Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: literature_20, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У шосты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшоў раман «Леаніды не вернуцца да Зямлі», які раней выдаваўся пад назвай «Нельга забыць».

Леаніды не вернуцца да Зямлі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

…Увечары яны ўцяклі ад кампаніі, з якой прыйшлі ў парк. Недзе далёка ўздыхалі за плячыма і паступова паміралі ў цемры трубы гарадскога аркестра. Шапталі ледзь апераныя майскія шаты дрэў.

Далей. Далей. Усё далей.

Горад застаўся ззаду. Злёгку плёскала ў сне рака. I аднекуль з-за ракі, разам з маленькім язычком вогнішча далятала тонкая, бы ўздых, песня некалькіх галасоў:

Зялёны дубочак
На ель пахіліўся.

I ў гэтым страсным юнацкім голасе гучалі цяга, і журба, і шырокі смутак душы, узгадаванай на гэтых паплавах.

– Чорт, – сказаў Андрэй, – уласна кажучы, не вельмі разумныя словы, а слухаеш – і сорам бярэ за сябе, за свае вершы. Так усё бездапаможна, так бяздушна.

– Прачытай што-небудзь адпаведнае, – сказала яна.

– Добра.

Андрэй павольна ішоў поруч з ёю па ўбітай сцежцы. Было халаднавата, парывамі дыхаў лёгкі ветрык, але дубы не хацелі дрыжэць, не хацелі шалахцець нованароджаным лісцем – зашмат было гонару.

Усплыў месяц над сiнiм Дунаем.
Празрысты зялёны рог,
I ценi ад хмар набягаюць
На вербы наўсцяж дарог.
Цiшыня над сiнiм Дунаем.
Сцiхлi шолахi ўсе:
«Каханая, дарагая,
Ногі твае ў расе».

Ён змоўк і потым з халоднай жорсткасцю сказаў:

– Дрэнна.

– I сапраўды, слаба, – з уздыхам сказала яна, – не кладзецца на ноты ракі, ночы, песні. Нешта ва ўсім гэтым не тое.

Яму спадабалася яе шчырасць.

– I што толькі рабіць, не ведаю, – сказаў ён.

Нічога, навучышся. У твае гады і Някрасаў, бадай што, не лепей пісаў. Ты перачакай ноч, а потым усё-ўсё будзе добра. Ведаеш, часам лілеі выплывуць з вады насустрач сонцу, раскрыюцца, а адтуль вылятае ў весняе неба мушка. Папалася ўвечары і начавала пад вадой, у шчыльна сціснутых пялёстках.

Памаўчала.

– I ляцiць яна ў шлях, уся залатая, з пылком на лапках…

Мне думаецца, так i паэту трэба, вельмi трэба, каб сонца i вецер. Ноч не для яго…

I раптам ускрыкнула:

– Ану, даганяй.

Ссунулася з адхону, ляцела, ледзь дакранаючыся нагамі да зямлі. Ён бег за ёю, бачыў яе развеяныя валасы – і раптам яна кінулася ўбок, затрымалася, учапіўшыся рукамі ў малады дубок. Андрэй не стрымаўся і па інерцыі пакаціўся далей, пад адхон, уздымаючы нагамі пясок.

Унізе ён пахіснуўся, упаў і застаўся нерухомы.

Устрывожаная, яна спусцілася да яго, села над ім на кукішкі, паклала далонь на каштанавы чуб.

– Андрэй, Андрэй. Даруй за гэты дурны жарт. Андрэй! Што з табой?

Ён раптам ускінуўся і злавіў яе за запясці.

– Н-ну, – прагрымеў ён, – якое пакаранне прыдумаць паненцы за гэта?

Але Алёнка зноў стала ранейшай. Яна спрытна крутанула пруцікі запясцяў паміж вялікім і ўказальным пальцамі яго рук, вырвалася адным рыўцом і, адскочыўшы на сажань убок, з’едліва сказала:

– Няхай пан у якасці пакарання прачытае пару ўласных вершаў.

Андрэй з жартоўным iльвiным рыкам кiнуўся за ёю…

…Назад яны ішлі ўжо больш сур’ёзныя.

– Вось, – казаў Андрэй, – заўтра ў сталіцу. Праз якія два тыдні скончу другі курс. А каб я ведаў, куды мне ісці, хто я, на што здатны – гэтага няма. I невядома, калі будзе.

– Што такое? – Яна ўзняла на яго смелыя дзіцячыя вочы.

– Разумееш, мне цяжка прызнацца, але я неяк выломліваюся з асяроддзя. I з вялікім болем… Разумееш, скажам, я вельмі люблю Ясеніна, Буніна. А іх замоўчваюць. Мяне ледзь з універсітэта не папёрлі за тое, што я іх чытаў.

– Пэўна, на лекцыях чытаў? – спытала яна.

– На лекцыі. Надта ўжо сумная была.

– Ну й дурненькі,– з усмешкай сказала яна, – іх трэба чытаць удомку. Няўжо ты думаеш, што ніхто іх не чытаў. Усе чыталі, але моўчкі.

– Вось і рэктар мне так сказаў. Пад дзвярыма студэнты слухаюць, а ён мне гэта сказаў, а потым павярнуўся да акна, а сам як пачаў мяне перыць ды голасна так. А сам усміхаецца.

Потым адчыніў дзверы, наліўся крывёй, – аж страшна, – і крычыць: у наступны раз я вас выганю. Або на Волга-Дон, або надоўга вон!!! І дзвярыма за мною ляснуў.

– Харошы чалавек, – сказала яна.

– А нё ж не. Самы лепшы. Але ж і ён хлусіў. Несумленна хлусіць, вось што…

– Ну, а далей. Хіба толькі ў Буніне справа?

– Вядома, не. Бачу, скажам, што ў курсавых сакратарах не Янка ходзіць, добры, разумны і, галоўнае, чысты, а нейкі Ігнат Каўтуновіч, палена няструганае, баязлівец, падлюга і падхалім. А я гляджу ў яго вочы і ведаю, што ён першы ўцёк бы, калі б на нас, камсамольцаў, банда пад Ракшанамі навалілася. А ён гучныя словы гаворыць, а я ведаю: словы гэтыя хлусня і здзек. А доказаў няма.

Андрэй аж здрыгануўся ўвесь. Потым змоўк.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x