Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага салдата Швейка

Здесь есть возможность читать онлайн «Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага салдата Швейка» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: literature_20, foreign_prose, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды ўдалага салдата Швейка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды ўдалага салдата Швейка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Герой рамана знакамітага чэшскага пісьменніка Яраслава Гашэка бравы салдат Швейк фігура адначасова камічная і трагедыйныя. Гэты «маленькі чалавек» літаратуры XX стагоддзя – носьбіт народнай кемлівасці і аптымізму – бачна вядомы ўсім свеце па незабыўным ілюстрацыям Ёзэфа Лады. Раман увайшоў у скарбніцу сусветнай литературы.

Прыгоды ўдалага салдата Швейка — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды ўдалага салдата Швейка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Настойлівы пан, нібы не дбаючы таго, пра што ішла гаворка, упарта паўтараў:

– Я хачу ўрэшце высветліць справу і прашу мяне выслухаць.

– Гэта вам дазваляецца, – сказаў фельдкурат, – гаварыце, шаноўны. Гаварыце, колькі захочаце, а мы пакуль працягнем нашу гулянку. Спадзяюся, гэта не будзе вам замінаць расказваць? Швейк, нясіце на стол!

– Як вам вядома, – сказаў упарты пан, – зараз лютуе вайна. Я пазычыў вам гэтую суму да вайны, і калі б не вайна, то я не настойваў бы на выплаце.

Ён выцягнуў з кішэні свой нататнік і працягваў:

– У мяне ўсё запісана. Надпаручнік Яната быў мне вінен семсот крон і, не дбаючы ніколькі пра гэта, асмеліўся загінуць на фронце. Паручнік Прашак трапіў у палон на рускім фронце, а вінен мне быў дзве тысячы крон. Капітан Віхтэрле, пазычыўшы гэткую ж суму, дазволіў сябе забіць уласнымі салдатамі пад Равай Рускай. Надпаручнік Махек захоплены ў палон у Сербіі, вінен мне тысячу пяцьсот. I такіх кліентаў у мяне запісана шмат. Адзін гіне ў Карпатах з маім неаплочаным вэксалем, другі бяжыць у палон, той топіцца ў Сербіі, гэты канае ў шпіталі ў Венгрыі. Цяпер вы разумееце маю асцярогу? Гэтая вайна мяне загубіць, калі я не буду энергічны і няўмольны. Вы можаце запярэчыць, што ніякая небяспека вам не пагражае.

Ён тыцнуў фельдкурату пад нос свой блакнот.

– Глядзіце: фельчар Маціяш тыдзень назад памёр у Брно ў заразным шпіталі. Хоць валасы на сабе рві! Не заплаціў мне тысячу восемсот крон і ідзе ў халерны барак сабораваць нейкага хворага, які яму не ішоў, не ехаў.

– Гэта быў яго абавязак, мілы пане, – сказаў фельдкурат. – Заўтра я таксама іду сабораваць.

– I таксама ў халерны барак, – удакладніў Швейк. – Вы можаце пайсці з намі, каб на свае вочы ўбачыць, што азначае ахвяраваць сабой.

– Пан фельдкурат, – працягваў настойлівы пан, – паверце, я ў адчайным становішчы! Хіба вайна вядзецца дзеля таго, каб зжыць са свету ўсіх маіх даўжнікоў?

– Калі вас прызавуць у войска і адправяць на фронт, – зноў заўважыў Швейк, – дык мы з панам фельдкуратам адслужым святую імшу, каб вас з ласкі боскай разарвала першым жа снарадам.

– Пане, я гавару сур’ёзна, – бубніла гідра фельдкурату, – я патрабую, каб ваш слуга не лез у нашы справы і не перашкаджаў нам пакончыць з імі.

– Прабачце, пан фельдкурат, – азваўся Швейк, – дапраўды, загадайце мне, калі ласка, каб я не ўтыкаўся ў вашы справы, іначай я па-ранейшаму буду абараняць вашы інтарэсы, як і належыць кожнаму сумленнаму салдату. Гэты пан кажа чыстую праўду – яму хочацца выйсці адсюль самому, ды і я не вялікі ахвотнік да розных авантур, я чалавек прыстойны.

– Швейк, мяне ўжо гэта пачынае нудзіць, – адказаў фельдкурат, нібы не заўважаючы прысутнасці госця. – Я думаў, што гэты чалавек нас пазабавіць, будзе нам расказваць якія-небудзь анекдоты, а ён патрабуе, каб я вам загадаў не ўкліньвацца ў нашы справы, хаця вы ўжо двойчы мелі з ім што рабіць. У такі вечар, напярэдадні такой вялікай рэлігійнай падзеі, калі ўсе мае пачуванні я павінен звярнуць да бога, ён турбуе мяне якойсьці дурацкай гісторыяй з нейкімі мізэрнымі тысячай двумастамі крон, адводзіць мяне ад выпрабавання свайго сумлення, ад бога і хоча, каб я яшчэ раз сказаў, што цяпер яму нічога не дам. Я не хачу з ім болей размаўляць, каб не сапсаваць гэты святы вечар! Скажыце яму, Швейк: «Пан фельдкурат вам нічога не аддасць».

Швейк выканаў загад, прагалёкаўшы гэтыя словы госцю ў самае вуха. Аднак настырны госць працягваў сядзець.

– Швейк, – сказаў фельдкурат, – спытайце яго, як доўга ён збіраецца тут тырчаць.

– Я не скрануся з месца, пакуль вы мне не заплаціце, – упарта бубніла гідра.

Фельдкурат устаў і, падышоўшы да акна, сказаў:

– У такім выпадку я перадаю яго вам, Швейк. Рабіце з ім, што хочаце.

– Пайшлі, васпан, – прапанаваў Швейк, схапіўшы прыкрага госця за плячо. Трэцім разам, лепшым часам.

I паўтарыў сваё практыкаванне хутка і элегантна пад пахавальны марш, які барабаніў пальцамі па аконнай шыбе фельдкурат.

Вечар, прысвечаны набожнаму роздуму, прайшоў некалькі фаз. Фельдкурат так горача імкнуўся да бога, што яшчэ ў дванаццаць гадзін ночы з яго кватэры чуўся спеў:

A як мы маршыравалі,
Усе дзеўкі зарыдалі…

Яму падпяваў удалы салдат Швейк.

У вайсковым шпіталі апошняга памазання чакалі двое: стары маёр і афіцэр запаса, банкаўскі чыноўнік. Абодва атрымалі ў Карпатах кулю ў жывот і ляжалі побач. Аднак уначы перад памазаннем абодва яны памерлі, і калі ранкам у шпіталь прыбылі фельдкурат са Швейкам абодва афіцэры ляжалі з пачарнелымі тварамі, як гэта бывае з усімі, хто памірае ад удушша.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды ўдалага салдата Швейка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды ўдалага салдата Швейка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды ўдалага салдата Швейка»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды ўдалага салдата Швейка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x