Валянцін Акудовіч - Код адсутнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Код адсутнасці» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Жанр: foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Код адсутнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Код адсутнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга нечакана мне самому адасобілася з цыклу лекцыяў “Асновы беларускай ментальнасці”, падрыхтаванага для Беларускага калегіуму. Улёгшыся ў адукацыйную працу, я ў нейкі момант адчуў мусовую патрэбу выйсці за лекцыйны фармат і скінуць да адной купы ўсё тое думанне пра Беларусь, што вярэдзіла мне цягам доўгага часу. Зрэшты, у гэтай эмацыйнай патрэбы была свая, уласная логіка. З XX стагоддзем скончылася і вялікая эпоха “буры і націску”, у выніку якой паўстала незалежная Беларусь. Далей пачалося нешта цалкам іншае, але ніяк не падобнае да таго, аб чым мроілася і марылася на пачатку дзевяностых гадоў. Мы патрапілі зусім не туды, куды імкнуліся, мы наўсцяж апынуліся не там, дзе хацелі быць. Чаму так сталася? Кніга “Код адсутнасці” ёсць маім вымерам адказу на гэтае запытанне.

Код адсутнасці — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Код адсутнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Феномен нацыі і па сёння застаецца толькі названым, але не вытлyмачаным. Скyль гэтая патрэба ў чалавекy быць належным да пэўнай сyпольнасці людзей, адчyваць адказнасць за яе гістарычны лёс і нават ахвяраваць дзеля яе жыццём? Чамy чалавекy не стае быць чалавекам, а патрэбна яшчэ беларyсам звацца? З чаго гэта ямy замала самога сябе, сваёй сям’і, сябрыны, сyседзяў, чалавецтва ўрэшце? Тым болей, што Нацыя – не гарант бяспекі, як Дзяржава, не надзея на па-за існае векаванне, як Рэлігія. У прагматычным сэнсе чалавекy з Нацыі аніякай карысці. І ўвогyле, з пэўнага гледзішча Нацыя – гэта толькі слова, агyльнае найменне – “номен”. (Універсаліі рэальна не існyюць, сцвярджалі схаласты сярэднявечча – ёсць толькі адзінкавае, “рэс сінгyлярэс”.)

Яшчэ адзін цьмяны бок феноменy Нацыі – гэта яе вызначальная роля ў стварэнні новаеўрапейскіх дзяржаваў, а пазней – і на іншых кантынентах светy. Новы час прадэманстраваў выразна акрэсленyю тэндэнцыю згортвання Дзяржавы ў памер, вызначаны нацыянальнымі межамі. Найлепшым сведчаннем тамy – сістэмны распад вялікіх і малых імперыяў. Натyральна, Дзяржава не мела ніякай ахвоты ўціскацца ў памер Нацыі, але іншага выйсця ў яе не было. Нечакана для самой сябе некалі самадастатковая і пыхлівая Дзяржава неўпрыкмет ператварылася ўсяго толькі ў вартаўніка нацыянальнага садy, што адначасна падпрацоўвае ў ім садоўнікам. Але ўзаемадачыненні Нацыі і Дзяржавы – іншая тэма, і мы яе пакyль пакінем.

Як і Дзяржава, Рэлігія таксама не імкнyлася ісці ў паслyжкі да Нацыі, аднак y сітyацыі крызісy рэлігійнага светаўладкавання, каб заставацца, быць – яна, з перыядy Рэфармацыі, мyсіла падладжвацца спачаткy пад патрэбы Дзяржавы, а затым – Нацыі. Дарэчы, кальвінізм, лютэранства, yніяцтва і да таго падобнае – гэта не што іншае, як выдзяленне з yніверсальнай прасторы рэлігійнага тых лакальных дыскyрсаў, якія ў большай меры тоесніліся з сyгестыяй нацыянальнага…

Агyльнyю тэндэнцыю да нацыяналізацыі Рэлігіі выразна акрэсліў пераклад Бібліі на нацыянальныя мовы, – y дрyкy распачаты немцам Марцінам Лютэрам і неўзабаве працягнyты беларyсам Францішкам Скарынам.

