Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: literature_20, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У шосты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшоў раман «Леаніды не вернуцца да Зямлі», які раней выдаваўся пад назвай «Нельга забыць».

Леаніды не вернуцца да Зямлі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ну вось, ты яго гераізму і самаахвярнасці вучыла… цяпер, хоць зарана, прыйшоў і яго час…

Голас бацькі гучаў іранічна і злосна, але маці ўсё зразумела. Страшэнна збялелая, яна глытнула нешта і, гледзячы ўбок, сказала:

– Не прыкідвайся іранічна настроеным. Я ад сваіх слоў не адмаўляюся. Ён самы моцны і самы разумны з дзяцей лагера. I ён мой сын.

Яна акінула позіркам ладную постаць Андрэя, глянула ў не па-дзіцячы сур’ёзныя вочы. Веі яе задрыжалі. Яна дадала:

– I ён будзе вельмі асцярожны.

I Андрэю пашанцавала там, дзе не пашанцавала двум хлопцам. Яму ўдалося прайсці праз заслоны ў вёску Ражкі і прывесці адтуль дзеда-правадніка, які ведаў другі выхад праз дрыгву, да якой іх прыпёрлі.

Потым было адступленне праз агонь, дзясяткі плытоў з людзьмі, якія плылі па вірлівай вадзе Дняпра, торкаючыся ў розныя бакі паміж соцень вадзяных слупоў, што ўраз то вырасталі, то спадалі.

Потым Андрэя з другімі дзецьмі перакінулі з першым самалётам праз лінію фронту: з вышыні ён здаваўся такім прыгожым ва ўспышках зенітак і рознакаляровых радках куль, якія трасіравалі.

Затым была Масква напярэдадні першай зімы: сляпыя вокны, сінія лямпачкі ў пад’ездах, ямы на аколіцах, абстракцыянісцкая мазаніна на плошчах, мазаніна, што павінна была ашукваць самалёты ворага.

А па начах пранізлівае выццё сірэн. Андрэю здавалася, што гэта апошні марсіянін у адчаі крычыць на вуліцах мёртвага го рада.

Дзіўна, але хлопец, у мінулым пяшчотны і ласкавы, як дзяўчынка, не баяўся ні сірэн, ні бамбёжак. Ён стаў вельмі строгі, і на шчоках, зусім не па-дзіцячы, выявіліся падсохлыя ад суровасці мускулы.

Ён думаў, што яго бацькі забітыя. Пасля Масквы была эвакуацыя з дзіцячым інтэрнатам. Сіні ад снягоў паўночны Урал. Андрэй ехаў туды з непахісным рашэннем уцячы пры першай магчымасці. Ён не хацеў быць з іншымі, ён быў партызан, сірата, ён быў сам па сабе.

Словам, гэта быў лёс многіх дзяцей яго пакалення.

Толькі сам ён зусім не быў дзіцём і таму не хацеў дзяліць іхні лёс, не хацеў быць падобным да іх. Хутка гэта выявілася.

Знайшліся людзі, што і ў інтэрнаце паспрабавалі абкрадваць давераных ім дзяцей. Большасць з «давераных», напэўна, абмежавалася б бурчаннем пазавуголлю. I ўсё ж у інтэрнаце ўспыхнуў бунт, на чале якога стаяў былы мамчын сынок і «цюця» – Андрэй Грынкевіч.

Бунт, вядома, быў задушаны лёгка. Перад начальнікам інтэрната стаяў чалавек, не па гадах развінены хлапчыска, маленькае ваўчаня, сэрца якога жадала толькі аднаго: справядлівасці. I за гэтую справядлівасць прымітыўна, па-дзіцячы і, значыць, адзіна правільна зразуметую, ваўчаня гатова было біцца да зубоў і кіпцяў. Гэта было так лёгка і так па-чалавечы проста зразумець. I начальнік «зразумеў».

Андрэя пакінулі на два дні без абеду – ён не ўзяў нават хлеба і вады. Не ўзяў і на трэці дзень. На чацвёрты дзень яму далі падвойную норму – ён не ўзяў нічога, ён не хацеў хлеба з нячыстых рук.

Яму пагражала калонія, і таму ён уцёк. Ён уцякаў на фронт двойчы, і аднойчы яго вярнулі з-пад самай Рузы. У адной са сваіх эскапад ён наеўся жыта, якое ляжала ў адкрытай платформе і ўкрылася ўжо зялёным кілімам парасткаў. Страшэнны панос ледзь не адправіў яго на той свет.

Калі яго другі раз вярнулі ў інтэрнат, ён даведаўся, што яго бацькі жывыя, што іх таксама перакінулі праз фронт, што яны жывуць у Орску. Моцны, загартаваны падлетак, які нават біцца прывучыўся моўчкі, па-мужчынску, раптам зразумеў, заўчасна пасталеўшы, што дарогі на фронт яму, па маладосці год, заказаны, і… змірыўся. Гэтаму ўзрадаваліся ўсе, усе, хто дрэнна яго ведаў.

Два месяцы ён сумленна і моўчкі працаваў і вучыўся, а потым, падрыхтаваўшыся, уцёк, на гэты раз назаўсёды.

Без дакументаў, без пропуску ён схітрыўся дабрацца да Кунгура (татары, што везлі яго праз тайгу, узялі за гэта бохан хлеба – палову яго запасаў), а потым, праз Чалябінск і Свярдлоўск, даехаць да Орска. I толькі тут, калі маці пасля ўсіх здзіўленняў і пацалункаў пайшла гатаваць яму нешта на вячэру, ён не стрымаў адзінай за паўтара года пякучай, цалкам мужчынскай слязы.

А маці, як кожная маці, зноў з самага пачатку, пачала рабіць сваю вечную справу: лячыць скалечаную душу сына, зноў прывучаць тую душу да дабра і разумення чалавечнага на зямлі.

Аб астатнiм доўга i цяжка распавядаць. Рээвакуацыя. Ушчэнт разбураны горад у заходняй Беларусi, куды яны часова прыехалi. Банды, якія лютуюць вакол. I сямнаццацiгадовы хлопец стаў камандзiрам аддзялення ў камсамольскай «дружыне абароны».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x