Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага салдата Швейка

Здесь есть возможность читать онлайн «Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага салдата Швейка» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: literature_20, foreign_prose, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды ўдалага салдата Швейка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды ўдалага салдата Швейка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Герой рамана знакамітага чэшскага пісьменніка Яраслава Гашэка бравы салдат Швейк фігура адначасова камічная і трагедыйныя. Гэты «маленькі чалавек» літаратуры XX стагоддзя – носьбіт народнай кемлівасці і аптымізму – бачна вядомы ўсім свеце па незабыўным ілюстрацыям Ёзэфа Лады. Раман увайшоў у скарбніцу сусветнай литературы.

Прыгоды ўдалага салдата Швейка — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды ўдалага салдата Швейка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Такую ўрачыстасць мы падрыхтавалі, пан фельдкурат, а яны нам усю абедню сапсавалі, – бедаваў Швейк, калі ў канцылярыі ім паведамілі, што гэтым дваім ужо не патрабуецца нічога.

I сапраўды, урачыстасць была падрыхтавана на ўсе сто. Ехалі на дрожках, Швейк званіў, а фельдкурат трымаў у руцэ бутэлечку з алеем, загорнутую ў сурвэтку і з сур’ёзным выглядам жагнаў ёю прыхожых, якія здымалі шапкі. Праўда, было іх не так і многа, хаця Швейк і стараўся нарабіць сваім званочкам як мага болей гвалту. За дрожкамі бегла некалькі хлапчукоў, адзін з якіх сеў з-заду, на што ўсе астатнія ў адзін голас закрычалі:

– Ззаду, з-заду!

Швейк званіў, рамізнік адмахваў пугай назад, па хлапчаняці, на Водзічкавай вуліцы дрожкі нагнала брамніца, член кангрэгацыі святой Марыі, на поўным хаду прыняла ад фельдкурата дар божы, перажагналася і плюнула:

– Нясуцца з гэтым панам богам, як чэрці! – і задыханая, вярнулася на сваё старое месца.

Званочак больш за ўсіх непакоіў рамізніцкую кабылу, якой ён, відаць, нагадваў нешта з мінулага яе жыцця. Яна бесперастанку азіралася назад і час ад часу рабіла спробы затанцаваць на бруку.

Гэта і была ўся тая ўрачыстасць, пра якую гаварыў Швейк.

Фельдкурат тым часам прайшоў у канцылярыю ўладкаваць фінансавы бок апошняга памазання і прад’явіў рахункаводу шпіталя рахунак, паводле якога вайсковае міністэрства павінна было выплаціць яму сто пяцьдзесят крон за асвячоны ялей і дарогу. Паміж начальнікам шпіталя і фельдкуратам пачалася спрэчка, у часе якой фельдкурат некалькі разоў біў кулаком па стале і крычаў:

– Вы не думайце, пан капітан, што апошняе памазанне робіцца задарма. Калі драгунскага афіцэра камандзіруюць на конезавод за коньмі, дык яму плацяць камандзіровачныя. Я, дапраўды, шкадую, што гэтыя двое параненых не дачакаліся апошняга памазання. Вам бы гэта абышлося яшчэ на пяцьдзесят крон даражэй.

…Назад ехалі ўжо без усякай урачыстасці.

– У наступны раз няхай едзе сабораваць хто хоча, – гаварыў фельдкурат. – Даводзіцца таргавацца з-за кожнай душы, якую жадаеш выратаваць. Толькі бухгалтэрыяй і займаюцца! Свалата!

Заўважыўшы ў руках Швейка бутэлечку з «асвячоным» алеем, ён спахмурнеў.

– Лепей за ўсё будзе, калі вы, Швейк, гэтым алеем змажаце боты мне і сабе.

– Я яшчэ паспрабую змазаць гэтым і замок у дзвярах, – дадаў Швейк, – а то ён страшэнна рыпіць, калі вы ноччу вяртаецеся дамоў.

Так, не пачаўшыся, скончылася апошняе памазанне.

Рaздзел XIV. Швейк дзеншчыком у надпаручыка Лукаша

I

Швейкава шчасце трывала нядоўга. Бязлітасны лёс перапыніў прыяцельскія адносіны паміж ім і фельдкуратам. Калі да апошняга часу фельдкурат быў асобай сімпатычнай, то сённяшнія яго паводзіны раскрылі яго сапраўднае аблічча.

Фельдкурат прадаў Швейка надпаручніку Лукашу ці, дакладней кажучы, прайграў яго ў карты. Так раней на Русі прадавалі прыгонных.

Адбылося гэта зусім неспадзявана. У надпаручніка Лукаша сабралася аднойчы блізкая грамада. Гулялі ў «дваццаць адно». Фельдкурат усё прайграў і напрыканцы заявіў:

– Колькі мне пазычыце пад майго дзеншчыка? Страшэнны балбес, але фігура цікавая, нешта non plus ultra . Упэўнены, што такога дзеншчыка яшчэ ні ў кога з вас не было.

– Mary пазычыць табе сто крон, – прапанаваў надпаручнік Лукаш. – Калі паслязаўтра ты іх мне не аддасі, то пашлеш мне гэтую надзвычайную рэдкасць. Мой паслугач – агідны тып: усё ўздыхае, піша лісты дадому і прытым крадзе ўсё, на што вокам кіне. Я ўжо яго і біў – бескарысна. Кожны раз, як толькі яго сустрэну, даю аплявуху, усё роўна не дапамагае. Ужо два пярэдніх зубы выбіў – хлапец не выпраўляецца.

– Згода, – легкадумна пагадзіўся фельдкурат. – Паслязаўтра будзеш мець альбо сто крон, альбо Швейка.

Ён прайграў і гэтыя сто крон і сумны паплёўся дадому. Фельдкурат добра ведаў і ніколькі не сумняваўся, што да паслязаўтра ён нідзе сотню крон не дабудзе і што, кажучы праўду, ён гнюсна і разам з тым дзешава прадаў. Швейка.

«Мог жа я запрасіць за яго і дзвесце крон», – дакараў ён сам сябе. А, сядаючы ў трамвай, які праз некалькі хвілін павінен быў давезці яго дадому, адчуваў папрокі сумлення і нават прыліў сентыментальнасці.

«Усё ж непрыгожа абышоўся я з Швейкам, – думаў ён, звонячы ў дзверы сваёй кватэры. – Як я цяпер зазірну ў яго неразумныя добрыя вочы?»

– Мілы Швейк, – сказаў ён, уваходзячы ў пакой, – сёння здарылася нешта незвычайнае. Мне вельмі не пашанцавала ў картах. Я прасадзіў усе грошы…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды ўдалага салдата Швейка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды ўдалага салдата Швейка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды ўдалага салдата Швейка»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды ўдалага салдата Швейка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x