Тарас Шаўчэнка - Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Тарас Шаўчэнка - Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: literature_19, Языкознание, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга прысвечана 200-годдзю Тараса Шаўчэнкі, паэта, мастака, філосафа, адраджэнца ўкраінскай нацыі. Выйшаўшы з самых нізоў тагачаснага грамадства, ён падняўся да сусветных вяршынь прызнання.
У кнізе чатыры раздзелы. У першым – навуковы аналіз жыцця, творчасці і светапоглядаў Кабзара. Другі ўтрымлівае асобныя паэтычныя творы класіка ўкраінскай літаратуры. У трэцім змешчана адна з яго лепшых аповесцяў «Мастак». Завяршае кнігу шэраг выказванняў вядомых творцаў і палітыкаў пра Тараса Шаўчэнку.
Пераклаў усе раздзелы кнігі з украінскай і рускай мовы на беларускую вядомы майстар мастацкага перакладу Валерый Стралко.

Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У кароткай сатыры-эпіграме Шаўчэнка лаканічна і дакладна, з дзіўнай праніклівасцю вызначыў некаторыя галоўныя рэакцыйныя рысы славянафільства наогул і Хамякова ў прыватнасці: арыентацыя на патрыярхальную, нарэшце, міфічную Русь; проціпастаўленне «праваслаўнай» Масквы як, маўляў, цэнтра «рускай думкі» сапсаванаму Пецярбургу як крыніцы рэвалюцыйных ідэй; квасны, перабраны звыш усякай меры патрыятызм, такая ж празмерная руплівасць аб праваслаўі (менавіта тады Хамякоў патрабаваў «неизбежного исполнения обряда» [16] Хомяков А. С. Полное собрание сочинений. – 3-е изд., доп. – М., 1990. – Т. 1. – С. 356. ў навучальных установах) падмена грамадска-палітычнай крытыкі абстрактным маральна-рэлігійным пакаяннем…

У мінулым некаторыя даследчыкі, эксплуатуючы фальшывую тэму «атэізм Шаўчэнкі», аднабакова акцэнтавалі тыя месцы ў яго паэзіі, дзе ён звяртаўся да Бога ў гневе (пераважна за нядолю Украіны і за жорсткасць цароў і паноў), або версіі аб яго побытавым богазневажанні. Разам з тым не вельмі радасна звярталіся да той яго паэзіі, дзе праяўлялася глыбокае рэлігійнае пачуццё, і да тых сведчанняў, што паказвалі яго чалавекам прынамсі вельмі далікатным у справе веры. Вось хоць бы з успамінаў А. Казачкоўскага: «Веруй глыбокаразумна», – пісаў ён мне ў адным лісце з Новапятроўскага ўмацавання, суцяшаючы ў сямейным горы, якое напаткала мяне. Я быў сведкам, калі Шаўчэнка, слухаючы блюзнерства гаспадара, у якога ён жыў, сказаў: «Здзекавацца з тых маральна-рэлігійных перакананняў, якія асвечаныя стагоддзямі і мільёнамі людзей, неразумна і злачынна». [17] Спогади про Тараса Шевченка. – К., 1982. – С. 78.

Нагадаем і меркаванне Драгаманава: «…у першых сваіх пісаннях Шаўчэнка паказваецца такім жа набожным, як і Квітка», але «…далей стаў больш «евангельцам», чым набожным «візантыйцам», і ў Бібліі стаў шукаць духу народалюбнага прароцтва, пропаведзі суду Божага над няправеднымі. Мы не вельмі памылімся, калі параўнаем веру Шаўчэнкі ў сярэднім узросце яго з верай якога-небудзь пурытанца-індэпедэнта XVІІ ст., дадаўшы да таго, што Шаўчэнка як паэт, мастак і праваслаўны не мог выкінуць са сваёй думкі Божай Маці і нават набажэнства». [18] Драгоманов М. П. Літературно-публіцистичні праці: в 2 т. – К., 1970. – Т. 2. – С. 47.

Наогул, мяркуючы па ўсім, справу веры або няверы Шаўчэнка лічыў для кожнага чалавека асабістай, глыбока інтымнай. Рэлігійныя перакананні знаёмых самі па сабе яго не цікавілі, сярод яго прыяцеляў былі людзі розных веравызнанняў. І для свайго атачэння ён ніколі не ствараў і ценю нейкага бар’ера рэлігійна-сакральнага парадку. (А. Казачкоўскі, напрыклад, распавядае, як вольна і шчыра меў зносіны ён з габрэямі ці як немец-пратэстант у захапленні назваў яго «бацькам», і менавіта з яго вуснаў і атрымалася гэта найменне, што потым замацавалася за ім ва ўкраінскім народзе. [19] Спогади про Тараса Шевченка. – С. 77. ) Любое ўвязванне веры з нейкімі стратэгіямі, нацыянальна-палітычнымі прэтэнзіямі, сусветнымі місійнымі імкненнямі, з прымусам і стаднасцю яму чужое і непрымальнае. А афіцыйнае праваслаўе ў Расіі было казённай, абавязковай, гвалтоўнай рэлігіяй, паслухмянай служанкай улады. (Дарэчы, у тых жа ўспамінах А. Казачкоўскага, як паведамляў Драгаманаў, была выкрасленая цэнзурай згадка пра тое, што Шаўчэнка хваліў пратэстанцкую веру і асуджаў «праваславаў» за пакорлівасць перад начальствам і гаспадарамі. [20] Драгоманов М. П. Літературно-публіцистичні праці. – Т. 2. – С. 47. ) Шаўчэнка справядліва бачыў у праваслаўнай, казённай царкве духоўнага турэмшчыка ад царызму, сімвал ілжывасці рэжыму. Адсюль яго сарказм, грэбаванне, гнеў і смех, іронія:

…Дый далі гарачых
Недабіткам праваслаўным,
А тыя – у плачы;
Гудуць-вішчаць; ды як раўнуць:
«Гуляе бацюшка, пара!..
Ура!.. ура!.. ура!.. ура…»
…Пад світанне
Скрозь усё паснула,
Праваслаўныя пад стогны
На падлозе стылі
Ды за бацюшку праз сон
Госпада малілі.

На Шаўчэнкавае стаўленне да праваслаўя ўплывала і разуменне той вялікай ролі, якую царкве адводзіў царызм у сваёй палітыцы русіфікацыі Украіны і іншых народаў. Шаўчэнка не прымаў афіцыйнае праваслаўе і як ідэалагічны падмурак царскага дэспатызму, і як прыладу духоўнага прыгнёту не толькі рускага народа, але й «іншаверцаў», адзначаў ролю, якая яму была адведзена ў каланіяльнай палітыцы царызму. Так, праплываючы міма горада Чабаксары, ён запісвае ў дзённіку свае ўражанні (17 верасня 1857 года): «Если не больше, так по крайней мере наполовину будет в нем домов и церквей. И все старинной московской архитектуры. Для кого и для чего они построены? Для чувашей? Нет, для православия. Главный узел московской старой внутренней политики – православие. Неудобозабываемый Тормоз по глупости своей хотел затянуть этот ослабевший узел и перетянул. Он теперь на одном волосе держится».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x