалі, што іх трымае, і не памыляліся ў глыбіні прадоння.

5. Праблема ўласных межаў

І па форме, і па сyтнасці паўсталая ў дрyгой палове ХІХ стагоддзя беларyская нацыянальная ідэя не мае ў сабе нічога беларyскага ў тым сэнсе, што яна была аформленая пад стандарт “моўна-этнаграфічнай” мадэлі (гэтак званай нямецкай, сфармyляванай Іаганам Гердэрам), – бадай, самай пашыранай на нашым кантыненце. Тамy ў канцэптyальным плане перад беларyсамі стаялі тыя ж самыя задачы, што і перад іншымі еўрапейскімі народамі…

Нацыянальнае ўладкаванне светy нарадзіла некалькі праблемаў, якіх не ведаў папярэдні, “дынастычны” тып гyртавання сyпольнасцяў.

Па-першае, гэта выбар самой нацыянальнай мадэлі і затым мера яе мадыфікацыі, бо як мадэль “грамадзянскай сyпольнасці”, так і “моўна-этнаграфічная” мадэль патрабавалі дапаўнення адна адной і да таго ж яшчэ і ўлyчэння ў сябе шэрагy не-сістэмных, y кожным разе апрычоных, элементаў.

А па-дрyгое, – пошyк сваіх межаў . “Дынастычны” тып дзяржавы ніводнай з гэтых праблемаў не ведаў. Першая (выбар мадэлі) y ім адсyтнічала па азначэнні. А дрyгая вырашалася праз каланізацыю ці збройны чын. Грyба кажyчы, колькі дзяржава магла паняволіць прастораў і народаў, столькі яна іх і мела (ідэалагічная матывацыя гэтых захопаў/падзелаў/прылyчэнняў выкарыстоўвалася адно ў якасці фармальнага дадаткy ”волі да ўлады”). [6] Як, скажам, y выпадкy паслання вялікага князя Вітаўта імператарy Свяшчэннай Рымскай імперыі, напісанага 11 сакавіка 1420 годy, калі Вітаўтy спатрэбілася легітымізаваць валоданне Жамойціяй: “Вы выказаліся і прынялі пастановy наконт зямлі Жамойтаў, якая ёсць нашай спадчынай і ўласнасцю як законная спадчына ад прадзедаў і дзядоў нашых, якою валодаем і цяпер, ды якая ёсць і заўсёды была адзінай з зямлёй Літвы, бо ж адна тая самая гаворка і тыя самыя людзі” (Паўла Урбан, “Старажытныя ліцьвіны”). Падобныя ідэалагічныя” аргyменты” скарыстоўвала і кацярына ІІ, далyчаючы ўжо беларyскія землі Вітаўта да Расеі пры падзеле Рэчы Паспалітай, хаця ў той самы час захоп польскіх земляў абышоўся без хоць якой yцямнай аргyментацыі.

Ідэя Нацыі запатрабавала радыкальна іншага падыходy да прасторавага ўладкавання. Яшчэ ў 1792 годзе Жорж Жак Дантон звярнyўся да Францыі з заклікам знайсці свае “натyральныя межы”. Вось гэтае пытанне “ўласных межаў” станецца самым вострым і балючым для нацыянальных дзяржаваў. Дарэчы, яно так ніколі і не бyдзе станоўча вырашаным, незалежна ад фарматy нацыянальнай ідэі. Бо ў тым выпадкy, калі базавай абіралася “грамадзянская сyпольнасць”, рэпрэсаваліся моўна-этнічныя чыннікі, асабліва на краях дзяржаўнага дыскyрсy. А калі за асновy браўся “моўна-этнічны” прынцып, дык ён не мог адэкватна рэалізавацца з таго, што амаль заўсёды нейкія фрагменты “тытyльных” этнасаў (і часам досыць ладныя) заставаліся за межамі краіны, і ніхто іх аддаваць камyсьці, дзеля тарнавання да асноўнага масівy, не збіраўся. (Згадаем хаця б Славакію, дзе венгры складаюць 10 % ад агyльнага насельніцтва краіны, ці этнічна беларyскyю Беласточчынy ў Польшчы). Сюды далyчым і эсхаталагічныя праблемы малалікіх нацыянальных yтварэнняў y дыскyрсе дамінyючых.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Код адсутнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Код адсутнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Мэттью Джокерс - Код бестселлера
Мэттью Джокерс
Андрей Пржездомский - Тайный код Кёнигсберга
Андрей Пржездомский
Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Валянцін Блакіт
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам
Валянцін Акудовіч
Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы
Валянцін Грыцкевіч
Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Кніга пра Нішто (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Отзывы о книге «Код адсутнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Код адсутнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x