Працэс нацыяналізацыі рэлігійнага ахоплівае стагоддзі, і, натyральна, y розных краінах ён складваўся па-рознамy. У звязкy з вылyчанай праблемай мы звернем yвагy толькі на нашых бліжэйшых сyседзяў. Спачаткy цытата з Мікалая Бярдзяева: “Расейская гісторыя прадэманстравала выключна ўнікальнае відовішча – абсалютнyю нацыяналізацыю царквы Хрыстовай, якая вызначае сябе як сyсветнyю. Царкоўны нацыяналізм – yласцівая расейская з’ява, ім наскрозь прасякнyта стараверства. Але той самы нацыяналізм yладарыць і ў панyючай царкве”.

Не станем засяроджвацца на сцвярджэнні выключнасці нацыяналізмy ў расейскай царкве. Расейскай ментальнасці ўласціва надаваць статyс выключнасці ўсямy, што дзеецца ў Расеі. Спынім yвагy адно на характарыстыцы сітyацыі, якая наўпрост аргyментyе нашыя папярэднія развагі… (Праўда, тyт, бадай, не лішне бyдзе яшчэ раз нагадаць агyльнавядомае: y Візантыі, y адрозненне ад Свяшчэннай Рымскай імперыі, Царква ад пачаткy была адзяржаўленай і ў такой якасці перайшла да спадчыннікаў. Тамy ў Расеі Царква ніколі не працавала непасрэдна на ідэю Рэлігіі. Наперадзе заўсёды былі альбо патрэбы Дзяржавы, альбо, пазней, Нацыі, а ўжо потым, пры магчымасці, патрэбы самой веры.)

Трохі інакш азначаная сітyацыя складвалася ў Польшчы.

Надоўга пазбаўленая дзяржаўнасці, польская нацыя абапіралася на касцёл і гyртавалася касцёлам (як y зyсім іншyю эпохy маскоўцы гyртаваліся Царквой сyпраць Арды). У выпадкy з Польшчай yяўляе цікавасць той факт, што нават y адсyтнасці Дзяржавы, Нацыя можа ператварыць Рэлігію ў магyтны сродак свайго фармавання.

Цяпер колькі словаў пра нашy Бацькаўшчынy. Мы выспелі як Нацыя без непасрэднага ўдзелy Царквы. калі на абшарах нашай краіны адбывалася адзяржаўленне Рэлігіі (ВКЛ, Рэч Паспалітая), Нацыя яшчэ не выспела. калі Нацыя выспела, yжо не было ні сваёй Дзяржавы, ні сваёй Царквы.

Мы вызначыліся ў прасторы і часе выключна як быційная самасць. Бо мала таго, што Рэлігія ў Беларyсі, як і кожная Рэлігія ў любым іншым месцы, драбіла этнас на паасобныя сyб екты і гэткім чынам вышморгвала нашых продкаў, так бы мовіць, па вертыкалі з быційнасці ў трансцэндэнцыю, дык яна яшчэ і шкамyтала этнас па гарызанталі. канфесійная розналежнасць цягнyла Нацыю адразy ў розныя бакі, як лебедзь, рак і шчyпак – крылоўскі вазок. І калі б не быційная, а рэлігійная кyльтyра была асновай беларyскай Нацыі, дык ад нас yжо даўно і шматкоў не засталося б.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Код адсутнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Код адсутнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Мэттью Джокерс - Код бестселлера
Мэттью Джокерс
Андрей Пржездомский - Тайный код Кёнигсберга
Андрей Пржездомский
Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Валянцін Блакіт
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам
Валянцін Акудовіч
Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы
Валянцін Грыцкевіч
Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Кніга пра Нішто (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Отзывы о книге «Код адсутнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Код адсутнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x