Тарас Шаўчэнка - Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Тарас Шаўчэнка - Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: literature_19, Языкознание, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга прысвечана 200-годдзю Тараса Шаўчэнкі, паэта, мастака, філосафа, адраджэнца ўкраінскай нацыі. Выйшаўшы з самых нізоў тагачаснага грамадства, ён падняўся да сусветных вяршынь прызнання.
У кнізе чатыры раздзелы. У першым – навуковы аналіз жыцця, творчасці і светапоглядаў Кабзара. Другі ўтрымлівае асобныя паэтычныя творы класіка ўкраінскай літаратуры. У трэцім змешчана адна з яго лепшых аповесцяў «Мастак». Завяршае кнігу шэраг выказванняў вядомых творцаў і палітыкаў пра Тараса Шаўчэнку.
Пераклаў усе раздзелы кнігі з украінскай і рускай мовы на беларускую вядомы майстар мастацкага перакладу Валерый Стралко.

Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэтак жа як Шаўчэнкава «свая мудрасць», і яго ж «свая праўда» (геніяльная формула: «У сваім доме свая праўда, і сіла, і воля») таксама сустракала ў розныя часы неразуменне. Часам яе тлумачылі ў славянафільскім духу, часам успрымалі як… адмаўленне агульначалавечага грамадскага ідэалу і крытэрыю, ставячы ў віну Шаўчэнку адасобленасць. Але зусім не хутаранскую адасобленасць ад сусветнай цывілізацыі і агульначалавечых паняццяў меў на ўвазе Шаўчэнка! Наадварот, ён казаў аб раўнапраўным дачыненні кожнага народа да свету чалавецтва.

Няма сумневу: кажучы пра «сваю волю», Шаўчэнка меў на ўвазе традыцыі казацкай рэспублікі.

Нарэшце, Шаўчэнка вельмі выразна і вычарпальна сфармуляваў сваё стаўленне да гэтага пытання – пра «сваё» і «чужое» – у іншым сваім знакамітым паэтычным афарызме: «Не дурыце самі сябе. Вучыцеся, чытайце, Чужое спрымайце, Й свайго не губляйце».

Шаўчэнка зыходзіў з агульначалавечай меры і жыў агульначалавечым ідэалам ва ўсім. Таму й турбаваўся, каб і ўкраінцы, і іншыя славяне сталі ўпоравень з усімі перадавымі народамі.

Гэтае апошняе ён і мысліў мэтай адраджэння і вызвалення славянскіх народаў, іх добраахвотнага аб’яднання, – а зусім не нейкую гегемонію славянства, яго асаблівую місію ў свеце, тым больш пад кіраўніцтвам царызму. Славянская тэма ў яго паэзіі 40-х гадоў развіваецца ў трох асноўных матывах: перажыванне гістарычных пакут славянскіх народаў; прыкры боль за іх разлад; мара пра братэрскае супольнае жыццё ў свеце вольным і справядлівым. У чым ёсць некаторая сугучнасць са славянафільскімі матывамі, дык гэта ў тлумачэнні прычын славянскага разладу: пасеялі яго «ксяндзы, езуіты»… Але і тут ёсць істотная розніца: Шаўчэнка асуджае экспансію Ватыкана, таксама каварства і жорсткасць ягоных слуг, але яго зусім не цікавіць – у адрозненне ад славянафілаў, для якіх менавіта гэта было галоўным, – проціпастаўленне каталіцызму і праваслаўя з пункту гледжання, што першы не адпавядае славянскаму духу, а другое якраз адпавядае і з’яўляецца натуральнаю для славян і ва ўсіх адносінах больш годнай рэлігіяй. Але што характэрна для Шаўчэнкі: услед за «ксяндзамі, езуітамі» ў яго ідзе панства: гэта дзве варожыя народу сілы, звязаныя адною класавай цікавасцю. Пасля, у першыя гады ссылкі, ён у вершы «Палякам» выкажа гэтую думку з крайняй выразнасцю: «Нясытыя ксяндзы, магнаты Нас раз’ядналі, развялі».

Калі ж казаць пра славянскае пытанне ў больш шырокім плане, то пасланне «І мертвим, і живим…» паказала карэннае адрозненне Шаўчэнкавага разумення ад славянафільскага.

Калі Шаўчэнка казаў пра крывавыя звады паміж братамі-славянамі, ён меў на ўвазе гістарычныя канфлікты, выкліканыя захопніцкімі замахамі польскай шляхты на Украіне і звязаную з гэтым рэлігійную варожасць.

Разам з тым Шаўчэнка з глыбокай павагай ставіўся да польскага народа, а да палякаў-рэвалюцыянераў – з захапленнем. Вядома, што ў ссылцы ён сардэчна пасябраваў з многімі з іх, і з гэтым даследчыкі справядліва звязваюць і глыбокія змены ў гучанні «польскіх матываў» шаўчэнкаўскай паэзіі, у асэнсаванні польскай тэмы наогул: у цэнтры ўвагі аказваецца ўжо не мінулае, а агульнасць інтарэсаў сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення, шуканні платформы для адзінства дзеянняў у будучыні. І гэта так. Але ёсць, здаецца, яшчэ адзін істотны момант. Бо заклік да згоды, тон браталюбнага прымірэння гучаў і ў ранніх творах Шаўчэнкі, у прыватнасці ў «Гайдамаках». Ці не адбілася ў гэтым таксама і народнае пачуццё? Бо ўкраінскі народ пры ўсёй непрыязнасці да лютай шляхты і ксяндзоў не меў гневу на паляка як такога, на паляка як чалавека; быў гістарычны вопыт мірнага суіснавання з палякамі, была і міралюбнасць і памяркоўнасць, была і звычайная чалавечая міласэрнасць і спагада да таго ж шляхціца, калі ён не выступаў у ролі пана-гвалтаўніка, сам трапляў у бяду.

Шаўчэнкавае славянскае пачуццё можна назваць народным – у адрозненне ад славянафільскага і панславісцкага, у якіх большменш прыкметны элемент кніжнасці, тэарэтычнай сканструяванасці, палітычнай наўмыснасці і перабольшанасці (і – часта – панскасці, панскай прыхамаці). Гэтая народнасць славянскага пачуцця і народны погляд на рэчы адгадваюцца і тады, калі Шаўчэнка кажа пра цяжкія старонкі мінулага:

Вось такое было бедства
Па ўсёй Украіне!
Горай пекла… А завошта,
За што людзі гінуць?
Таго ж бацькі, тыя ж дзеці —
Жыць бы ды братацца.
Не, не ўмелі, не хацелі,
Трэба раз’яднацца!
Дабра брата! Крыві брата!
Падзяліся, браце! —
У цябе ўсяго багата
І весела ў хаце…
. . . .
Баліць сэрца, як успомніш… —

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x