Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: literature_20, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У шосты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшоў раман «Леаніды не вернуцца да Зямлі», які раней выдаваўся пад назвай «Нельга забыць».

Леаніды не вернуцца да Зямлі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З Янісам яны, прыехаўшы ў інстытут, пасябравалі не адразу. Толькі потым, калі аднойчы Грынкевіч абмовіўся, што ён з Віцебскай вобласці, Яніс здзіўлена сказаў:

– А мы былой Віцебскай губерні. Тады мой край называлі, здаецца, «інфлянты». Я латыш, з Латгаліі… I наш Райніс адтуль.

З таго часу «землякі» пачалі прыглядацца адзін да аднаго. Уважліва прачыталі вершы. Вершы абодвум спадабаліся, хоць у Вайвадса яны былі больш грамадзянскія, а ў Андрэя – больш лірычныя.

Так ішоў час, і цяпер яны ўдвух нават жылі камунай, маючы ўсё агульнае. Вайвадс як больш гаспадарлівы быў загадчыкам забеспячэння. I ўвесь час яны былі разам. Баранаўскас, які добра ведаў беларускую мову, бо жыў ля самай мяжы Беларусі з Літвою, часам бурчаў: – Такая дружба, што сарочку няма калі перамяніць.

Але гэтыя два былі цалкам задаволены сабою і другам. У Вайвадса было цяжкае жыццё.

Сын селяніна з беднай Латгаліі, краіны бяроз над азёрамі і саламяных аканіц, касцёлаў і шчымлівых спеваў, ён у раннім дзяцінстве застаўся без маці. З таго часу ён ненавідзеў дактароў: урач адмовіўся пайсці да хворай, бо па яго нельга было паслаць каня і не было надзеі на багаты ганарар. Гэтая нянавісць да дактароў – хоць час змяніўся і ўрачы, вядома, былі не тыя – стала ўрэшце формай ідыясінкразіі: ён не называў іх іначай як «жывадзёры».

Бацька хадзiў парабкаваць у багатую Земгале, капаў канавы. Такi лёс чакаў i Янiса. I Вайвадс пачаў ненавiдзець не толькi дактароў. Нельга было абразiць яго больш балюча, чым назваўшы «земгалес будзiс» [2] Земгальскі кулак. . Тады ён смешна злаваўся. Ён наогул прымаў жарты толькi ад Грынкевiча i другiх самых блiзкiх сяброў. Спакойны, як i нiвы яго Латгалii, цяжкi, як каменне на яе скупых палёх, ён быў у глыбiнi душы вельмi страсны, вельмi добры i вельмi чысты чалавек. Гэтыя страснасць i чысцiня абумовiлi ўвесь ягоны шлях.

Сялянскі хлопец, які пасвіў каровы і якога за бліскучыя поспехі ў вучэнні вясковы ксёндз хацеў паслаць вучыцца і меркаваў на сваё месца, раптам адкрыў у сабе звонкі і чысты, як крыніца, талент песнятворцы.

Песні, якія ён пачаў складаць яшчэ ў гады нямецкай акупацыі, былі простымі, мужнымі і чыстымі, як ён сам.

Парабчанская доля шмат чаму навучыла яго. I ён не стаў ксяндзом. Ён стаў адным з першых камсамольцаў у Латвіі, калі немцы адкаціліся на захад. Гэта быў дзікі і страшны час: стрэлы ў акно, расправы з абрэзаў і аўтаматаў. Быць камсамольцам, – на гэта патрабавалася мужнасць. I Андрэй, трохі па-інтэлігенцку іранічны, паважаў за гэта Яніса, паважаў нават за тыя рытарычныя вершы, якія ён пісаў у сваё камсамольскае юнацтва. На шчасце, рытарычнасць не захапіла Вайвадса на доўгі час: паступова ў ім узмужнеў самабытны і яскравы талент, той, пра які грузінскі паэт сказаў: «I здрыганецца, вершам працяты».

Яніс і цяпер быў трошкі артадаксальны, але гэта была добрая артадаксальнасць абаяльнага і светлага чалавека. I Грынкевіч любіў яго.

Канчатковым штуршком, які зрабіў Вайвадса яшчэ больш памяркоўным і па-чалавечаму цёплым, былі дзве падзеі.

Першая – канец культу асобы.

А другая падзея адбылася з ім самім і была звязана з першай. Яніс вучыўся тады ва ўніверсітэце і сябраваў з дзяўчынай. І вось аднойчы палітычна нехлямяжы, дубаваты дурань прапанаваў яму пад пагрозай спагнання «спыніць гэтую брыдоту», бо ў дзяўчыны «неакрэсленыя палітычныя погляды». Яніс моўчкі выслухаў пагрозу і… на другі дзень падаў заяву ў загс. Іначай ён не паважаў бы сябе.

Ён не памыліўся. Жонка стала яму верным другам ва ўсіх адносінах.

I вось цяпер… сын. Андрэй радаваўся за Яніса не менш, чым ён сам.

Хлопцы вонкава не былі цёплымі адзін да аднаго. Іх адносіны былі адносінамі добрай мужчынскай іранічнасці. Але гэта нікому не перашкаджала.

Яніс скончыў нарэшце чытаць ліст і сеў да стала.

– Езус-Марыя! – сказаў ён. – Каб ты толькі ведаў, Андрэйка, які я шчаслівы!

– Ведаю, – сказаў Грынкевіч, – мне таксама шчасна з табой.

– Еш сыр. Праўда, учарашні, падсох. Але добры.

– Хай лепей пуза трэсне, чым дабру прападаць, – сказаў Андрэй.

Налілі па чарцы бальзаму, выпілі за здароўе і доўгі век нованароджанага.

– Што Марыя? – спытаў Вайвадс.

– Спіць, я не будзіў яе.

Яніс памаўчаў. Яму цяжка было зноў пачынаць размову. Але ён, відаць, не змог замоўчаць гэтага, як паслядоўны латгалец. I таму сказаў жорстка:

– Яшчэ раз табе скажу: не падабаецца мне ўсё гэта, не тая гэта жанчына.

– А дзе лепшыя ёсць?

– Паўсюль.

– А чаму гэта яна «не тая»?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x