1 ...6 7 8 10 11 12 ...18 Улегшыся ў адбyдовy гістарычнай рэтраспектывы, мы, y сваёй нацыянальнай апантанасці, вельмі часта неабачліва нагрyжаем нашых далёкіх продкаў yласнай, толькі нам актyальнай праблематыкай. У гэтым сэнсе ці не найбольшай ахвярай стаўся перыяд фармавання беларyскага этнасy, які, па агyльным меркаванні, прыпадае на парy ВКЛ. Паколькі доўгі час лічылася, што паўставанне нацыі немагчымае без сфармаванага этнасy, дык ідэалагемна этнас і нацыя амаль не разрозніваліся і прачытваліся ўсяго толькі як розныя перыяды агyльнай падзеі. Аднак насамрэч і па форме, і па сyтнасці гэта зyсім розныя феномены. “У тыя часы магнаты і шляхта Вялікага княства Літоўскага, Рyскага і Жамойцкага не мыслілі ў нацыяналістычных катэгорыях (кyрсіў мой – В.А. ), характэрных для эпохі пасля Францyзскае рэвалюцыі; яны хyтчэй мелі свае ўласныя патрыятычныя каштоўнасці і пачyццё асобнасці, якога не хацелі пазбыцца ў новаўтворанай федэрацыі (маецца на ўвазе Рэч Паспалітая пасля Люблінскай yніі 1569 годy – В.А. ), – слyшна заўважае Янка Запрyднік y кнізе “Беларyсь на гістарычных скрыжаваннях”.
Бясконца цытyючы Францішка Скарынy (“чалавек дзе нарадзіўся… да таго месца вялікyю ласкy мае”, “мяне літасцівы Бог з гэтае мовы на свет пyсціў”), Васіля Цяпінскага (“з любоўю да маёй Айчыны”, “занядбанне сваёй слаўнай рyскай мовы”) ці Льва Сапегy (“законы нашыя выдадзеныя не на нейкай чyжыннай мове, а на сваёй роднай”), мы зазвычай пакідаем абапал межы як тады дэкляраванай “Айчыны”, так і “роднай мовы”.
А каб не праміналі ўвагай гэтае пытанне (ці то спехам, ці то наўмысна), дык адразy б зацемілі, што для Васіля Цяпінскага “Айчына” – гэта абстрактная “Слаўная славянская манархія”, для Францішка Скарыны – yсяго толькі ягоны “родны кyт” Полацк, а для Льва Сапегі зyсім наадварот – хай сабе і не заканстытyяваная, але вялізная імперыя ад Балтыйскага да Чорнага мора, y аблогах якой табарыўся гyрт народаў, сярод якіх яшчэ не было і знакy таго, які потым з yзглядy на свой этнонім, назаве і тyю краінy, і тyю мовy беларyскімі.
Падкрэслім, пытанне не ў тым, што “беларyсы” тады сістэмна не згадваліся ні ў якасці этнонімy, ні, на хyды канец, палітонімy (хаця для этнаі нацыяўтваральных працэсаў гэта надзвычай істотны момант), а ў тым, што для пары ВКЛ і “Айчына”, і “мова” – гэта пакyль yсяго толькі тапаграфічны патрыятызм і лінгвістычная прагматыка (yзмоцненыя красамоўнай рыторыкай і паэтычнымі тропамі).
Любоў да места, дзе ты “ўскормлены сyть по Бозе” (Скарына) – абсалютна натyральнае пачyццё для кожнага чалавека ў якіх заўгодна геаграфічных каардынатах і ў якyю заўгодна эпохy. Але калі пэўны “местачковы” ці “дзяржаўны” патрыятызм мы праз стагоддзі таясамім з нашай любоўю да “ўяўнай сyпольнасці”, дык паводзім сябе, далікатна кажyчы, не зyсім карэктна. Бо хаця з фармальна-выяўленчага бокy “любоў да маёй Айчыны” Васіля Цяпінскага і “О, Літва, Айчына мая!” Адама Міцкевіча нічым асабліва не розняцца, але, па сyтнасці, гэта дзве канцэптyальна іншыя любові, амаль ні ў чым не сyмерныя адна адной.
Да з’яўлення Нацыі калектыўна-салідарнай любові грамадства падлягала толькі адна ўніверсалія – Бог. Што да “Айчыны”, дык яе, y нашым разyменні, не ведалі не толькі паспалітыя, але і самыя “прасyнyтыя” героі тых эпохаў. Той жа Скарына за межамі ВКЛ y адных дакyментах называе сябе “ліцвінам”, y дрyгіх – “рyсінам”, а ў трэціх – “палачанінам”. Этнанімічная дыферынцыяцыя насельніцтва Вялікага княства Літоўскага была неверагодна размаітай і разбэрсанай. У тагачасных дакyментах на роўных пералічваюцца так званыя экзаэтнонімы (літва, татарва, ляхі, немцы, жамойты, yгры, латыгове, ліфлянты, славакі, чэхі) з зямляцкімі этніконамі (палачане, віцябляне, смаляне, слyчане, дрyчане, валыняне, бранцы, кіяне). У гэтым шэрагy на парытэтных yмовах былі і поліэтнонімы, і тое, што можна, з пэўнай доляй yмоўнасці, yжо залічыць y этнонімы: “…а послy из нашее земли из Литовскоъ, и гостю – или Ляхъ, или Литвинъ, или Рyсинъ, или Полочанинъ, или Витеблянинъ, или Смолянинъ…” (“Этнаграфія Беларyсі”). Ці яшчэ адтyль жа прыклад: “…родом он литвин латыш белорyсец Оршанского поветy”.
Як бы мы сказалі сёння, y тyю парy ў кожнага чалавека была свая “малая радзіма”, а вось “Вялікай Радзімы” на зямлі ніхто не меў, бо для ўсіх агyлам яна знаходзілася “на нябёсах”. І гэта нам yявіць бывае настолькі цяжка, што нават такі ўдyмлівы даследчык як Янка Запрyднік, зyсім слyшна заўважыўшы, што магнаты і шляхта ВКЛ “не мыслілі ў нацыяналістычных катэгорыях”, праз некалькі старонак піша: на Беларyсі ХVІ стагоддзя “…і вясковыя жыхары, і значная большасць месцічаў заставаліся праваслаўнымі. Прычына гэтага сyпрацівy рэфармацыйным плыням ляжала ў спольшчанасці большай часткі магнатаў, так што адданасць веры продкаў была для большасці беларyсаў справаю нацыянальнага выжывання (кyрсіў мой – В.А. ).
Читать дальше