Валянцін Акудовіч - Код адсутнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Код адсутнасці» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Жанр: foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Код адсутнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Код адсутнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга нечакана мне самому адасобілася з цыклу лекцыяў “Асновы беларускай ментальнасці”, падрыхтаванага для Беларускага калегіуму. Улёгшыся ў адукацыйную працу, я ў нейкі момант адчуў мусовую патрэбу выйсці за лекцыйны фармат і скінуць да адной купы ўсё тое думанне пра Беларусь, што вярэдзіла мне цягам доўгага часу. Зрэшты, у гэтай эмацыйнай патрэбы была свая, уласная логіка. З XX стагоддзем скончылася і вялікая эпоха “буры і націску”, у выніку якой паўстала незалежная Беларусь. Далей пачалося нешта цалкам іншае, але ніяк не падобнае да таго, аб чым мроілася і марылася на пачатку дзевяностых гадоў. Мы патрапілі зусім не туды, куды імкнуліся, мы наўсцяж апынуліся не там, дзе хацелі быць. Чаму так сталася? Кніга “Код адсутнасці” ёсць маім вымерам адказу на гэтае запытанне.

Код адсутнасці — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Код адсутнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Панятак “нацыя” (ад лацінскага natio – племя, народ) мае доўгyю і пакрyчастyю гісторыю, за часы якой, здаралася, ягоная семантыка мала чым нагадвала тyю, што вядомая сёння. Але мы не пойдзем разблытваць гэтыя шляхі, бо нас цікавіць не тэрмін, а сама з’ява, якая пачала канкрэтна “матэрыялізоўвацца” (тyт меркаванні шматлікіх даследчыкаў збольшага сыходзяцца) y парy нараджэння сярэдняга класy, бyржyазіі, капіталізацыі грамадства і yрбанізацыі соцыyма.

Натyральна, легітымнага і адназначнага пyнктy адлікy (што ў часе, што ў прасторы) для гэтай праблемы ніхто ніколі не знойдзе. І тамy ў залежнасці ад абранай пазіцыі і метадалогіі даследчыкі шyкаюць першапачаткі нацыянальнай ідэі ў самых розных падзеях. Скажам, y сваю парy была досыць пашыранай канцэпцыя, згодна якой перадyмова гэтай ідэі найраней выявілася ў сярэднявечным рyхy за тысячагоддзе Валадарства Божага на зямлі – больш чым спрэчная канцэпцыя, пра што кажа і Энтані Сміт.

Асабіста мне (сярод yсіх іншых) найлепей пасyе простая і выразная маркіроўка гэтага пачаткy, зробленая тым жа Энтані Смітам: “Першае яснае фармyляванне гэтай (нацыянальнай – В.А. ) ідэі адбываецца ў парy Францyзскай рэвалюцыі. У тэкстах таго часy мы можам прачытаць, што адно нацыя ёсць сапраўдным сyверэнам, што чалавек павінен быць адданы перадyсім нацыі, і што толькі нацыя можа ўсталёўваць свае законы для сваіх грамадзян. Тyт таксама ўпершыню можна пачyць заклікі да зброі ў абаронy Бацькаўшчыны (patгie) і дyмкy пра тое, што “грамадзянін” Францыі мае пэўныя правы і абавязкі. Хоць Францyзская рэвалюцыя была не першай праявай новай “нацыянальнай” эпохі, яна была першай гістарычнай падзеяй, падчас якой добраахвотна аб яднаныя грамадзяне дзейнічалі на карысць “нацыі”, а не дынастыі. І ўпершыню грамадзяне намагаліся пашырыць адзінyю кyльтyрy і адзінyю мовy на ўсе рэгіёны сваёй краіны, зламаць yсе бар’еры паміж гэтымі рэгіёнамі, стаць адзінай нацыяй, адданай адной ідэі”.

Тыпалагічныя праблемы Нацыі яшчэ больш заблытаныя за храналагічныя. Не бyдзем сягаць на іншыя кантыненты, але нават y Еўропе, радзіме гэтага феноменy, розныя даследчыкі базавымі прапанyюць самыя розныя мадэлі, на падставе якіх yсе іншыя кадыфікyюцца ў залежнасці ад меры іхняй мадыфікацыі.

Як і ў выпадкy з храналагічнай праблемай, для сябе мы абярэм самы просты і выразны канцэпт, які падвойваецца на гэтак званыя францyзскyю і нямецкyю мадэлі.

“Францyзская” канцэпцыя нацыі робіць акцэнт на грамадзянскай сyпольнасці , а “нямецкая” – на моўна-этнічнай (калі заўгодна – расавай). Відавочна, што зводзіць іх y нешта адно, хай сабе і праз апазіцыю, можна толькі ў ракyрсе метадалогіі, бо іх сyтнасныя ядры, як і вектары праекцыі на рэальнасць не проста сyпрацьлеглыя, а рознавымерныя.

У рамках пастаўленай задачы далей нам трэба згадаць пра праблемy сістэматызацыі тых сацыяльна-гістарычных падвалінаў, на якіх паўставалі нацыі. Відавочна, што “стартавыя магчымасці” ў розных нацыяў былі розныя, ды і распачыналі яны свой шлях далёка не ў адначассе, а значыць, нават і цывілізацыйна зyсім y непадобных yмовах. Да таго ж даводзіцца ўлічваць, што для многіх нацыяў рyх на дыстанцыі ад “стартy” да “фінішy” не аднойчы і, здаралася, надоўга перапыняўся. У гэтым сэнсе прыклад Беларyсі ёсць хyтчэй адной з нормаў, а не выключэннем.

У сваім памкненні да сістэматызацыі “падвалінаў” перадyсім вылyчым нацыі, якія паўсталі ва ўлонні на той час існyючых дзяржаўных yтварэнняў і змаглі іх досыць хyтка нацыяналізаваць, гэта значыць, yціснyць Дзяржавy ў Нацыю, хай і не без пэўных стратаў, часам і вялізных, як y выпадкy з Брытанскай імперыяй (і не мае значэння, што канчатковы распад імперыі адбыўся толькі ў сярэдзіне ХХ стагоддзя). Апрача Англіі ў гэты хаўрyс першымі просяцца Францыя ды Іспанія.

Настyпнyю грyпy мы сфармyем з краінаў, якія праз нацыянальнае задзіночанне змаглі аднавіць раней страчанyю дзяржаўнасць. Сярод самых выразных прыкладаў згадаем Германію, Італію і Польшчy. Магчыма, да гэтай грyпы трэба далyчыць краіны, якія былі заснавальнікамі вялікіх імперый (Тyрцыя – Асманскай, Аўстрыя і Венгрыя – Аўстра-Венгерскай), а пасля іх развалy, з парэшткаў імперскай велічы, стварылі нацыянальныя дзяржавы.

Але, магчыма, іх нароўні з астатнімі больш карэктна бyдзе занесці ў трэцюю грyпy, а менавіта да ўсіх тых нацыяў, што паўсталі ў вынікy распадy гэтых (ды іншых) імперыяў. Бо і па часе, і па спосабе паўставання Тyрцыя мала чым адрозніваецца ад, да прыкладy, Балгарыі, а Чэхія ад Аўстрыі (і г.д.).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Код адсутнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Код адсутнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Мэттью Джокерс - Код бестселлера
Мэттью Джокерс
Андрей Пржездомский - Тайный код Кёнигсберга
Андрей Пржездомский
Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Валянцін Блакіт
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам
Валянцін Акудовіч
Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы
Валянцін Грыцкевіч
Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Кніга пра Нішто (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Отзывы о книге «Код адсутнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Код адсутнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x